it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 11

babulia

Людміла Антонаўна Барысевіч (1873-1963)
другая жонка дзеда Васіля (першая -- Ганна Грынкевіч пражыла ўсяго 36 гадоў і памерла ў 1906 годзе)
Менавіта да яе прыязджаў Валодзя Караткевіч у Рагачоў, менавіта ёй падпісаў сваю першую кнігу.
Менавіта ёй мы паставім цяпер помнік, каб ушанаваць памяць гэтага чалавека.

Гэтая выява, адзіная вядома мне, і будзе выгравіраваная на намагільлі.

Фота з фонду рагачоўскага музэю.

Тэгі:

Nov 11

Сардэчна віншую ўсіх палякаў з Днём Незалежнасьці 11 лістапада -- найважнейшым сьвятам любой дзяржавы!

Тэгі:

Nov 10

Дзякуй усім, хто адгукнуўся:

* супрацоўнікі Радыё Свабода (Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Абламейка, Юрась Бушлякоў)
* Уладзімер Арлоў
* Віталь
* Таша
* Ніка
* Алекс
* astrynczanka з сябрамі
(здаецца, нікога не забыўся)

Аванс 100 тысяч у пятніцу будзе ў Рагачове, як будзе выраблены помнік -- паведамлю.

Дзякуй усім!..

PS Хто захоча паехаць у Рагачоў на ўсталяваньне помніка -- паведамляйце.

Тэгі:

Nov 10

fonjuhfa

Аўтографам падзяліўся спадар Андрэй Чарняўскі, дырэктар музэю ў Рагачове

Тэгі:

Nov 10

днямі ў Рагачоў будзе перададзена 100 тысяч авансу на помнік, вырабляюць яго ад двух тыдняў да месяца. канчатковы разьлік -- паводле факта.

у фірме сказалі, што калі пасьпеем да маразоў, то паставім яшчэ цяпер, калі не -- то вырабім цяпер, а ўсталюем па вясьне.

у любым разе, помнік бабулі Ўладзімера Караткевіча хутка будзе.

Тэгі:

Nov 10

дзетадзень

Тэгі:

Nov 07

У ЖЖ Асі Паплаўскай працягваецца галасаванка за самага сэксуальнага беларускага паэта. І ведаеце, што? У мяне там неблагія шанцы!..
Хто яшчэ не галасаваў, маеце магчымасьць 😉

Nov 06

Зусім новая, яшчэ сыраватая песьня гурта HandmadE, запісаная на звычайны мікрафон у часе рэпетыцыі. На ваш суд...

HandmadE. Чакалі працяг

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

музыка Яўгена Валошына
словы Глеба Лабадзенкі

гурт HandmadE
сола-гітара Андрэй Маркуц
гітара, сьпеў Яўген Валошын
акардэон Макс Квяткоўскі

Тэгі: ,

Nov 05

Зьвязацца са мной можна:
labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

Тэгі:

Nov 04

у ЖЖ Асі Паплаўскай ідзе галасаванка. наколькі я разумею, дасяжная толькі для карыстальнікаў ЖЖ.

пытаньне да глупага простае -- хто ў нас самы сэксуальны паэт?

таварышы, скажыце Асі, каб яна запомніла раз і назаўжды!..