Feb 23
|
Feb 21
|
Feb 18
|
Feb 18
|
Feb 18
|
Feb 18
|
відэа на сайце “камсамолкі”:
http://kp.ru/video/393157/
невінаватага чалавека б’юць, кладуць тварам у сьнег, надзяваюць кайданкі.
напэўна, жонкі і дзеці гэтых міліцыянтаў ганарацца імі.
Feb 15
|
князёўна Эльжбета Радзівіл. Нясьвіж, пачатак 1920-х, майстэрня фатографа Фаянса
Я чарговы раз вярнуўся з Варшавы, ад князёўны Эльжбеты Радзівіл. гэтая паездка была надзвычай плённая. над будучай кнігай мы працавалі з пані Эльжбетай тры дні, зь Мікалаям Канстантыям Радзівілам сядзелі да другой гадзіны ночы, вывяраючы ўсе даты й прозьвішчы. вынік уражвае: усіх беларускіх Радзівілаў мы расьпісалі да XVI стагодзьдзя ня толькі з гадамі жыцьця, але таксама зь днямі й месяцамі нараджэньня ды сьмерці.
у гэту раз я паехаў у Варшаву са сканэрам. бо якасьць значнай часткі здымкаў была далёкая ад дасканаласьці… удалося адсканаваць 123 здымкі. якасьць — можна рабіць плякаты ці фоташпалеры.
дарэчы, нават тыя нешматлікія радзівілаўскія фоткі, якія ёсьць у нашым Нацыянальным гістарычным архіве, па якасьці прыдатныя хіба што для паштовак.
у якасьці прыклада прыводжу адсканаваны здымак, зроблены на шлюбе Тэрэсы Радзівіл — цёткі пані Эльжбеты, роднай сястры князя Альбрэхта Радзівіла. шлюб з Губэртам Любамірскім адбыўся 5 кастрычніка 1911 года ў Нясьвіжы.
вось здымак цалкам (фоткі актыўныя)
а гэта — ягоны фрагмэнт у 100% якасьці
зьвярніце ўвагу: гэтаму фота 98 год.
князь Альбрэхт Радзівіл. 1900-я гады
Тэгі: Радзівілы
Feb 14
|
фотаздымкі Юліі Дарашкевіч і Антона Матолькі. разгон мірнай акцыі ў Менску, прымеркаванай да Дня сьв. Валянціна
гэтыя недаробленыя жывёлы білі нагамі й дубінкамі нават дзяўчат…
глядзі, Эўропа, каму даеш крэдыты.
Feb 14
|