it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 27

На прамой лініі ў "Камсамолцы" галоўны даішнік Менску таварыш Карзюк назваў цікавую лічбу: абсталяваць пешаходны пераход сьветлафорамі каштуе 73 тысячы даляраў. Вы ў гэта верыце?..

View Results

Loading ... Loading ...

У сувязі з гэтым прашу майго аднавяскоўца Зянона Кузьміча Ломаця разабрацца, куды дзяюцца дзяржаўныя грошы ў пэрыяд крызісу. Загадзя дзякую.

Тэгі:

Oct 26


Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт "Троіца"), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах "Троіцы", і будзе наступны -- пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго -- мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі -- і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі "Троіцы", выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца -- ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт "Троіцы" -- 15 лістапада, КЗ "Мінск"!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) -- некалькі фотачак.
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 26

+IMG_6443

Царква Сьвятога Духа пры Куцеінскім мужчынскім кляштары ў Воршы будавалася ў 1624-26 гадах, рэстаўравалася ў 1995. Кляштар дзейнічае.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 26

дзяўчонкі

Тэгі:

Oct 25

Разьбіраючы дакумэнты, знайшоў гэты вось дарагі для мяне верш Рыгора Барадуліна.
Напісаў яго Дзядзька Рыгор з нагоды майго ўступленьня ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў у 2006 годзе (той Саюз, дзе былі Колас і Купала, а не каторы стварыў чаргаўнец і кучка ашавуркаў).
Верш -- зь непаўторнай, чыста барадулінскай іроніяй 🙂
барадулін_саюз

Тэгі: , ,

Oct 25

мабуть
я тебе увічнив
у всіх твоїх еквівалентах
і в нотах
на усіх магічних
і незвичайних
інструментах
і в денних радіопрогнозах
про те, що незабаром
осінь
ти миєш посуд
ходиш боса
досі

і кожен ранок
буде літо
і ти почнеш
усе спочатку
моя принадлива кобіта
моє дівчатко
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 24

Этнический сардинский хор услышат в Минске
24 кастрычнiка 2009 » Культура
БЕЛТА
Белорусская публика сможет услышать этнический сардинский хор. Концерт группы "Тенорес" Мамояда (Сардиния) состоится 26 октября в Белорусской государственной академии музыки. Об этом корреспонденту БелТА сообщили в Белорусском консульстве на Сардинии.
Древнее этническое пение Теноре является одной из традиций древней тысячелетней истории Сардинии, включено в список шедевров устного и нематериального наследия человечества ЮНЕСКО. Устная традиция пения Теноре олицетворяет культуру пастухов Сардинии и является одной из важных традиций, которая сохранилась на протяжении тысячелетней истории этого итальянского региона.

трэба толькі час высьветліць. пэўна, у 19.00 -- як звычайна

ps затэлефанаваў на вахту, але вахторка чуць ня чула ні пра якую сардынію... гм...

Тэгі:

Oct 24

140 гадоў таму нарадзілася Марыя Мякота (Багдановіч)

bagd

Марыя Багдановіч з сынам Максімам. Першае фота паэта

Ці былі вы на магіле мамы Максіма Багдановіча? Я колькі дзён таму пабываў. Едучы ў Гродна, даведаўся, дзе яна дакладна – і адшукаў. Шануючы Максіма, мы павінны памятаць пра людзей, без якіх яго не было б. Ідучы праз могілкі, я згадваў па памяці радкі Анатоля Сыса:
Ну і няхай музам колкая пожня,
Горкія вусны мае, дык няхай.
Мама, такога народзіць не кожная.
Мама, не перажывай!..

І няхай Марыя памерла, калі сыну Максіму было ўсяго 5 гадоў. Там, на нябёсах, у яе няма падставаў перажываць. Яна ўнікальны чалавек – яна нарадзіла Максіма Багдановіча.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 24

Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала

glaz2

Такіх, як Уладзімір Іванавіч Глаз зазвычай не любяць мясцовыя чыноўнікі. Праблемаў ад яго шмат. Піша лісты ў аблвыканкам, ездзіць у Адміністрацыю прэзідэнта, раздае школкам і садкам саджанцы грэцкіх арэхаў, патрабуе спыніць разбурэнне старадаўняга палаца… Карацей, не дае чыноўнікам спакойна працаваць: наклікае праверкі, прыцягвае ўвагу грамадскасці. Але калі спытаць у каго ў Шчучыне дарогу да яго дома, то пакажа кожны. І дадасць: “Маладзец наш Іванавіч, дае ім прыкурыць!..”
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 23

+IMG_2724

сьпяшайце ў лес, пакуль ня стала зусім халодна. я цяпер стараюся штодня зьдзяйсьняць хаця б кароткія шпацыры.
там ужо амаль не пяюць птушкі, стаіць імжа, сыходзяць апошнія грыбы. там свая геамэтрыя, свая сістэма каардынатаў. там дрэвы і камяні, якім тысячагодзьдзі пакланяліся нашыя продкі. набярыцеся сілы ў леса на зіму
Чытаць далей »

Тэгі: ,