it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 14

А вось і іншая навіна з жыцьця нашых доблесных стражаў парадка. У мяне пытаньне: чаму Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў дагэтуль займае пасаду міністра ўнутраных справаў? У цывілізаваный краіне толькі за тое, што нарабілі мянты за апошнія два гады, міністр як мінімум мусіць ісьці ў адстаўку, як максымум -- застрэліцца.

Сотрудник «Охраны» МВД издевался над 15-летней девочкой всю ночь

На гомельском Полесье продолжается череда леденящих кровь преступлений. Об очередном из них нам стало известно из лельчицкого Интернет-форума. Информацию подтвердили в областной прокуратуре.

Милиционер обвиняется в изнасиловании школьницы
Милиционер обвиняется в изнасиловании школьницы
Павел МИЦКЕВИЧ — 13.02.2009 12:33

function fixTitleWidth () {

Милиционер обвиняется в изнасиловании школьницы

— Морозной январской ночью на улице в Лельчицах насильник схватил 9-классницу за руку и затянул в бесхозную постройку старой церкви. Он раздел и избил девочку — у нее была сломана переносица и обморожены ступни. После изнасилования мужчина проводил школьницу домой, но отпустил не сразу, а завел в ближайший подвал. Всего в эту ночь 9-классница была изнасилована четырежды в разных формах, — сообщил «КП» прокурор отдела прокуратуры Гомельской области Александр Пресняков.

Следствие установило подозреваемого — им оказался 25-летний сотрудник департамента «Охраны» МВД одного из районных отделов. Его задержали 10 февраля, на данный момент сержанту предъявлено обвинение.

— Он дает признательные показания, хоть и пытается показать себя в лучшем свете. Ведь впереди суд, — продолжает прокурор. — Генотипоскопическая экспертиза подтвердила, что насиловал девочку именно он. Кстати, школьница характеризуется очень положительно, раньше половых связей не имела.

Задержанный милиционер подозревается и еще в одном изнасиловании, которое произошло в 2007 году в Минской области. Потерпевшая опознала сотрудника «Охраны», результаты экспертизы тоже совпали. Проверяется причастность сержанта и к другим подобным преступлениям.

Милиционер работает в органах больше 5 лет. Он женат, в семье есть ребенок.

— Сейчас мы проводим проверку — не сегодня, завтра этот сотрудник будет уволен, — заявили в областном управлении департамента «Охрана».

КСТАТИ

Это уже третий случай, когда милиционер, и именно сотрудник департамента «Охрана», обвинен в изнасиловании. До этого «отличились» минский милиционер (в прошлом году получил шесть лет тюрьмы за изнасилование студентки) и гродненский офицер «Охраны» Сергейчик, на счету которого больше десятка изнасилований и убийств (маньяк в 2007 году приговорен к расстрелу).

Feb 14

http://www.svaboda.org/content/Article/1492211.html

па гэтым адрасе кожны з вас можа пабачыць унікальны відэарэпартаж "Радыё Свабода". У Менску, на праспэкце фашыста дзяржынскага высяляюць людзей з прыватнага сэктару, нібыта з-за пабудовы мэтро (не зьдзіўлюся, калі праз год там паўстане элітная забудова). Адзін чалавек адмаўляецца пакідаць родную хату. Нейкая сучка (судовая выканаўца) пытаецца: "Ну дык вы, ціпа, самі са сваёй хаты ня пойдзеце?" Чалавек адказвае, што ня пойдзе.

Тады прыязжае уазік (відаць, гэта Маскоўскае РУУС), і тры шакалы ў пагонах за ногі за рукі цягнуць небараку ў машыну, запіхваюць, даюць тумакоў.

Паглядзіце ўважліва на гэтыя твары -- іх добра відаць на відэа.

Гэта -- твар беларускай міліцыі, якую варта баяцца болей за бандытаў.

Бо бандыты ў пагонах -- удвая страшней.

Feb 14

на сайце "Тузін Гітоў" зьявіліся...

