it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 24

elzbieta1

Князёўна Эльжбета Радзівіл на цэлы тыдзень прыехала на вакацыі ў Беларусь! Прыезд абстаўлены таямніцай, каб быць вольнай ад увагі прэсы і цікаўных. За гэты тыдзень князёўна мела толькі адзін афіцыйны момант — абед з міністрам культуры спадаром Паўлам Латушкам. У часе абеду пані Эльжбета папрасіла міністра, каб ён прыбраў з Нясвіжскага замку “ідыёцкую цыбуліну”. Нібыта дамовіліся.

Падрабязнасці і шмат фотак — крышачку пазьней 🙂

Тэгі:

Jul 21

dranko-majsiuk

Тэгі:

Jul 19

Учора я забыўся ў тралейбусе свой фоцік, які каштуе 700 даляраў…

0512_canon-eos-450d

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 19

img_8768

Баранавічы — горад скульптураў і прыгожых дзяўчат. Скульптуры фоткаў, на прыгожых паненак пераважна заглядаўся. Вельмі мілае места, якое не псуе нават жахлівы гатэль “Гарызонт”…

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 19

img_89281

На беразе возера Белае пад Лунінцам адбыліся БАЖынкі-2009 — другі па ліку фестываль незалежнай прэсы. Крыху здымачкаў…
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 15

vitaut

Вішную ўсіх беларусаў, палякаў, троху ўкраінцаў і літоўцаў з 599-годзьдзем нашай перамогі пад Грунвальдам!.. Немцам — прывет!.. 😉

Нашую гутарку пра Грунвальдзкую бітву з шаноўным прафэсарам Анатолем Грыцкевічам можна пачытаць ТУТ

Тэгі: ,

Jul 14

Хто яшчэ ня ведае, на Белтэлекаме цяпер — ярмарка шчодрасьці. Усім абанентам ByFly задарма мяняюць старыя мадэмы на новыя, з пунктам доступу Wi-Fi .
Я, натуральна, схадзіў памяняў. Цяпер у мяне wi-fi на кухні, бальконе і нават у прыбіральні. Зьбіраюся падвесіць мадэм на вакно і сядзець на дварэ на лавачцы ў інтэрнэце.
Во дзе Яўропа!.. 🙂

Тэгі:

Jul 13

spencer11

Давялося прысутнічаць у Нацыянальнай бібліятэцы на сустрэчы з лэдзі Рэйні Спэнсэр (на фота — у чырвоным плашчы, зьлева — жонка амбасадара Беларусі ў Брытаніі Тацьцяна Міхневіч), мачахай прынцэсы Дыяны, па сумяшчальніцтву — дачкой пісьменьніцы Барбары Картленд. Калі лэдзі пабачыла аўтограф Марка Шагала, спытала, што ён тут робіць. Давялося распавесьці высокай госьці, што ён тут нарадзіўся. Гэта прывяло лэдзі Спэнсэр у захапленьне, бо выявілася, што Шагал — яе ўлюбёны мастак!..

ps Мой рэпартаж з сустрэчы з графіняй Спэнсэр можна прачытаць ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

maneta1

Ня тое, каб я быў вялікім нумізматам, але калі пабачу якую старую манэту ці кнігу, і яна будзе каштаваць прымальныя грошы, абавязкова набываю. Цягне мяне да даўніны.

І вось на кірмашы ў Смаленску я пабачыў дзядзечку, які продаў усякае такое старое, у тым ліку стаяла ў яго скрыначка з манэтамі.

— Якая самая старая? — спытаўся я.

— XVIII стагодзьдзе! — адказаў дзядзечка.

— А пачом? — спытаўся я.

— Рублёў трыццаць-пяцьдзесят, — адказаў дзядзечка.

Самае старое, што я там выкапаў, апынулася палушкай 1735 году — палова расейскай “денгі”. Дзядзечка ацаніў яе ў 30 рублёў, бо стан ня дужа добры.

Трыццаць расейскіх рублёў — гэта 2760 нашых. Дык добры набытак, я лічу!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

vafli

Пра вафлі “Коленька” я ўжо чытаў і сьмяяўся ў нэце. Аднак учора ў краме пабачыў навінку — вафлі “Віценька”!.. Мяркую, што наступны раз зьявяцца яшчэ вафлі “Дзімачка”. А вось вафляў “Сашанька”, напэўна, ня будзе. Бо ёсьць такі дзікалон!

ps Дарэчы, “Віценька” смачней за “Коленьку”, бо са смакам грушы. На што намякае прадпрыемства “Мінскхлебпрам”?! 🙂

Тэгі: