it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 02

дакота

Сёньня адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя хіта Дакоты "Спички" у беларускім варыянце. Песьня была перакладзена ў межах праэкту "Тузін. Перазагрузка".

Дакота. Запалкі
(муз. і сл. Дакоты, пераклад не беларускую Глеба Лабадзенкі)

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ (3,4 мб)

Тэгі: ,

Sep 02

прэзідэнт-камуніст сыйшоў сам пасьля 8 гадоў кіраваньня.

Sep 02

+IMG_4899

такога вось кацяру пабачыў, блукаючы сёньня па Паланзе. грэўся сабе на сонейку. а як пабачыў, што я фатаграфую, стаў пазіраваць і качацца ў траве. знайшлі адно аднога.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

000

Сэзонныя турысты разьехаліся, і ў Паланзе дыхаецца вольна. Тут хораша. Чароўнае паветра, сьвежае мора, хвоі, чайкі... Тут добра думаецца і пішацца, добра чытаецца і фатаграфуецца. Тут добра.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

001

Томас Ман -- нямецкі пісьменьнік, аўтар сусьветнавядомых "Ёсіфа і ягоных братоў", "Доктара Фаустуса", "Сьмерці ў Вэнэцыі", "Лоты ў Ваймары". У 1929 годзе яму прысуджаецца Нобэлеўская прэмія за раман "Будэнброкі". У 1930 ён будуе вось гэты дамок у Нідзе (Куршская каса, Літва), дзе праводзіць некалькі плённых сэзонаў. У 1933 годзе, калі да ўлады прыйшоў Гітлер, Ман эмігруе, баючыся перасьледу, і болей у Ніду не вяртаецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

+IMG_5236

Баўлю час на беразе Балтыйскага мора. Агледзеў палац Тышкевічаў ХІХ стагодзьдзя. Тут ягонага гаспадара, праўда, упарта называюць Тышкявічус. Сумняюся, што сам ён сябе хоць раз так называў...

Палац, у любым разе, прыўкрасны. Стаіць у фантастычным парку (цяпер гэта батанічны сад). Дарэчы, дома маю старадаўнія фоткі гэтага палацу. Вярнуся -- вывешу парамі. Пакуль -- што ёсьць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 31

dima

яму было ўсяго 47 гадоў...

Тэгі:

Aug 31

найцікавейшы камэнтар на сайце "Нашай Нівы":

Ні расшыфроўкі бартавых самапісцаў, ні апошняга эфіру пілётаў, ні пэўных сьведак, ні працы камісіі, ні экспэртызы ‑‑ а ў Міністэрства абароны ўжо гатовы адказ ‑‑ птушка!

Су‑27 ‑‑ зьнішчальнік‑перахватчык, ён створаны для бою, дзе імаверныя любыя перашкоды.

Ня тое што птушкі, а мэталічныя аскепкі, кулі ‑‑ ажно супраць такога закладзены разьлік. У Су‑27 два рухавікі і няхай адзін нават цалкам будзе зьнішчаны ‑‑ на другім можна сесьці.
Чытаць далей »

Aug 31

Палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч коштам сваіх жыцьцяў адвялі самалёт СУ-27 ад жылых дамоў у часе авіяшоу ў Польшчы. У выніку катастрофы абое загінулі.

Вечная слава Героям Беларусі...
свечка

Тэгі:

Aug 30

Як вы правялі лета?

  • Працаваў (-ла) (56%, 25 Votes)
  • Вандраваў (-ла) (16%, 7 Votes)
  • Адпачываў (-ла) (13%, 6 Votes)
  • Страціў (-ла) нявіннасьць з суседкай (-м) на лецішчы (13%, 6 Votes)
  • Вучыўся (-лася) і/ці пастапаў (-ла) (2%, 1 Votes)

Total Voters: 45

Loading ... Loading ...