it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 27

vocat1

Слуцкі воцатны завод (адзіны ў Беларусі) насамрэч знаходзіцца ў вёсцы Покрашава, што каля вёскі Бабовішчы, дзе я правёў сваё бясхмарнае дзяцінства. Таму, купляючы заўжды воцат у краме, я адчуваю пэўную прыналежнасць да гэтай страшнай таямніцы і крыўду -- чаму наш, Покрашаўскі завод абзываюць Слуцкім?!

Аднак фішка зараз ня ў тым. Ведаеце, чым адрозьніваюцца дзьве бутэлькі на здымку?..

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 27

Надрукавана ў сёньняшняй "Звяздзе" ў падборцы матэрыялаў пра стан беларускай мовы ў грамадстве.

Беларуская мова ў Мінску – рэдкі від. У паспяхова зрусіфікаванай камуністамі краіне – адпаведная сталіца. Мода на грэблівае стаўленне да беларускай мовы пайшла пасля апошняй вайны. Тады ў Мінску засталося каля 50-80 тысяч чалавек, зараз – пад 2 мільёны. Пасля смерці Сталіна, калі людзям выдалі пашпарты, вяскоўцы выправіліся ў горад шукаць лепшае долі. Да таго ж, паводле хітрага савецкага плану, людзей “тасавалі” між саюзнымі рэспублікамі – каб сцерці іх нацыянальную адметнасць, зрабіць іх аднолькавымі, касмапалітамі.

Тады і з’явілася гэтая грэблівае азначэнне – “калхозьнік”. Не, яно не было сінонімам “калгасніка” – чалавека, які працуе ў калгасе, на зямлі. Яно грунтавалася на недасканалым веданні рускай мовы, на прыродным беларускім акцэнце. Савецкі чалавек мусіў размаўляць выключна на “великом и могучем”. А каму гэта не зусім удавалася – той “калхозьнік”. І калі ў вёсцы моды на рускую мову не было, як няма і зараз, то “гарадскія” людзі мусілі выключна “абшчацца”, а не “размаўляць”. А прыхадні, што панаехалі сюды з усяго Саюзу, пасмейваліся над беларусамі за іх “г”, “ч” і “дз”. І пазаўчорашнія вяскоўцы ў такт пасмейваліся над вяскоўцамі ўчорашнімі.

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 26

Прачытаў у "Звяздзе" геніяльны артыкул. Ён -- яскравае сьведчанне таго, што ніхто нас, калі што, не абароніць, што нашыя супрацьпаветраныя сілы здольныя толькі зьбіваць паветраныя шары з мірнымі людзьмі.

Уявіце -- нейкі вясёлы хлопец лётае над Рэчыцкім раёнам на самаробным самалёціку, і яго ня могуць злавіць ці вылічыць!.. І нават даюць абвестку ў цэнтральную газэту, што прыз таму, хто выдасьць авіяаматара -- мільён рублёў!..

А дзе ж вашыя радары, а дзе ж вашыя лякатары, таварышы?.. Папрадавалі ўсё?..
Таварышы ўражаскія шпіёны! Не саромцеся -- прылятайце ў Беларусь на самалётах і самалёціках!..

артыкул

Тэгі:

Aug 26

Не пасьпела гэтая файная рэкляма зьявіцца на менскіх вуліцах, як недаробленыя ідзяволагі зь менгарвыканкаму абсікалі калені і кінуліся яе здымаць.

баіцеся, імперскія падсьцілкі?! 😉

reklama_bielaruskaha_PB

фота Нашай Нівы

Aug 25

+IMG_2831

Вежа-данжон стоўп унікальны помнік беларускага абарончага дойлідства.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

ажно 13 штук.
сярод традыцыйных дворнікаў і мянтоў ёсьць адна бясспрэчна вартая Асоба -- хірург ад Бога Юры Астроўскі, загадчык лабараторыі хірургіі сэрца РНПЦ "Кардыялёгія". гэта Чалавек, які ўратаваў не адную сотню жыцьцяў.
у дадатак да значка і дыплёма ганаровым мінчанам даюць і грошы -- цэлыя 25 базавых велічыняў (875 тысяч). мне здаецца, гэта сьмешна -- мянты большыя штрафы за хуткасьць выпісваюць!..
Віншую спадара Юрыя!..

Тэгі:

Aug 25

Юрий Азаренок возглавляет телеканал для глухих и слабослышащих людей

25 жнiўня 2009
interfax.by

Передачи о белорусской оппозиции на Жест-ТВ к трансляции не планируются, сообщил агентству "Интерфакс-Запад" руководитель телеканала для глухих и слабослышащих людей "Жест-ТВ" Юрий Азаренок.

"Я планирую к повтору на Жест-ТВ цикл моих авторских программ, не связанных с политикой. Не вижу смысла повторять ту же "Ненависть: Дети лжи" (фильм 1995 года выпуска, в котором автор провел сравнительное описание коллаборационистов времен Великой отечественной войны и белорусских оппозиционеров - ИФ)? С тех пор, как я снимал этот фильм, поменялись реалии", - сказал Ю.Азаренок. "Мир вообще изменчивый. Например, я вижу серьезные перемены в отношениях Беларуси с Западом", - резюмировал он.

"Если оппозиция когда-нибудь будет представлять реальную угрозу моим идеалам, тому, во что я верю - буду делать новые фильмы. В 90-е годы я снимал фильмы об оппозиции, потому что она выводила десятки тысяч на улицы, существовала опасность, что наша республика пойдет по ксенофобскому пути - ограничение русского языка и так далее. Я тогда с ними боролся, мне было интересно с ними бороться. А сейчас у них "семь стариков и одна девушка", - сказал Ю.Азаренок.
Чытаць далей »

Aug 25

001

Зубры -- гэта ня проста валасатыя каровы з прыгожымі рагамі. Пабачыць іх хаця б аднойчы варта. У заапарку, дзе зубры сядзяць у невялікім вальеры, цяжка зразумець, чым так захапляўся Мікола Гусоўскі. Тут, у Белавескай Пушчы вальер троху большы. Яны ляжаць у цянёчку, п'юць ваду, качаюцца ў пяску. Калі прапануеце пачастунак -- ядуць печыва і падушачкі з шакалядам проста з рук. Аднак захоўваюць нораў і характар. Ледзь што не па іх -- гатовыя тупнуць нагой, а тое і матлянуць галавой у бок асабліва настырных наведнікаў.

Ты адскокваеш, а пасьля дастаеш чарговую падушачку з шакаладам, і вы зноў сябруеце...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 25

арлоў

Зычу, каб усе балячкі ўжо прамінулі, а кнігі, наадварот, выходзілі й выходзілі!

Тэгі:

Aug 24

Ляпис Трубецкой. Ружовыя акуляры

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

mihalok

Тэгі: