it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 12

d0b1d0bed181d0b0d0b5-d181d0bed0bdd186d0b0

Босае Сонца. Новая вясна

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Гурт Босае Сонца створаны ў 2006 годзе. Склад неаднаразова зьмяняўся, і сёньня -- гэта пяць прафэсыйных музыкаў на чале з Алесем Зайцавым (на фота справа, а зьлева -- баяніст Саша Ясінскі). Гурт грае шчырую акустычную музыку, якая не пакідае абыякавым любога слухача. Зьнялі два кліпы, запісалі некалькі песень, зараз ідзе праца над альбомам.

Тэгі:

Jun 12

Аляксандар Рыбак. Трынаццаць коней

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Падзялюся сакрэтам, што мне перапісалі альбом Аляксандра Рыбака "Казкі". Чакаю меркаваньняў -- ці вывешваць яшчэ песьні?
front

Тэгі:

Jun 12

Антон Астаповіч запрашае 02.07 – 05.07.2009 г. у сяброўскае падарожжа “Замкі Валыні” па маршруце: Мінск – Астрог – Дубна – Олыка – Луцк – Мінск

Кантакты: тэл. + 375 29 262 73 43; + 375 29 111 73 32

e-mail: antonastapovicz1@gmail.com

Антон Астаповіч запрашае 28.06.2009 г. у сяброўскае падарожжа па маршруце: Мінск – Дзісна – Мёры – Ідолта – Друя- Слабодка – Браслаў – Мінск

Кантакты: тэл. + 375 29 262 73 43; + 375 29 111 73 32

e-mail: antonastapovicz1@gmail.com

Тэгі:

Jun 11

herb_radziwillow
Сёньняшні выпуск перадачы "Радыё Свабода" славутага маэстра слова й гука Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда" прысьвечаны Радзівілам. Не пужайцеся словаў "міт" і "сьмерць" у загалоўку. У выніку мы прыходзім да выcновы, што Радзівілы будуць жыць вечна ))
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

014

Дзяніс Філіпенка, гурт "Rahis"

Праект Generation.By існуе ўжо пяць год. А чатыры гады таму ўзьнікла традыцыя зьбірацца два разы на месяц па аўторках. Заўчора ў клюбе "Графіці" прайшоў "Аўторак добрых людзей №100". Выступалі гурты Rahis, Band A, IQ48, рэпер Vincent. Колькі фотачак адтуль.
Мой артыкул пра соты аўторак у "Звяздзе" ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

У Менску выйшла кніга Аляксандра Тамковіча "Інтэрвію, якіх не было". Аўтар разаслаў анкеты некаторым беларускім журналістам, а тыя адвольна адказалі на пытаньні. Патрапіла ў кнігу і мая анкета.

vokl3

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

Здаецца, Менгарвыканкам прыслухаўся да маіх мантраў, што гэта ганебна -- ня мець у сталіцы помніка першаму менскаму князю. Нібыта сабраліся ставіць (магчыма, адзін на дваіх -- з Усяславам Чарадзеям). Поўны сьпіс, каму плянуюцца помнікі па ўсёй краіне -- ТУТ (на ўзроўні абмеркаваньня)
Дарэчы, хачу падзяліцца з нагоды радасьцю. Спраўдзілася мара ідыёта -- я патрымаў у руках акцызную пячатку ХІІ ст. з выявай Глеба Менскага з аднаго боку, і Ўсяслава Чарадзея -- з другога. Даўно хацеў зьдзейсьніць гэта.

Усё-ткі бацька мяне назваў у гонар Глеба Ўсяславіча 🙂
d0b3d0bbd0b5d0b11

Агульны выгляд пячаткі

d0b3d0bbd0b5d0b12

Глеб Менскі

d0b3d0bbd0b5d0b13Ягоны бацька князь Усяслаў Чарадзей

Тэгі:

Jun 11

vik

Ганс Георг Вік і Глеб Лабадзенка. Бэрлін, 2006 год

Колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік разразіўся бліскучай цытатай:

У 1974 годзе “Siemens” выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране – я акурат тады быў паслом Нямеччыны ў гэтай краіне – яны пачалі будоўлю і за чатыры гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы Хамейні нямецкую кампанію выгнаў. А ў 1984 годзе зноў запрасіў назад. Немцы абдумалі – і адмовіліся.

Тады Хамейні запрасіў будаваць Савецкі Саюз. СССР пагадзіўся. І дагэтуль будуе. І канца той будоўлі не відна. Таму што гэта ў іхным інтарэсе – расцягнуць гэтую будоўлю да бясконцасці. Тое самае будзе, калі Расія пачне будаваць АЭС у Беларусі”.

Тэгі:

Jun 11

адразу дзьве добрыя навіны здарыліся за адзін дзень. стала вядома, што палкоўнік паўлічэнка звольніўся з ўзброеных сіл "па стане здароўя" і пазбаўлены пасады мэр паўлаў.
чым вядомы першы чалавек, пералічаць ня трэба. радуе толькі, што ваенны трыбунал ня мае тэрміну даўніны.
другі запомніўся татальным зьнішчэньнем менскай старадаўняй архітэктуры і прыбіраньнем шапікаў. Бог яго ўжо пакараў.
хто наступны, спадарства?

Jun 10

kroplia

каму спадабаецца -- магу даслаць вялікі варыянт на працоўны стол ))

Тэгі: