it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 15

зьвярніце ўвагу на апытаньне ў правым слупочку, уверсе.

а то я ўжо пачынаю хвалявацца !.. 🙂

Тэгі:

May 15

0017

Шмат хто з вас ведае, што ў 1920-х гадах на дзяржаўным гербе БССР надпіс “Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!” быў выкананы на чатырох мовах: беларускай, расейскай, польскай, ідыш. Але ці ўсе ведаюць, што і Канстытуцыя 1927 году была выкананая на ўсіх гэтых мовах? Ці так, ці не — але, мяркую, што пабачыць тую самую Канстытуцыю будзе цікава ўсім…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

May 15

шчыра віншую беларуса Аляксандра Рыбака, які прадстаўляе Нарвэгію, з выхадам у фінал “Эўрабачаньня”! файная песьня, файны нумар — веру ў ягоны посьпех!..
rybak_708451i

Тэгі:

May 13

0016

У мінулыя выходныя я меў шалёна класную паездку ва Ўкраіну. Яе кульмінацыя — выступ у самым крутым клюбе Луцку “Майдан”. Чытаньне вершаў на сцэне пабу — гэта напраўду здорава!..

Сёньня дайшлі фотачкі — сьпяшаюся выкласьці. Там, дзе мая мардаха — аўтар eldorado /клуб “Майдан”/. Астатнія я нашчоўкаў.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

May 13

0015

Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка — мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!..

(больш за 30 фота)

Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

May 13

Банэр Блогу цяпер можна пабачыць на самым крутым сайце Гародні “Твой Стыль” (t-styl.info).

d0b1d0b0d0bdd0b5d180

“Твой Стыль” — гэта Гародня і сьвет вачыма Гарадзенцаў.

Шукай “Твой Стыль” штодня ў разьдзеле “Спасылкі” на www.labadzenka.by!

Тэгі:

May 12

пеця ялфімаў не прайшоў у фінал “эўрабачаньня”. гэта было зразумела ад першага дня. але гуру Ціхановічы будуць выбіраць канкурсанта і ў наступным годзе…

Тэгі:

May 12

У выходныя меў цудоўную вандроўку ва Ўкраіну. І, не паверыце, папаў на 200 грыўняў. Чэсна. Вось купюра…

200

…а гэта я пабачыў на свае вочы!..

0014

Чытаць далей »

Тэгі: ,

May 09

buraukin2

Генадзь Бураўкін. Хоць не закончаны раман…
[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/buraukin.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

Генадзь Бураўкін — беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1936 годзе на Расоншчыне. Быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, 12 гадоў узначальваў Белтэлерадыё — зрабіў яго напраўду беларускім, што вынішчылі цяпер дарэшты розныя ашавуркі. Быў прадстаўніком Беларусі ў ААН.

Аўтар несьмяротнай “Калыханкі”: “Пакрысе, на расе засынаюць зоркі-сплюшкі…”

Тэгі:

May 08

gleb

Тэгі: