it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 01

Гэтая запіска была напісаная ў 1930 годзе, перад тым, як паэт зрабіў сабе харакіры. Асноўнай прычынай былі брудныя паклёпы маскальскага ашавурка дзям'яна беднага.
Тады Купалу ўдалося ўратаваць...

kupala1
kupala2

Тэгі:

Aug 01

img_4735

Кірха ў слаўным украінскім горадзе Луцку
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 31

Mikalaj Tamaszevicz mikola.tamaszevicz@gmail.com>
кому Глеб <labadzenka@gmail.com>
дата 31 июля 2009 г. 23:12

Глебе, дапамажы, калі ласка, з аб'явай. Можаш зьмясьціць ў сябе на блогу інфармацыю, аб тым што я шукаю 3-х пакаёвую кватэру (пажадана ва Фрунзэнскім раёне) - калі, хто знойдзе, няхай лістуе да мяне эл. пошту?..
23:27 Mikalai: у сэнсе, для зьёму. Кошт, пажадана, не большы 300 $

Jul 31

011
Жывуць гэтыя бацяны на ваданапорнай вежы, што месьціцца на падворку гурковага заводу, які незадоўга да сьмерці заснаваў князь Альбрэхт Радзівіл у сямейным маёнтку Радзівілімонты, дзе прайшлі самыя шчасьлівыя ягоныя дні з жонкай Даротай, пакуль яна яго ня кінула.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 31

Мой сябар Яўген Валошын зрабіў у "Звяздзе" выдатнае інтэрвію з Андрэем Арамнавым

Лепшы спартсмен Беларусi, якi патрапiў у апалу за язду нецвярозым, расказаў "Звяздзе" пра свой удзел у дзiцячым царкоўным хоры, планы пабiць свой жа сусветны рэкорд i пра тое, як яму жывецца на 450 тысяч рублёў у месяц.

aramnau

Лепшы штангiст планеты 21-гадовы беларус Андрэй Арамнаў вяртаецца да цяжкiх трэнiровак. Узiмку Андрэй патрапiў у скандальную сiтуацыю. Атлет выпiў пiва ў пiцэрыi i сеў за руль сваёй "БМВ". Нехта з наведвальнiкаў патэлефанаваў у ДАI i "заклаў" штангiста. У вынiку атлета пакаралi штрафам у пяць мiльёнаў дзвесце тысяч рублёў. За гэта ж Арамнава пазбавiлi стыпендыi ў 15 мiльёнаў рублёў. Калi выбухнуў скандал, ад Андрэя Арамнава многiя адвярнулiся. Ён з'ехаў у Барысаў да свайго асабiстага трэнера. Але днямi Андрэй усё ж вярнуўся у цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi "Стайкi", каб зноў шчыльна трэнiравацца. Туды ж наведаць чэмпiёна прыбыў i карэспандэнт "Звязды".

— Ён ветлiвы i добры, душа кампанii, нiчога дрэннага пра Андрушу не пiшыце, — сустрэла мяне супрацоўнiца спартыўнага комплексу цяжкай атлетыкi ў "Стайках". — Ранiшняя трэнiроўка скончылася, шукайце яго ў гасцiнiцы.

Як толькi я жыўцом пабачыў дабрадушнага штангiста, то зразумеў: па-мойму, гiсторыi пра Арамнава-хулiгана i Арамнава-злодзея — гэта журналiсцкiя мiфы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 31

st_roha

Тэгі:

Jul 31

Мая навіна ТУТ, відэа ОНТ ТУТ

Навіна тычылася 75-ці памылак на помніку 1000-годзьдзю Берасьця. Скралі слова ў слова.
Але нічога. Затое цяпер берасьцейскія чыноўнікі дакладна ўсё выправяць 🙂

Тэгі:

Jul 31

00002w37

Пабачыў у ЖЖ карыстальніка mangoo84 прыкольную падборку плакацікаў супраць пабудовы АЭС. Ня ведаю, як вам, а мне яны дужа нагадалі рэкляму адной вядомай кампаніі 🙂 У любым разе, зроблена крэатыўна і арыгінальна. Далей -- яшчэ 8 плакацікаў.
Спампаваць усё адным архіўным файлам можна ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 31

Пераклады Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

ЦЯПЕР

Усе мае дні
я шмат маліцца ня змог.
Дзе ён?
Як ён, мой Бог?
Ты чуеш, бачыш мяне?
Я хацеў цябе клікаць,
налямантавацца ўсмак,
я, проста жабрак.

Цяпер я стары,
час мяне змог.
Ты падымеш мяне да сябе,
мой Бог.

chagall
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30

85 гадоў таму геніяльны Купала напісаў свой караценькі верш, які і сёньня лёгка кладзецца ў вусны тыповаму беларускаму чыноўніку...

...О так! Я -- пралетар!..
Яшчэ ўчора раб пакутны -
Сягоньня я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!

Мне Бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся...
Адно... ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!

Янка Купала, 1924

2579

Тэгі: