it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 05

Карыстальнік mikita дасканала адказаў на ўсе тры пытаньні — ён атрымлівае ў падарунак дыск “Галасы”!

У вас ёсьць яшчэ два дні, каб пайсьці па гэткім жа шляху!
Умовы конкурсу ТУТ

Тэгі:

Apr 05

618036

Шчыра віншую Юлію Сіндзееву з высокім тытулам, атрыманым на конкурсе “Міс сьвету” ў Бэрліне. Юля — сапраўдная беларуска, бо, як усе беларусы, ня ведае, як правільна выглядае дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг!.. 🙂

Тэгі:

Apr 05

Неяк я задаўся мэтай дасьледваць, “што збудавала нам Эўропа”. Рэч у тым, што пачынаючы ад канца XVI стагодзьдзя беларуская шляхта актыўна запрашала сюды архітэктараў з усяе астатняе Эўропы. Сёньня падаю да вашай увагі першую частку досьледу, якая закранае дакладныя альбо амаль дакладныя копіі — ці то мы ў іх, ці то яны ў нас.

1.
001
Варшава, Лазенкі. Летняя рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага…
002_d0bcd0b0d0bb
Жэмыслаўль (Іўеўскі раён), сядзіба Ўмястоўскіх

2.
003-2
Менск, Чырвоны касьцёл…
003
Ютросін (Польшча)

3.

005_d0bcd0b0d0bb
Нясьвіж, Фарны касьцёл. Архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні
004_d0bcd0b0d0bb
Кракаў, касьцёл сьв. Пятра і Паўла, архітэктар той жа

4.

berezvecche

Касьцёл Беразьвеччанскага кляштара (Глыбокае). Зьнішчаны камуністамі
belostok_d0bcd0b0d0bb
Збудаваны нанова касьцёл у Беластоку

Тэгі: , , ,

Apr 05

Заклікаю паўдзельнічаць!

Тэгі:

Apr 04

можна знайсьці па адрасах:
* кнігарня “Акадэмкніга”
* Варвашэні,8
* Румянцава, 13
* ВДНХ, павільён “Б” (тэл 8-029-757-5867)

Прэзэнтацыі “Галасоў” з удзелам Сяргея Панізьніка пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма!” адбудуцца:

8 красавіка 17:00-19:00 кнігарня “Акадэмкніга”
15 красавіка 14:30 філфак БДУ (аўдыторыю ўдакладню)
21 красавіка Дзяржаўны музэй беларускай літаратуры (Траецкае прадмесьце, час удакладню)

Выбірайце зручны дзень — і прыходзьце па “Галасы”!

Таксама прымаюцца запрашэньні на прэзэнтацыі ў іншыя гарады!
лістуйце labadzenka@gmail.com
budzma150

Тэгі:

Apr 04

Маленечкі (1,71 мБ:) ) падарунак вам на выходныя. Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні, збудаваная да 1183 года. Саўндтрэк — Jab Club.

Тэгі: , , , ,

Apr 04

galasy_vokladka-mini Конкурс! Конкурс! Конкурс!

Хто правільна адкажа на тры пытаньні — той атрымае дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” у падарунак. Пытаньні, натуральна, датычацца трох герояў дыска.

1. Якога колера былі вочы ва Ўладзімера Караткевіча?
2. Які нумар быў нашыты на сьпіне арыштанцкага бушлата, што 7 гадоў насіла ў савецкім лагеры Ларыса Геніюш?
3. Дзе нарадзіўся Рыгор Барадулін?

адказы прымаюцца да 7 красавіка ўключна на e-mail labadzenka@gmail.com
адказы з камэнтароў будуць выдаляцца

посьпехаў! вы за тры крокі ад дыску “Галасы”

(калі некаму лянотна шукаць адказы, замовіць дыск можна ТУТ 🙂

Тэгі:

Apr 03

blog

фота (с) Андрэй Куваеў

Тэгі: ,

Apr 03

ЖЖ-юзэры maryjka і khadanovich склалі растрэльны сьпіс: хто зойме якую пасаду пры прэзідэнце Мікалаі Лукашэнку. Дасталося там цёпленькае мейсца й мне 🙂

