it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

arn06

З Раманам Міхалавічам Калініным з Калінкавічаў я пазнаёміўся два гады таму. Ён -- былы галоўны інжынэр Калінкавіцкай раённай дарожнай управы, цяпер на пэнсыі. Менавіта ягоным вынаходніцтвам 20 год таму было аздабляць прыпынкі такім чынам. Ён нават езьдзіў у Інстытут этнаграфіі, адшукваў там арнамэнты. Быў і застаецца перакананы, што такім чынам можна нагадваць людзям пра сваё. Тут паказаныя здымкі таго, што яшчэ захавалася да нашага часу. І новыя эскізы Рамана Міхалавіча. Ён спрабуе знайсці падтрымку ў сваіх колішніх калегаў, каб адрадзіць такую традыцыю аздобы прыпынкаў, але пакуль што справа ня рухаецца.

Сябры, раптам у вас ёсьць якія сваякі-знаёмыя ў дарожных структурах?.. Можа, можна неяк памагчы гэтаму сьветламу і апантанаму чалавеку?..
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 09

ampir

11 лютага 2014 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Доме-музеі  І з'езда РСДРП” пачне працу выстава “Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя.”, падрыхтаваная сумесна з музычна-гістарычным праектам “Doux Souvenir”.

ХІХ стагоддзе - гэта час баляў, вытанчаных манер і рамантыкі. Менавіта так сёння баччыцца нам 200-гадовае мінулае. А ўсё таму, што ў пачатку стагоддзя, у перыяд праўлення імператара Напалеона I, у Францыі паўстаў стыль ампір (ад фр. Empire style – “імперскі стыль”). Ён развіваўся на працягу трох першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя, але пакінуў неабсяжную спадчыну: гэта і архітэктура высокага (позняга) класіцызму, акадэмічны жывапіс, французскія рамансы і лёгкія жаночыя сукенкі з высокай таліяй.

Людзей вабіць прыгажосць і урачыстасць, якой прасякнутая ўся эпоха Ампір. Але не менш за прыгажосць вабіць і сама гісторыя, магчымасць зазірнуць у мінулае, дакрануцца да таго, што аддзелена стагоддзямі, зразумець, пра што думалі людзі, якія жылі раней і адчуць дух таго часу… Менавіта таму паўстае рэканструкцыя - і натхнёныя людзі шыюць строі паводле тых жа лекалаў, вывучаюць танцы і рамансы, вяртаюць з небыцця цэлыя эпохі! Далучыцца да займальнага падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў  вас запрашаюць музычна-гістарычны праект «Doux Souvenir» і Домік на Незалежнасці !

Выстава "Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя." Прапануе гледачам калекцыю бальных строяў эпохі ампір, вайсковыя мундзіры і грамадзянскую вопратку, а таксама прадметы побыту часоў “Пана Тадэвуша”. Акрамя таго Вы ўбачыце плён творчасці калектыва “Doux Souvenir” -  афішы і праграмкі з выступаў, кружэлкі, ноты, кнігі з подпісам аўтара, фотаздымкі і рэчы з ўласных калекцый удзельнікаў праекта.

На выставе будзе прадстаўлены фотапраект Ганны Юхнавец “Традыцыі ў сучаснасці”, дзе праз тэматычныя  фотакалажы аўтар перадае сваё стаўленне да шляхетнай эпохі ХІХ стагоддзя.

 

З павагай, Ганна Харчанка-Вольская (музычна-гістарычны праект “Doux Souvenir” ).

Feb 09

IT.TUT.BY

спасылку даслаў Зьміцер Патапчук

Выява belarusians.co.uk
Выява belarusians.co.uk

Беларуская мова ў інтэрнэце адназначна жывая, гэта пацверджана нават замежным даследваннем. Але ёсць нагода сцвярджаць, што беларуская мова ў Байнэце не толькі жыве, але і развіваецца.

 

Некаторыя карыстальнікі Беларускага парталу TUT.BY абіраюць мовай інтэрфейсу беларускую — за апошнія два гады такіх стала ўдвая болей.
Калі ў 2006 годзе на TUT.BY толькі з’явіўся беларускі інтэрфейс, ім карысталіся каля 2% карыстальнікаў, пасля доля паступова змяншалася. Цягам 2010-2012 гадоў яна была на ўзроўні 1,2-1,5% ад агульнай долі. Але з лютага 2012 года назіраецца рост, пры гэтым заўважныя два выразных скачкі ў лютым і сакавіку 2013 года. Чытаць далей »
Тэгі:

Feb 09

zubry

пакуль беларусы пускаюць Пушчу на дошкі і даюць адстрэльваць зуброў за вялікія грошы, палякі павесілі каля кармушкі кругласуткавую вэб-камеру і даюць мажлівасьць кожнаму паназіраць за гэтымі царамі нашых лясоў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

ps вялікі дзякуй за спасылку Святлане Вранавай з Чэхіі!

Тэгі: , ,

Feb 08

durnyja1
іншы бігборд з гэтай серыі глядзіце тут
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

Сябры, падтрымайце гэтую цудоўную ініцыятыву -- набывайце магніты "Каляровага парасона". Гэта самыя стылёвыя і прыгожыя магніты ў Менску!

Прапрымальнік, які робіць беларускамоўныя сувэніры: «Беларусь — маё шчасьце»

Тэкст і відэа: Радыё Свабода

Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах, жыве пад Менскам. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі, сям’ю, невялікі, але ўласны бізнэс, які пасьпяхова робіць з партнэрамі. Дырэктар сувэнірнага таварыства «Каляровы парасон» Сяржук Васілеўскі — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

"Ручнікі, вышыванкі, салома, ганчарства — гэта традыцыйная сувэніры, а ў нас — папулярныя. Гадоў дзесяць таму ніхто ж ня ведаў, што такое сувэнірны магніт. Былі налепкі, пераводкі. А цяпер у любой кватэры на лядоўні магнітаў процьма.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

Татьяна Матвеева / фото: Игорь Матвеев, TUT.BY

Віцебская дыяцэзія, якая практычна год жыла без біскупа, нарэшце зноў займела духоўнага кіраўніка. Ім стаў 41-гадовы ўраджэнец Браслаўскага раёна Алег Буткевіч, які раней быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Абрад ягонага пасвячэння ў біскупы адбыўся 18 студзеня ў касцёле Езуса Міласэрнага. Праз тры тыдні пасля гэтай падзеі TUT.BY адправіўся на інтэрв'ю да новага каталіцкага пастыра. Прапаноўваем гэтую гутарку ўвазе нашых чытачоў.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

"Параўнанне з папам Францішкам – перабольшанае"

- Вядомы публіцыст і багаслоў Пётр Рудкоўскі параўнаў біскупа Алега Буткевіча з папам Францішкам. Ваша Эксцэленцыя, што вы думаеце пра гэтае параўнанне? І як ставіцеся да асобы папы Францішка і яго рэформаў у Касцёле? 

- Самому чалавеку цяжка быць суддзёй ва ўласнай справе. Але гэта параўнанне, мякка кажучы, перабольшанае.

Што тычыцца асобы папы Францішка, то гэта той чалавек, якога Бог даў, каб выправіць пэўную сітуацыю ў Касцёле і нават у свеце. І гэта знак Божай апекі над чалавецтвам. Калі казаць пра рэформы, якія праводзіць Святы айцец, мне прыгадваецца евангельская сцэна, калі Езус ачысціў ерусалімскую святыню, сплёўшы біч з вяроўкі. Папа Францішак гэта чыніць хутчэй уласным прыкладам. І, напэўна, сёння гэта наймацнейшы сродак. Святы айцец з'яўляецца наступнікам папы Яна Паўла ІІ і папы Бенедыкта XVI, але, магчыма, дзейнічае больш радыкальным чынам. Нездарма ён абраў імя ў гонар святога Францішка, які ў свой час зрабіў пэўную рэвалюцыю ў Касцёле менавіта сваім радыкальным стаўленнем да таго, чаму навучаў Езус Хрыстус. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

babr4
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

в3

в1

в2
Набліжаецца дзень Святога Валянціна, прыгожае і рамантычнае свята. Яно прыйшло ў Беларусь з іншай краіны, але ўжо стала часткай нашай культуры. Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла зрабіць падарунак усім закаханым, выпусціўшы шэраг валянцінак па-беларуску. Дызайн для паштовак зрабіў мастак Міхал Анемпадыстаў. Віншуйце сваіх каханых па-беларуску, рабіце ім прыемнае! Будзьма закаханымі!

Ужо сёння валянцінкі ад “Будзьма!” можна знайсці ў наступных крамах Мінска:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

кнігарня “логвінаЎ”, пр-т Незалежнасці, 37А;

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К. Маркса, 36;

“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27.

Тэгі: ,

Feb 07

УВАГА! Прысутнасць на занятках "Лаянка" асобаў да 16 год -- пад адказнасць дарослых!

peuni 

Як слушна лаяцца па-беларуску? Ці ёсць у нашай мове "брыдкія" словы? За што адзін чалавек мог праклясці другога? Баявы запас айчыннай лаянкі -- у ваш арсенал!

Апроч таго, спецыяльна да Дня Святога Валянціна, перчык і клубнічка -- беларускі эратычны фальклор!

Мяне мілы тузаў, тузаў
Думаў, што я без рэйтузаў.
“Ты не тузай мяне,
Гузік у левай старане”.

* * *
Я па рэчцы плаваю
Са знакомай Клаваю,
А прычаліць не магу:
З палкай муж на берагу.

* * *
Мяне міленькі завёў
Ў чорную смародзіну.
А я ногі падняла
І крычу: “За Родзіну!”

* * *
Музыкант у нас адзін,
Праўда, дзевачкі, дадзім?
Праўда, дзеўкі, трэба даць,
Весялей будзе іграць.

Таксма на занятках пагаворым пра ілжэсяброў перакладчыка -- калі ў розных мовах ёсць вельмі падобныя словы, якія маюць рознае значэнне.

Музычны госць заняткаў, вядомы беларускамоўны рэпер SP Kava, навучыць нас ствараць рэп на падставе абсалютна любога тэксту!

Панядзелак, 10 лютага, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Будзьма з моваю!

Тэгі: