it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 21

dranko-majsiuk

Тэгі:

Jul 19

Учора я забыўся ў тралейбусе свой фоцік, які каштуе 700 даляраў...

0512_canon-eos-450d

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 19

img_8768

Баранавічы -- горад скульптураў і прыгожых дзяўчат. Скульптуры фоткаў, на прыгожых паненак пераважна заглядаўся. Вельмі мілае места, якое не псуе нават жахлівы гатэль "Гарызонт"...

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 19

img_89281

На беразе возера Белае пад Лунінцам адбыліся БАЖынкі-2009 -- другі па ліку фестываль незалежнай прэсы. Крыху здымачкаў...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 15

vitaut

Вішную ўсіх беларусаў, палякаў, троху ўкраінцаў і літоўцаў з 599-годзьдзем нашай перамогі пад Грунвальдам!.. Немцам -- прывет!.. 😉

Нашую гутарку пра Грунвальдзкую бітву з шаноўным прафэсарам Анатолем Грыцкевічам можна пачытаць ТУТ

Тэгі: ,

Jul 14

Хто яшчэ ня ведае, на Белтэлекаме цяпер -- ярмарка шчодрасьці. Усім абанентам ByFly задарма мяняюць старыя мадэмы на новыя, з пунктам доступу Wi-Fi .
Я, натуральна, схадзіў памяняў. Цяпер у мяне wi-fi на кухні, бальконе і нават у прыбіральні. Зьбіраюся падвесіць мадэм на вакно і сядзець на дварэ на лавачцы ў інтэрнэце.
Во дзе Яўропа!.. 🙂

Тэгі:

Jul 13

spencer11

Давялося прысутнічаць у Нацыянальнай бібліятэцы на сустрэчы з лэдзі Рэйні Спэнсэр (на фота -- у чырвоным плашчы, зьлева -- жонка амбасадара Беларусі ў Брытаніі Тацьцяна Міхневіч), мачахай прынцэсы Дыяны, па сумяшчальніцтву -- дачкой пісьменьніцы Барбары Картленд. Калі лэдзі пабачыла аўтограф Марка Шагала, спытала, што ён тут робіць. Давялося распавесьці высокай госьці, што ён тут нарадзіўся. Гэта прывяло лэдзі Спэнсэр у захапленьне, бо выявілася, што Шагал -- яе ўлюбёны мастак!..

ps Мой рэпартаж з сустрэчы з графіняй Спэнсэр можна прачытаць ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

maneta1

Ня тое, каб я быў вялікім нумізматам, але калі пабачу якую старую манэту ці кнігу, і яна будзе каштаваць прымальныя грошы, абавязкова набываю. Цягне мяне да даўніны.

І вось на кірмашы ў Смаленску я пабачыў дзядзечку, які продаў усякае такое старое, у тым ліку стаяла ў яго скрыначка з манэтамі.

-- Якая самая старая? -- спытаўся я.

-- XVIII стагодзьдзе! -- адказаў дзядзечка.

-- А пачом? -- спытаўся я.

-- Рублёў трыццаць-пяцьдзесят, -- адказаў дзядзечка.

Самае старое, што я там выкапаў, апынулася палушкай 1735 году -- палова расейскай "денгі". Дзядзечка ацаніў яе ў 30 рублёў, бо стан ня дужа добры.

Трыццаць расейскіх рублёў -- гэта 2760 нашых. Дык добры набытак, я лічу!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

vafli

Пра вафлі "Коленька" я ўжо чытаў і сьмяяўся ў нэце. Аднак учора ў краме пабачыў навінку -- вафлі "Віценька"!.. Мяркую, што наступны раз зьявяцца яшчэ вафлі "Дзімачка". А вось вафляў "Сашанька", напэўна, ня будзе. Бо ёсьць такі дзікалон!

ps Дарэчы, "Віценька" смачней за "Коленьку", бо са смакам грушы. На што намякае прадпрыемства "Мінскхлебпрам"?! 🙂

Тэгі:

Jul 09

Напярэдадні "Славянскага базару" ўпраўленьне культуры Віцебскага аблвыканкаму вынайшла геніяльную ідэю, якую да іх ніхто яшчэ не рабіў -- закласьці сваю Алею зорак.
У прынцыпе, цудоўна. Як гэта -- у Галівудзе і Маскве ёсьць, а ў нас няма?!
Ганебна, аднак, тое, што першыя пяць зорак, закладзеныя там, будуць у гонар "Александры Пахмутовой, Андрея Петрова, Аллы Пугачевой, Софии Ротару и Валерия Леонтьева, лауреатов специальной премии Александра Лукашенко «Через искусство — к миру и взаимопониманию»". То бок -- выключна расейскія, ніводнага беларускага музыкі"!..

А самае ганебнае, што кандыдатура Уладзімера Мулявіна яшчэ "толькі разглядаецца".

Шаноўныя шаўкі і ашавуркі з Віцебскага аблвыканкама! Падыміце свае дурныя галовы ад маскальскай дупы, якую вы так аддана і старанна ліжаце, і навучыцеся шанаваць сваё!
Тады вы не будзеце абмяркоўваць кандыдатуру Мулявіна, а паставіце яму зорку першаму, а кандыдатуру лявоньцевых-пятровых (дарэчы, хто гэта такі?) не будзеце абмяркоўваць зусім, бо ў параўнаньні з Мулявіным усе яны -- пшык і пустое месца.
Цьху!..