it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 15

015

Прызнацца шчыра, і ўявіць ня мог, што ў Баранавіцкім раёне, у вёсцы Падлясейкі народ езьдзіць на “Ягуарах”! Калі ж першы шок прайшоў, пасьпяшаўся зрабіць фатаздымачкі. Разгадка — пад катам…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 12

d0b1d0bed181d0b0d0b5-d181d0bed0bdd186d0b0

Босае Сонца. Новая вясна
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/novaja-viasna.mp3]

Гурт Босае Сонца створаны ў 2006 годзе. Склад неаднаразова зьмяняўся, і сёньня — гэта пяць прафэсыйных музыкаў на чале з Алесем Зайцавым (на фота справа, а зьлева — баяніст Саша Ясінскі). Гурт грае шчырую акустычную музыку, якая не пакідае абыякавым любога слухача. Зьнялі два кліпы, запісалі некалькі песень, зараз ідзе праца над альбомам.

Тэгі:

Jun 12

Аляксандар Рыбак. Трынаццаць коней
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/08-alexander-rybak-13-horses.mp3]

Падзялюся сакрэтам, што мне перапісалі альбом Аляксандра Рыбака “Казкі”. Чакаю меркаваньняў — ці вывешваць яшчэ песьні?
front

Тэгі:

Jun 12

Антон Астаповіч запрашае 02.07 – 05.07.2009 г. у сяброўскае падарожжа “Замкі Валыні” па маршруце: Мінск – Астрог – Дубна – Олыка – Луцк – Мінск

Кантакты: тэл. + 375 29 262 73 43; + 375 29 111 73 32

e-mail: antonastapovicz1@gmail.com

Антон Астаповіч запрашае 28.06.2009 г. у сяброўскае падарожжа па маршруце: Мінск – Дзісна – Мёры – Ідолта – Друя- Слабодка – Браслаў – Мінск

Кантакты: тэл. + 375 29 262 73 43; + 375 29 111 73 32

e-mail: antonastapovicz1@gmail.com

Тэгі:

Jun 11

herb_radziwillow
Сёньняшні выпуск перадачы “Радыё Свабода” славутага маэстра слова й гука Вячаслава Ракіцкага “Беларуская Атлянтыда” прысьвечаны Радзівілам. Не пужайцеся словаў “міт” і “сьмерць” у загалоўку. У выніку мы прыходзім да выcновы, што Радзівілы будуць жыць вечна ))
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

014

Дзяніс Філіпенка, гурт “Rahis”

Праект Generation.By існуе ўжо пяць год. А чатыры гады таму ўзьнікла традыцыя зьбірацца два разы на месяц па аўторках. Заўчора ў клюбе “Графіці” прайшоў “Аўторак добрых людзей №100”. Выступалі гурты Rahis, Band A, IQ48, рэпер Vincent. Колькі фотачак адтуль.
Мой артыкул пра соты аўторак у “Звяздзе” ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

У Менску выйшла кніга Аляксандра Тамковіча “Інтэрвію, якіх не было”. Аўтар разаслаў анкеты некаторым беларускім журналістам, а тыя адвольна адказалі на пытаньні. Патрапіла ў кнігу і мая анкета.

vokl3

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

Здаецца, Менгарвыканкам прыслухаўся да маіх мантраў, што гэта ганебна — ня мець у сталіцы помніка першаму менскаму князю. Нібыта сабраліся ставіць (магчыма, адзін на дваіх — з Усяславам Чарадзеям). Поўны сьпіс, каму плянуюцца помнікі па ўсёй краіне — ТУТ (на ўзроўні абмеркаваньня)
Дарэчы, хачу падзяліцца з нагоды радасьцю. Спраўдзілася мара ідыёта — я патрымаў у руках акцызную пячатку ХІІ ст. з выявай Глеба Менскага з аднаго боку, і Ўсяслава Чарадзея — з другога. Даўно хацеў зьдзейсьніць гэта.

Усё-ткі бацька мяне назваў у гонар Глеба Ўсяславіча 🙂
d0b3d0bbd0b5d0b11

Агульны выгляд пячаткі

d0b3d0bbd0b5d0b12

Глеб Менскі

d0b3d0bbd0b5d0b13Ягоны бацька князь Усяслаў Чарадзей

Тэгі:

Jun 11

vik

Ганс Георг Вік і Глеб Лабадзенка. Бэрлін, 2006 год

Колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік разразіўся бліскучай цытатай:

У 1974 годзе “Siemens” выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране – я акурат тады быў паслом Нямеччыны ў гэтай краіне – яны пачалі будоўлю і за чатыры гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы Хамейні нямецкую кампанію выгнаў. А ў 1984 годзе зноў запрасіў назад. Немцы абдумалі – і адмовіліся.

Тады Хамейні запрасіў будаваць Савецкі Саюз. СССР пагадзіўся. І дагэтуль будуе. І канца той будоўлі не відна. Таму што гэта ў іхным інтарэсе – расцягнуць гэтую будоўлю да бясконцасці. Тое самае будзе, калі Расія пачне будаваць АЭС у Беларусі”.

Тэгі:

Jun 11

адразу дзьве добрыя навіны здарыліся за адзін дзень. стала вядома, што палкоўнік паўлічэнка звольніўся з ўзброеных сіл “па стане здароўя” і пазбаўлены пасады мэр паўлаў.
чым вядомы першы чалавек, пералічаць ня трэба. радуе толькі, што ваенны трыбунал ня мае тэрміну даўніны.
другі запомніўся татальным зьнішчэньнем менскай старадаўняй архітэктуры і прыбіраньнем шапікаў. Бог яго ўжо пакараў.
хто наступны, спадарства?