БЕЛАРУСКІ ЎРАД ПРЫ ПРЭЗЫДЭНЦЕ МІКАЛАІ ЛУКАШЭНКА

Падчас адной з нашых нядаўніх сустрэч adam_hlobus, па сваёй завядзёнцы, вучыў мяне жыцьцю (як мы ні сустрэнемся, Глобус выдае мне новы адказ на даўняе маё да яго пытаньне: “Як жыць?”). Тым разам ён крытыкаваў мяне за маю любімую прыказку “калі мы прыйдзем да ўлады”. “Раней ці пазьней ваша пакаленьне прыйдзе да ўлады, – навучаў Глобус, – але вы вельмі і вельмі зьдзівіцеся, ХТО менавіта гэта будзе. З майго пакаленьня да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка”. А сёньня, слова за слова, пачалі мы з khadanovichам крэатыў: як будзе выглядаць кабінэт міністраў і хто з нашых франдоў і знаёмых зойме важныя дзяржаўныя пасады пры прэзыдэнце Мікалаі Лукашэнка? Атрымалася, што прыдумлялі менавіта па глобусаўскім прынцыпе – на каго б ну ніколі не падумалі:))). Некаторыя істотныя пасады пакуль вакантныя, некаторым асабліва актыўным франдам і знаёмым даверана па дзьве важныя ролі… Лёгіка некаторых прызначэньняў тусовачная і сытуацыйная, тым ня менш, вось што ў нас на дадзены момант атрымалася:

Кабінэт міністраў

Прэм’ер-міністар – ?

Міністар адукацыі – Сяргей balachonаў
Міністар культуры – Сяргей pukst
Міністар інфармацыі – vika_trenas
Міністар гандлю – ales_mazanik
Міністар фінансаў – Дзяніс Дзянісаў
Міністар спорту і турызму – Зьміцер Панкавец andorac
Міністар здароўя (нацыі) – Павал Севярынец
Міністар абароны – franak Вячорка
Міністар транспарту – Раман Мянцюк
Міністар лёгкай прамысловасьці – brazgotka
Міністар цяжкой прамысловасьці – Севярын Квяткоўскі abrykos
Міністар харчовай прамысловасьці – lipkovich
Міністар унутраных справаў – Тацяна Елавая zmagarka
Міністар замежных справаў – Віктар Ганчарэнка
Міністар сацыяльнай апекі – Ніка Сандрас muha_elka
Міністар эканомікі – ?
Міністар статыстыкі – ?
Міністар юстыцыі – asya17 Паплаўская
Міністар сельскай гаспадаркі – ??? (вельмі адказная пасада!)

(якія ў нас яшчэ ёсьць міністры???)

Старшыня КДБ – Улад Міхайлаў deroper
Старшыня Камісіі па Маралі і Этыцы – Ася Паплаўская

– – – –

Высокія дзяржаўныя пасады

Галава Адміністрацыі Прэзыдэнта – Ксенія Сітнік
Дырэктар Белдзяржтэлерадыё – Лёлік Ушкін
Галоўны рэдактар газэты “Беларусь Сегодня” – Глеб Лабадзенка
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі імя Аляксандра Фядуты – Алесь Мазанік
Дырэкцыя Белджяржцырка – Віктар Жыбуль і Вера Бурлак zhadanka
Генпракурор – Ася Паплаўская

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – Сяргей Патаранскі
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі – Цім Скарэнка nostardamvs
Старшыня Таварыства беларускай мовы – Стэфан Эрыксан

Мэр г. Менска – Артур Клінаў

Начальнік пагранвойскаў – Анджэй poczobut

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі – Павал Севярынец
Шэры кардынал пры Мітрапаліце Менскім і Слуцкім – Пётра Рудкоўскі john_cupala

Мастацкі кіраўнік Халезінскага (былога Купалаўскага) тэатру – ???
Дырэкцыя тэатру Опэры і балету – ???
Старшыня ЦВК – ???

– – – – –

Дыпкорпус

Амбасадар РБ ў Ізраілі – Павал Касюцюкевіч
Амбасадар РБ ва Ўкраіне – Сяргей Прылуцкі pistonczyk
Амбасадар РБ ў Нямеччыне – Альгерд bacharevic
Амбасадар РБ ў Расійскай Фэдэрацыі – Алесь Мікус
Амбасадар РБ ў Швэцыі – l_u_f_t
Амбасадар РБ ў Нарвэгіі – Славамір Адамовіч berserk5
Амбасадар РБ ў Індыі atmoravi
Амбасадар РБ ў Кітаі – Аксана Бязьлепкіна euga
Амбасадар РБ ў Японіі – Зьміцер Вайцюшкевіч todar_vojt
Амбасадар РБ ў Чэхіі – у мяне шмат варыянтаў, не магу выбраць
Амбасадар РБ ў ЗША – ???
Амбасатар РБ ў Польшчы – ?
Амбасадар РБ ў Летуве – ?

Дапаўненьні і новыя пасады вітаюцца. ВЕДАЙ СВАЮ ЎЛАДУ! :)))

Тэгі:

Apr 02

Менскім аматарам Караткевіча, Геніюш і Барадуліна стала прасьцей. Ад заўтрашняга дня дыск “Галасы” можна прыдбаць у Акадэмкнізе. Пытайцеся ў вельмі мілай кансультанткі залы мастацкай літаратуры Натальлі.

Тэгі: