it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 04

latushka11

Здымак зроблены ў мінулы аўторак. Павал Латушка вітае княгіню Эльжбету Радзівіл.
Чытаць далей »

Jun 04

гэтую гісторыю напісаў ЖЖ-карыстальнік happybyte ў суполцы minsk_by
паколькі многія з нас наведваюць “Карону”, лічу неабходным перадрукаваць гісторыю цалкам.

“Вопиющий беспредел службы охраны ТЦ “Корона”
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 03

Мой артыкул з сёньняшняй “Звязды”

Дзве таямніцы Эльжбеты Радзiвiл
Што засталося па-за кадрам падчас гучнага вiзiту князёў у Беларусь

Пра гэты вiзiт напiсалi ўсе газеты, яго асвятлялi ўсе каналы. Але я хачу звярнуць увагу на два моманты, якiя засталiся па-за кадрам, на дзве таямнiцы княгiнi Радзiвiл.

Таямнiца Сверынаўскага абраза

Першая датычыцца наведвання мастацкага музея. У тэлевiзары вы маглi бачыць, што апроч сямейных партрэтаў княгiнi паказалi вялiкi прыгожы абраз. Дык вось, ён хавае ў сабе шмат таямнiц. Упершыню панi Эльжбета расказала мне пра яго за два месяцы да вiзiту. Пераглядаючы старыя здымкi, яна знайшла фота вялiкага абраза. З подпiсу на адвароце вынiкала, што за некалькi месяцаў да смерцi бацька панi Эльжбеты князь Альбрэхт Радзiвiл фундаваў каплiцу ў вёсцы Сверынава, дзе на адкрыццi падараваў гэты абраз.Справа датычылася 1935 года, пасля княгiня нi разу не чула нi пра каплiцу, нi пра абраз… Папрасiла даведацца пра лёс абаiх. Знайшоўшы на карце вёску Сверынава (сёння гэта Стаўбцоўскi раён), я выправiўся на пошукi.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 03

bykau_2

замовы прымаюцца на gleb@labadzenka.by

Тэгі:

Jun 03

arlou1

Уладзімер Арлоў. Вецер
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/arlou-vecer.mp3]

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістфак БДУ. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў сьвету. Ягоныя кнігі “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Г.Сагановічам), “Таямніцы Полацкай гісторыі”, “Краіна Беларусь” сталі сапраўднымі хітамі айчыннай кнігі.
Сёньня Ўладзімер Арлоў — самы папулярны і чытальны пісьменьнік у Беларусі.

Тэгі:

Jun 02

alexander_rybak
Аляксандар Рыбак быў у Беларусі ўсяго суткі. Таму не пытайцеся, як было зроблена гэтае інтэрвію. Скажу толькі адное: па тэлефоне. Голас (пасьля візыту Радзівілаў) у мяне дагэтуль не аднавіўся, таму пытаньні задаваў іншы чалавек. Які папрасіў ягоны голас выразаць.
Для вашай зручнасьці адказы разьдзеленыя на асобныя трэкі.
Карацей, слухайце эксклюзыў 🙂

Найперш, вядома, пра пераможную песьню — пра тое, як яна нараджалася…
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/1-pra-kahanne.mp3]

Зайшла гаворка пра супрацоўніцтва Аляксандра са славутым гуртом A-ha…
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/2-pra-gurt-a-ha.mp3]

Аказваецца, Саша нават зьняўся з гуртом у адным фільме!..
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/3-pra-kino.mp3]

Сказаў наш зямляк і колькі словаў пра “Купалінку”, якая дзякуючы яму ў апошнія дні зноўку стала суперхітом
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/4-pra-kupalinku.mp3]

Згадаў, як малы езьдзіў з бацькамі на лецішча 🙂
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/5-pra-lecishcha.mp3]

І пра тое, як прасоўвае ў Нарвэгіі беларускую мову 🙂
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/6-pra-movu.mp3]

Тэгі:

Jun 02

як кажуць на тэлебачаньні, не пераключайцеся 🙂

Тэгі:

Jun 02

Alexander Rybak – Kupalinka (Belarusian folk song)

Тэгі:

May 31

elzb

Эльжбета Радзівіл: Жудасна было пабачыць гэтую руіну…
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/elzbieta-radziwill.mp3]

P.S. Даруйце, на пяты дзень актыўнага перакладу я дарэшты страціў голас 🙂

Тэгі:

May 31

Паглядзець можна ТУТ і ТУТ

Тэгі: