it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 08

Гэта стала вядома сёньня ў швайцарскім Бэрне. За нашую краіну прагаласавалі 75 дэлегатаў, за Вугоршчыну 24, за Латвію 3, за Ўкраіну 2.
Чэмпіянат плянуецца правесьці ў "Менск-Арэне" (15 тыс. гледачоў) і арэне "Чыжоўка" (пачала будавацца, 7,7 тыс. гледачоў)

Дык крута!..
cooly-hockey

Тэгі:

траўня 08

ці падказаць, дзе яго можна ўзяць. вельмі трэба!..

labadzenka@gmail.com

траўня 07

img_3682

Анатоль Вярцінскі. Домік

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Анатоль Вярцінскі -- беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1931 годзе на Лепельшчыне. Быў галоўным рэдактарам тыднёвіка "ЛіМ". Менавіта за ягоным рэдактарствам быў надрукаваны легендарны артыкул Зянона Пазьняка пра Курапаты. Таксама Анатоль Вярцінскі ўваходзіў у камісію дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, якая стварала Канстытуцыю, прынятую ў 1994 годзе. На ягоную прапанову ў свой час 27-га ліпеня было абвешчана Днём Незалежнасьці.

Тэгі:

траўня 07

017

Я ня ведаю дакладна, але нехта зь іх -- ці БЕЛТА, ці прэс-служба прэзідэнта -- ня ведае, што Румянцавы і Паскевічы -- гэта, як кажуць, два розныя чалавекі...

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 07

0013

Усе тэлеканалы паведамілі ўчора, што ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў адбылася сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі. Літаральна за пару дзён да гэтага ў гомельскім палацы пабываў я...
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 07

25 сакавіка ў газеце "Бабруйскае жыцьцё" быў надрукаваны артыкул, у якім журналіст прапанаваў назваць адную з вуліц горада ў гонар пісьменьніка Алеся Адамовіча -- які, як вядома, вырас у вёсцы Глуша Бабруйскага раёну.

І вось, у апошнім нумары "Бабруйскага жыцьця" надрукавалі допіс двух "ветэранаў" (?), які гнеўна пішуць, што «Оборотням и разрушителям великой Родины-СССР – нет и не будет места на наших улицах».

На сайце "Хартыі" нехта напісаў добры камэнтар: відаць, гэта тыя самыя ветэраны, што папрасілі перайменаваць праспекты Скарыны і Машэрава, вітаюць лінію сталіна і адмену льгот для сябе.

Прыкра, калі нейкія незразумелыя плыні прыкрываюцца імем ветэранаў -- людзей, якія сапраўды ваявалі за свабоду нашай зямлі...

траўня 07

0012

У Гародні пры падтрымцы культурніцкай кампаніі Будзьма! адбылася дзесятая па ліку прэзэнтацыя ўнікальнага дыску "Галасы". Удзельнічалі паэт Анатоль Вярцінскі, музыка Алесь Зайцаў (гурт "Босае сонца") і я...
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 06

img_0398

ашмяны. вакзал. беляшы. аліварыя-портэр.

справа -- журналістка Вольга Хвоін, пра каторую очань плоха напісала газэта "Наша Ніва".

не хвалюйся, Волечка. на Бульку яны больш гаўна вылілі.
але ад гэтага ні ты, ні Булька горшымі ня сталі.

photo by (c) Alex Zenkov

Тэгі:

траўня 06

0011

Па дарозе ў Гародню заскочыў у вёску Мураванка -- чарговы раз палюбавацца ўнікальнай царквой, якой амаль 500 гадоў...

(далей - яшчэ 12 фота)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 05

001

Схадзіў учора зноўку ў Лошыцу...

Чытаць далей »

Тэгі: ,