it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 12

001

Прычына традыцыйная — “аварыйны стан”. Як мне падаецца, найперш аварыйны стан мазгоў нашых чыноўнікаў.

Упраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры ў курсе. Я сам затэлефанаваў туды і паведаміў, што заўтра зраніцы плянуецца знос гэтага будынка —  гэта пацьвердзіў інжынэр будтрэсту.

Спачатку чыноўніца охала-ахала і казала, што “ня можа быць”. Пасьля прызналася — і сказала, што яны дазволілі грохнуць гэты будынак. Пасьля апамяталася і ўжо пачала казаць, што не дазвалялі. І нават паабяцала “заўтра выпісаць прадпісаньне” каму трэба, каб пакуль не руйнавалі. Я пастараўся патлумачыць, што пакуль іхнае прадпісаньне дойдзе, будынка ўжо ня будзе. І склалася адчуваньне, што яе гэта ня моцна кранула.

Так бывае, калі ідзе спрэчка інвэстараў і гісторыі. У горадзе-героі Мінску перамагаюць інвэстары. Так бывае, калі ідзе спрэчка хабараў і сумленьня. У час крызісу грошы відавочна важнейшыя.

Так бывае, калі тваім горадам і тваёй спадчынай на ўсіх узроўнях распараджаюцца інтэлігенты ў першым пакаленьні, для якіх перабрацца з іхных цыцкавічаў у сталіцу — найвялікшае дасягненьне ўсяго жыцьця. І пляваць ім, па вялікім рахунку, на нейкія там старыя домікі. Галоўнае, што батарэі грэюць і заробак своечасова даюць. Я люблю ўсю нашую Беларусь, кожны яе куточак і жыхароў. Але каб любіць і адчуваць горад, трэба ў ім нарадзіцца.
Дом, які, магчыма, руйнуюць у гэтыя хвіліны, унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На старонцы 606 чорным па белым чытаем ягоны шыфр — 711Е000001 (фота Сьпісу — ніжэй).

Аднак пры занурэньні ў Сьпіс, бачым, што некаторых дамочкаў з яго ўжо няма — а некаторыя “адноўленыя” ў выглядзе нізкаякасных муляжоў.

Ці веру я, што дом удасца нейкім чынам уратаваць? Што ўдасца спыніць гэтых бандытаў?

Як паказвае практыка, злодзея спыніць толькі куля. Аднак хай не пераймаюцца — у самай стабільнай краіне сьвету гэта, дзякуй Богу, малаверагодна.

Але ці застаюцца такія рэчы беспакаранымі?

Няхай людзі, якія падпісваюць дакумэнты на зьнішчэньне нашай спадчыны, спытаюць у былога мэра Менску Міхаіла Паўлава, як ён сябе адчувае.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 12

усім аматарам пабудовы атамнай станцыі пакажыце на ноч фоткі ТУТ

самі паглядзіце і памаліцеся, каб крызіс зашкодзіў ім ажыцьцявіць свой жудасны плян.

Тэгі:

Nov 11

babulia

Людміла Антонаўна Барысевіч (1873-1963)
другая жонка дзеда Васіля (першая — Ганна Грынкевіч пражыла ўсяго 36 гадоў і памерла ў 1906 годзе)
Менавіта да яе прыязджаў Валодзя Караткевіч у Рагачоў, менавіта ёй падпісаў сваю першую кнігу.
Менавіта ёй мы паставім цяпер помнік, каб ушанаваць памяць гэтага чалавека.

Гэтая выява, адзіная вядома мне, і будзе выгравіраваная на намагільлі.

Фота з фонду рагачоўскага музэю.

Тэгі:

Nov 11

Сардэчна віншую ўсіх палякаў з Днём Незалежнасьці 11 лістапада — найважнейшым сьвятам любой дзяржавы!

Тэгі:

Nov 10

Дзякуй усім, хто адгукнуўся:

* супрацоўнікі Радыё Свабода (Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Абламейка, Юрась Бушлякоў)
* Уладзімер Арлоў
* Віталь
* Таша
* Ніка
* Алекс
* astrynczanka з сябрамі
(здаецца, нікога не забыўся)

Аванс 100 тысяч у пятніцу будзе ў Рагачове, як будзе выраблены помнік — паведамлю.

Дзякуй усім!..

PS Хто захоча паехаць у Рагачоў на ўсталяваньне помніка — паведамляйце.

Тэгі:

Nov 10

fonjuhfa

Аўтографам падзяліўся спадар Андрэй Чарняўскі, дырэктар музэю ў Рагачове

Тэгі:

Nov 10

днямі ў Рагачоў будзе перададзена 100 тысяч авансу на помнік, вырабляюць яго ад двух тыдняў да месяца. канчатковы разьлік — паводле факта.

у фірме сказалі, што калі пасьпеем да маразоў, то паставім яшчэ цяпер, калі не — то вырабім цяпер, а ўсталюем па вясьне.

у любым разе, помнік бабулі Ўладзімера Караткевіча хутка будзе.

Тэгі:

Nov 10

дзетадзень

Тэгі:

Nov 07

У ЖЖ Асі Паплаўскай працягваецца галасаванка за самага сэксуальнага беларускага паэта. І ведаеце, што? У мяне там неблагія шанцы!..
Хто яшчэ не галасаваў, маеце магчымасьць 😉

Nov 06

Зусім новая, яшчэ сыраватая песьня гурта HandmadE, запісаная на звычайны мікрафон у часе рэпетыцыі. На ваш суд…

HandmadE. Чакалі працяг
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/chakali_praciah.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

музыка Яўгена Валошына
словы Глеба Лабадзенкі

гурт HandmadE
сола-гітара Андрэй Маркуц
гітара, сьпеў Яўген Валошын
акардэон Макс Квяткоўскі

Тэгі: ,