Вынікі галасаваньня за «Адкрыцьцё году» на ТГ:
1. ESPRIT — 665 галасоў
2. Jab Club — 429
3. Open Space — 358
4. The Toobes — 262
5. Наста Някрасава — 220
6. Tanin Jazz — 144
7. Tlusta Lusta — 78

Як бачым, наш гурт Jab Club мае другое месца.

Падлічвала, напэўна, Ярмошына 🙂 фота Юліі Дарашкевіч

У любым разе, віншую пераможцаў -- гурт ESPRIT, а таксама шчыра дзякую ўсім тым, хто галасаваў за нас.

Усё адно мы лепшыя!

Тэгі:

Feb 14

учора ня стала пісьменьніка Валянціна Тараса. за некалькі дзён да гэтага ён сустрэў свой 79-ы дзень народзінаў. няхай беларуская зямля будзе яму мяккай.

здымак зроблены 5 красавіка 2006 года на зьезьдзе незалежнага Саюза пісьменьнікаў у Доме літаратара

Тэгі:

Feb 08

мая бабуля ведае
адкуль ідзе цыклён
якія кошты на нафту
і рост прэзідэнта расеі
што ёсьць абама яна
а ёсьць абама ён
чаму спыніўся завод
на станцыі гарадзея
мая бабуля ведае
каго забілі ўначы
і хто на “крышталі”
скраў тону сьпірту ўпотай
а мне яна гаворыць:
“ты сабе памаўчы
бо вашая апазіцыя
ўсе кругом ідыёты”
мая бабуля ведае
як сікаюць мураўі
калі пачнечча дождж
якое будзе лета
я ціха ёй зайздрошчу
яна жыве ў раі
ды мне не скарыстаць
жыцьця яе сакрэта

Тэгі:

Feb 08

робячы каву
без малака
я выпадкова
зьеў павука
цяпер мяне ня любіць павучыха
дык
лепей ніколі
ня есьці каханых
сваіх і чужых
дзейных і абацаных
і без патрэбы паветрам каханых
ня дыхаць

Тэгі:

Feb 07

выклікаю хуткую
з прычыны
што хацеў я зразумець
жанчыну
і пасьпець да адпраўленьня
карабля
стаць ракетаю "зямля-зямля"
быць харошым
у непатрэбным разе
прызнавацца ў чужой паразе
што ня стала ўласнай
перамогай
буду знаць, чаго
прасіць у Бога

Тэгі:

Feb 05

Даслаў колькі дзён таму фотку на Бі-бі-сі, а сёньня атрымліваю адказ: ваша фота прызнана Фота дня 5 лютага, пабачыць яго можна тут (спасылка на агульную старонку, у ніжняй частцы рубрыка Фота дня).
Сталы адрас фоткі, наколькі я разумею: вось гэты

Тэгі:

Feb 05


сябры, мне пільна патрэбная вашая дапамога. гурт Jab Club, для якога я пішу тэксты, зьяўляецца адным з прэтэндэнтаў на "Адкрыцьцё году" славутай "Рок-каранацыі". рэч у тым, што пераможцу ў гэтай намінацыі выбяруць карыстальнікі інтэрнэту.

ГАЛАСАВАЦЬ ТРЭБА ТУТ: ГАЛАСАВАЦЬ ЗА JAB CLUB

галасаваньне будзе працягвацца да 15.00 10 лютага.

ГАЛАСАВАЦЬ МОЖНА ШТОДНЯ ПА АДНЫМ РАЗЕ З АДНАГО КАМПУТАРА.

Вывешваю для пампаваньня песьні Jab Club:
Катакомба (муз. і сл. Я.Валошына)
Толькі разам (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Ніколі (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Вуліца дым (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Не забывай (муз. і сл. Я.Валошын)
Калыханка (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)

ПАМПУЕМ -- ГАЛАСУЕМ -- ПЕРАМАГАЕМ!

Тэгі:

Feb 03

Тэгі: