it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 07

патрэбна перакласьці невялічкі тэкст (тры абзацы).
прапаноўваць любыя мовы, апроч польскай, літоўскай, італійскай і чэскай (ужо ўзяліся людзі)

зьвяртацца на мэйл gleb@labadzenka.by

Тэгі:

Oct 06

артыкул у "Звяздзе" за 7 кастрычніка

skirmunt1

Страляйце так, я ад людзей нiколi не адварочваўся...
70 гадоў таму ў вёсцы Парэчча забiлi адраджэнца Палесся Рамана Скiрмунта

Прозвiшча Скiрмунтаў на Палессi згадваюць з павагай i захапленнем. Гэтая дынастыя — дзед, бацька i сын — пераўтварыла звычайныя вёскi сярод балотаў у прамысловы цэнтр усяго рэгiёна. На заводах Скiрмунтаў выкарыстоўвалiся перадавыя тэхналогii. Аляксандр Скiрмунт увогуле лiчыцца аўтарам першага беларускага патэнта. Ягоны ўнук Раман годна працягваў сямейную справу, аднак прыйшоў 1939 год — i новая ўлада моцна не цырымонiлася з ужо былымi панамi. 7 кастрычнiка 1939 года Рамана Скiрмунта забiлi мясцовыя жыхары — па загадзе савецкага камiсара Холадава. Без суда i следства...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 06

заўтра ж выдалю яго з памяці магнітолы ў машыне. прычына -- вось гэтая навіна:
Чытаць далей »

Oct 05

Калі мы з калегам Валошыным ехалі з Менска ў Прагу, ён папрасіў у мяне паслухаць плэера. І пасьля, у Празе, я спытаўся: Жэня, а дзе плэер?
Валошын, з уласьцівай яму непасрэднасьцю, вылупіўся: "Як гэта?! Я ж табе паклаў на заплечнік!" Карацей, плэер цю-цю.
Халера зь ім -- стары ён быў і ледзьве дыхаў.
Да таго ж, я большасьць часу перасоўваюся на аўто -- слухаць няма як.
Аднак бывае, што едзеш куды -- а музыкі ў вушах не стае.

З гэтай нагоды і пытаюся -- мо ў каго валяецца які не зусім патрэбны? То прыму ў падарунак ці набуду за сымбалічны кошт. Абы б працаваў.

Oct 05

вырабіў расейскі гурт "НестройBand"

Тэгі: ,

Oct 05

Важная вашая аргумэнтаваная думка. Спрэчка ідзе міждзяржаўнай важнасьці. 🙂

portret1portret2

portret1

portret2

Тэгі:

Oct 05

IMG_6427

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 05

IMG_0672

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 04

gryb

казка з хэпі-эндам

пайшоў глеб паўлавіч у грыбы. назьбіраў вядро з горкай.
аднак толькі, глеб паўлавіч у грыбах ну ні храна не разьбіраецца!
вырашыў глеб паўлавіч засмажыць іх усе і зьесьці. але нешта заторкаўся, не дайшлі рукі.
назаўтра прачнуўся, стаў займацца прыбіваньнем вагонкі, сьвідраваньнем сьценаў -- не да грыбоў.
на трэці дзень глеб паўлавіч сказаў: усё, грыбы, сьцеражыцеся, я вас зьем!
аднак тут на лецішча прыехала суседка -- жана пятроўна. і сказала: глеб паўлавіч, пень ты этакі, давая я табе перабяру твае паганкі. і выкінула жана пятроўна палову так нялёгка знойдзеных грыбоў. а адзін грыбок паказала глебу паўлавічу і сказала: зьеў бы яго -- засталася б твая вагонка недабітая.

усё скончылася добра, глеб паўлавіч з асалодай паеў грыбочкаў са сьмятанай. а гэты, маленькі, вырашыў пакінуць як успамін пра нязьдзейсьненае самагубства ў асабліва вычварнай форме.

the end

Тэгі:

Oct 02

001

пахадзіў сёньня гадзінку па лесе, падыхаў хвоямі, паглядзеў на зёлкі-ёлкі. божачкі, як там прыгожа!.. галоўнае -- надзявацца цяплей. і браць з сабой фоцік.

Чытаць далей »

Тэгі: ,