it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 17

парадавалі кітайскія таварышы, якія забясьпечваюць нас вусьцілкамі 🙂

Сьцелька

Тэгі:

Oct 17

Цікавае інтэрвію расейскага фізыка, якога ўпяклі на 7 сутак у Астраўцы за памкненьне расказаць нам праўду пра АЭС. За што? Як уся інтэлігенцыя — “матам ругаўся”… 🙂

Зміцер Глінскі, Еўрарадыё

ozharovski-ibb
Андрэй Ажароўскі

Некалькі гадзінаў таму з-за кратаў выйшаў расійскі фізік Андрэй Ажароўскі, асуджаны на 7 сутак арышту падчас грамадскіх слуханняў па пытаннях будоўлі АЭС у Астраўцы. У першым пасля зняволення інтэрв’ю ён распавядае пра акалічнасці затрымання, суседзяў па камеры і антыядзерны супраціў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 17

тым, хто лічыць, што ў беларускай міліцыі працуюць людзі, рэкамендую паглядзець фотарэпартаж на сайце “Хартыі-97” ТУТ

пазнавайце іх, выкладайце ў нэт іх імёны і адрэсы, кажыце ў твар іхным дзецям і жонкам, што іх бацька і муж — ганебная пачвара, якая ня вартая называцца мужыком.

Госпадзі, зрабі гэтых жывёлаў імпатэнтамі!

20091016-12_act
Фота “Радыё Свабода”

Oct 16

Надрукавана ў “Звяздзе” ад 17 кастрычніка

У Нясвіжскім замку скляпенні вырабілі з гіпсакартону, а старую ляпніну замянілі на новую. Разбірацца на месцы выехаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка

00010002

Вы бывалі ў тэатры? Бачылі, як ствараюцца дэкарацыі? Глядзіце на сцэну – і там сапраўдны домік, адкуль выходзяць людзі, а на вокнах стаяць кветкі. Падыходзіце бліжэй – і домік апынаецца кардонкай альбо фанеркай.

Мне чамусці падалося, што менавіта ў такі спосаб цяпер аднаўляецца Нясвіжскі замак. Праблемы гэтага аднаўлення было вырашана разгледзець на выяздным паседжанні Рэспубліканскай навукова-метадыянай рады з удзелам міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі. Тым больш, што такія паседжанні не праводзіліся ўжо два гады – як і ў Мірскім замку, дзе Павел Латушка пабываў у ліпені, зрабіўшы шэраг крытычных заўвагаў. Рада сабралася ў Нясвіжы, каб прааналізаваць правільнасць хады рэстаўрацыі. Спачатку сябры Рады прайшліся па замку, агледзелі выкананую працу. Іскры ляцелі ва ўсе бакі.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 16

сьнег

хочаце пагуляць у сьнежкі — прыязджайце на Гарадзеншчыну. сяджу цяпер у гарадзенскім гатэлі “турыст”, а за вакном — сьнег ідзе!..

а ў Гомелі, кажуць, яшчэ восень. вось якая нашая Беларусь вялікая!

Тэгі: ,

Oct 16

шл1

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 15

карова

Тэгі:

Oct 15

З нагоды цырку і буфанады ў Астраўцы, які называўся “грамадзкім абмеркаваньнем” пабудовы АЭС мой сябар і калега трапна і шчымліва выказаўся ў сваім ЖЖ.
Божа, пашлі ім яшчэ тры крызісы, каб гэтая АЭС не зьявілася на целе нашай Радзімы!..

Тэгі: ,

Oct 14

Марат Горевой, БелаПАН.

Минск, 14 октября. Проблемы реставрации Несвижского замка XVI—XVIII веков будут систематически обсуждаться на заседаниях Белорусской республиканской научно-методической рады по вопросам историко-культурного наследия Министерства культуры. Такое решение было принято 14 октября на выездном заседании рады, которое состоялось в Несвиже (Минская область) с участием министра культуры Павла Латушко.

Как сообщил БелаПАН председатель Белорусского добровольного общества охраны памятников истории и культуры Антон Астапович, на заседании под председательством замминистра Владимира Гридюшко обсуждались вопросы меблировки помещений памятника архитектуры, а также концепция интерьера замковой часовни. Научный руководитель объекта Сергей Друщиц ознакомил участников заседания с состоянием работ по восстановлению историко-культурной ценности, внесенной в список Всемирного природного и культурного наследия ЮНЕСКО.

Председатель общества охраны памятников отметил, что перед Друщицем был поставлен ряд острых вопросов о соответствии методик реставрационных работ международным стандартам и сохранении аутентичных элементов оборонительного сооружения. Претензии к научному руководителю объекта в связи с разрушением одной из галерей замка, утратой аутентичных элементов лепнины, бастиона и стропил крыши, а также не всегда оправданным использованием современных материалов высказал Астапович, корреспондент “Звязды” Глеб Лободенко и председатель общественной наблюдательной комиссии при Минкульте по охране историко-культурного наследия Анатолий Бутевич.

Поскольку заседания рады по проблемам Несвижского замка не проводились с 2007 года, решено собирать их регулярно с приглашением представителей широкой общественности. Было отмечено, что ряд работ по восстановлению замка проводится по рекомендациям совместной белорусско-польской комиссии, последнее заседание которой состоялось в Несвиже в мае. На нем, в частности, были приняты предложения профессора Варшавской академии искусств Януша Смазы — одного из ведущих польских художников, специалиста по консервации лепнины.

Тэгі:

Oct 13

Кароткія роздумы да перапісу-2009

Сёння ў нашай краіне пачынаецца перапіс насельніцтва. Гэта надзвычай адказная справа, якая вымагае праявы грамадзянскай адказнасці. Хаця б таму, што на гэта пускаецца шмат дзяржаўных, а значыцца – нашых з вамі грошай. Перапісчыкі ўжо пачалі сваю працу колькі дзён таму: хадзілі па хатах і пазначалі, калі хто будзе дома. Я нават перанёс на дзень камандзіроўку, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – і распавесці Міністэрству статыстыкі, ці ёсць у мяне дома кампутар.
Чытаць далей »

Тэгі: ,