it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 28

Аўтар усіх фота — Аляксей Кульбіцкі
0130

Нацыянальная бібліятэка напраўду ўразіла княгіню
Чытаць далей »

Тэгі:

May 28

0120

Вялікую цікавасьць князёў выклікаў радавод, складзены ў XVIII стагодзьдзі Пане Каханку. Натуральна, галоўным Радзівілам на ім зьяўляецца сам Пане Каханку.
Чытаць далей »

Тэгі:

May 28

0110

Уваходзім да найстарэйшага ў Беларусі (зь неперабудаваных) касьцёлу ў Ішкалдзі.
Чытаць далей »

Тэгі:

May 26

Перапрашаю, што так мала фотак — бо з ноўтбука і праз тэлефон. Увечары абяцаю многа-многа-многа!..

00114

Аглядаем пакоі Мірскага замка
Чытаць далей »

Тэгі:

May 26

Відэа можна пабачыць ТУТ
Побач з князёўнай — вядомы вам пэрсанаж 🙂

Тэгі:

May 25

0001

Цяпер, нарэшце, магу раскрыць сакрэт, чым я займаўся апошнія тры тыдні. У супрацы з польскай амбасадай мы актыўна рыхтавалі візыт князёў Радзівілаў у Беларусь. Год таму, прыехаўшы ў Варшаву на інтэрвію да князёўны Эльжбеты, я запрасіў іх у нашу (ці іх?..) краіну. І вось, нарэшце, гэты візыт адбыўся. Пані Эльжбеце 91 год, яна дачка князя Альбрэхта Радзівіла, апошняга ўладаря Нясвіжскага замка. Разам з ёй у Беларусь прыехалі яшчэ 9 чальцоў Сям’і. Гэта добрая традыцыя — кожны Радзівіл, незалежна ад лініі, павінен пабываць у Нясьвіжы. Праўда, зараз, калі замак актыўна руйнуе салігорскі будаўнічы  трэст, гэта можа прынесці няшмат радасьці…

00113
Чытаць далей »

Тэгі:

May 25

00112

Учора менчукі атрымалі дармовае фаершоў на некалькі гадзін. Гарэлі склады турмы на Кальварыйскай. На Новы мост паглядзець відовішча сабралася некалькі тысяч чалавек (во як трэба мітынгі арганізоўваць 🙂 ). Людзі здымалі пажар на мабільнікі, тэлефанавалі знаёмым, прыходзілі зь дзецьмі і сабакамі. Згарэлі, як мне падалося, найменей два будынкі. Больш за паўтары гадзіны ратаўнікі нічога не маглі прабіць з тым пажарам: лілі ваду — а яно займалася з новай сілай. Як беларусы пажары глядзяць — у эксклюзыўным фотарэпартажы.

0184

Чытаць далей »

Тэгі:

May 24

0332

Фэстываль Bela Misic на аэрадроме “Баравая” адбыўся. Ягонай адметнасьцю стала тое, што на адной сцэне сьпявалі “чэсныя” і “нячэсныя” — Пеця Ялфімаў і гурт “Крама”. Мянты глядзелі і афігевалі: хто гэта ўсё дазволіў?! Дарэчы, з Пецям Ялфімавым здарыўся свой казус…

00111

Асабліва парадавала карэспандэнтка “Советской Белоруссии”, яна ж вакалістка гурта “Тарпач” Вольга Самусік (на здымку справа). Цяжка было адвесьці ад яе позірк!.. Нават на імгненьне захацелася падпісацца на СБ 🙂
Чытаць далей »

Тэгі:

May 23

00110

Цяпер гэты юны жыхар Ліды ведае, што…

Досыць сьніць чужыя сны
З ласымі спакусамі,
Пачынаючы зь вясны,
Будзьма Беларусамі!..

(Рыгор Барадулін)
Чытаць далей »

Тэгі:

May 23

galasy-vorsha

Дыск “Галасы” пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма!” прэзэнтаваны ў Воршы, у Літаратурным музэі Ўладзімера Караткевіча. Было важна і адказна прэзэнтаваць яго тут, на малой радзіме паэта. На прэзэнтацыі мелі сапраўдны сюрпрыз — у залі прысутнічала… стрыечная ўнучка Караткевіча!..
Чытаць далей »

Тэгі: