it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 24

cover_blog

Гурт "Ляпис Трубецкой" выклаў свой новы альбом "Культпросвет" у нэце!.. Прычым, адбылося гэта за які тыдзень да афіцыйнага выхаду кружэлкі. Міхалок -- фарэва!

Спампаваць альбом можна ТУТ (60 мэгоў у ZIPе)

Тэгі:

Aug 23

Ёнас Ліняўскас -- паэт, старшыня Саюзу пісьменьнікаў Літвы.

пераклад Глеба Лабадзенкі

Х Х Х

Паўзбоч я прайду, бо твань разлілася і кісьне,
Нібыта шукае лісу, якая на качку цісьне.

На ўзгорку ў рабіне дрозд чарнейшы за твань,
Кастрычнік, і што ні пара – ўсё роўна інь ці янь.

Carex, scirpus ці cyperus, - асоба найдалей сыходзіць, -
Яна сапраўды не адсюль, іх вецер з вадою лагодзіць,

І словы, як хілыя каласы кладуцца ў снапы,
Зваротак быллём ліхаманкавым устаўляе між іх слупы.

Запозна, кастрычнік, запозна -- тут ні жыцця, ні кроплі,
Толькі рабіна па ягадцы тупае як пантофлі.

Мінаю цябе, кастрычнік, мінаю цябе наўзбоч.
І восень як павуцінне, а можа не восень, а ноч,

Калі знікаюць мясціны, дзе мусіў перачакаць дзень, -
Іх паглынае твань чорным драздом у вадзе.

І толькі каторы год не здольны твань абмінуць,
Хоць бачу штодня Хрыста, ён мне дае заснуць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 23

Уладыслаў Журба -- украінскі паэт. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Кіяве. Скончыў філфак унівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі. Як піша ён сам, "буддыст (але не вегетарыянец!) і антыглабаліст.

пераклаў з украінскай Глеб Лабадзенка

КОЛЕРЫ
Сяргею Беленькаму

Зіма

Ўсіх фарбаў лекавую сілу
Няйначай выпіла зіма:
Наўколле шэрым парабіла –
І снег, і неба спаражніла,
а беленькага вось няма.

Вясна

У траўні кветак поўна розных
Рассыпаў дождж, на выдумкі мастак.
Пазеляніў галлё ён віртуозна,
І неба паблакіціў так дзівосна,
а беленькага зноўку брак.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 23

краявід

як казаў Віні Пух: думай, галава, думай!.. 🙂

Тэгі:

Aug 20

pryz
гурт, які некалі быў вядомы як Jab Club, праходзіць стан рэінкарнацыі.
абнавіўся склад, зьмяніліся аранжыроўкі песень, адбываецца іх якасны запіс

таму шукаем і новую назву.

калі вашая назва пераможа -- атрымаеце каштоўны прыз. напрыклад, электрычны імбрык. ці яшчэ што такое.
тэрмін -- ужо трэба.

варыянты можна пакідаць у камэнтах альбо дасылаць на мэйл gleb@labadzenka.by

паслухаць песьні гурта (у старых аранжыроўках) можна ТУТ

Тэгі:

Aug 20

001
Учора Валянціна Ўладзімераўна Быкава атрымала новую пліту. Кіраўнік Вушацкай газавай службы Зьміцер Талан бясплатна выдаткаваў машыну, каб завезьці пліту, майстры задарма падключылі апарат гаспадыні.

Пліта (з усімі прыбамбасамі) каштавала 633 тысячы 30 рублёў.

Дзякуй усім, хто аператыўна адгукнуўся на заклік ахвяраваць на пліту:
* Siva
* Dionisiy
* Яніна М.
* рэдакцыя газэты "Наша Ніва"
* tink
* Ігар К.

Рэпартаж пра дастаўку пліты ТУТ.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 20

Ведаеце расейскую журналістку Дар'ю Асламаву, якая ўсё езьдзіць па сьвеце і піша сэнсацыйныя матэрыялы?.. Якасьць гэтых рэпартажаў высьветлілася зараз, калі яна напісала матэрыял зь Беларусі. Вось адная цытата:

Зарплаты в преуспевающей белорусской деревне по московским меркам невелики - 400 - 500 долларов в месяц, у механизаторов - до 600 - 800 доходит (а в горячую пору и до 1600 зарабатывают).

Цалкам гэты хлусьлівы заказны опус матэрыял можна пабачыць ТУТ

Aug 18

001

Мікіцкая царква ў Зьдзітаве, што пад Жабінкай, збудаваная ў 1502 годзе, перабудаваная ў 1787. Што засталося ад арыгіналу -- сказаць цяжка. Аднак выглядае, што храм сапраўды вельмі стары. Калі дата праўдзівая, то ці не самы стары драўляны будынак ў Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 18

зьвяртаю ўвагу, што ў калоначцы справа зьявіліся два новыя банэры www.labadzenka.by
буду ўдзячны, калі падчэпіце куды 🙂

Тэгі:

Aug 18

0013

Гэты ўнікальны вятрак стаіць сярод вёскі Алешкавічы Камянецкага раёну. Са словаў мясцовай жыхаркі спадарыні Ларысы, калісьці на млыне вісела жалезная табліца з датаю пабудовы -- 1876. А яшчэ гадоў 15 таму яе, Ларысін бацька ўратаваў вятрак ад пагібелі -- тубыльцы хацелі разабраць яго на дровы... Вятрак ня ўнесены і сьпісы помнікаў архітэктуры, дзяржава не ахоўвае яго нават на словах. Сьпяшайцеся пабачыць яго -- бо ў наступны раз ратавальніка ветрака можа ня быць побач...
Чытаць далей »

Тэгі: ,