it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 18

АФІША ВЫЯВЫ 2009

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18

+IMG_4416
Крысціне 14, Вадзіму 28, Ромку тры месяцы...

У Беларусі ўсё часцей здараецца, што дзяўчаты нараджаюць у 13-14 гадоў. Я сустрэўся з юнымі мамамі ў Нясвіжы і распытаў, як так атрымліваецца

Чаму менавіта Нясвіж? Пра тутэйшых юных мам я даведаўся з дайджэста навінаў – адным радком было напісана, што вось, маўляў, трынаццацігадовыя нараджаюць, і ўжо не першы раз. У гатэлі “Нясвіж” супрацоўніца на рэцэпцыі здзіўлена паглядзела на мяне:
-- А што тут дзіўнага?! У нас час гэта, на жаль, стала звычайнай з’явай – ужо колькі разоў так было…
-- Толькі ў маёй школе ўжо тры выпадкі за апошія гады, -- пацьвердзіў мне знаёмы нясвіжскі настаўнік.
Тэлефаную ў радзільню.
-- Нічога вам не скажу без дазволу галоўнага ўрача лякарні!.. – адказвае мне загадчыца радзільні Святлана ДАВЫДЗЕНКА.
-- Нічога не ведаю, першы раз ад вас чую!.. – адказвае мне галоўны ўрач Нясвіжскай раённай лякарні Зміцер ПУЛЯК. – Зараз перазваню ў радзільню, перапытаю.
Праз 10 хвілін.
-- Вас падманулі, -- кажа мне Зміцер Аляксеевіч. – У радзільні мне сказалі, што ніводнага выпадка ў гэтым годзе не было…
Самым дасведчаным апынуўся райвыканкам. Начальніца Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ірына ЧАМЯРЭЎСКАЯ глядзіць у кампутары – і кажа:
-- Зараз на ўліку тры непоўнагадовыя мамы, яшчэ нядаўна было восем – павырасталі. Мы іх усіх ведаем, тэрытарыяльны цэнтр трымае ўсіх на ўліку…
І ўжо зусім даверліва Ірына Антонаўна дадае:
-- Ведаеце, маёй дачцэ цяпер 15 гадоў… Дык я калі з гэтымі юнымі мамамі сутыкаюся, думаю – хоць бы мяне, Божа, такая доля мінавала…
Тры сённяшнія мамы на ўліку – гэта тры розныя меладрамы. Самая свежая – 16-гадовая Вікторыя з вёскі Лань пад Нясвіжам. Першага Максімку нарадзіла ў красавіку 2008, другога Мацьвея – у ліпені 2009. Сям’я прыстойная, але з журналістам размаўляць адмаўляюцца. Кажуць, усё ў нас добра, ніякай дапамогі не трэба, на дваіх дзяцей 600 тысяч атрымліваем.
Другі выпадак можна назваць самым удалым – ёй 17, яму 21. Жывуць у Снове, ён працуе на агракамбінаце, добра зарабляе – нават дзяржаўную дапамогу не атрымліваюць, бо прыбытак дастатковы.
Трэцяя – Крысціна з вёскі Карцэвічы пад Нясвіжам сама прыйшла да мяне ў рукі – з’явілася ў выканкам афармляць дакументы на бясплатнае харчаванне, калі я гутарыў там з чыноўнікамі.
Маленькая, прыгожанькая, ціхенькая як котачка. Сядзіць і сарамліва паглядае на журналіста, якому ўсё хочацца ведаць. Знаёмлюся з яе прыёмным бацькам Сяргеем, напрошваюся ў госці. Дарогаю пытаюся ў Крысціны ўсё як ёсць, пры гэтым ўважліва падбіраючы словы. Дзіўнае адчуванне – размаўляць з чалавекам, на 9 гадоў за цябе маладзейшым, у якога ўжо ёсць дзіця… Асабліва калі табе самому 23…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 16

01

Пралятаючы разам з птушкамі над Нясьвіжам, я зрабіў колькі колаў над чароўным-чароўным-чароўным касьцёлам Божага Цела.

Два месяцы таму, ходзячы па Рыме, я гладзеў на Іль Джэзу -- храм, які стаў прататыпам нясьвіскага касьцёлу. І разумеў, што Бернардоні пераплюнуў сваіх настаўнікаў -- наш храм прыгажэйшы, больш велічны, узьнёслы, чароўны!

Іншай і не магла быць сямейная пахавальня Радзівілаў -- толькі такі надзвычайны храм мог абараніць парэшткі найлепшых людзей свайго часу -- і ад фашыстаў, і ад камуністаў (што прыблізна роўнае).

Калі вы яшчэ не даехалі да гэтага касьцёлу і да гэтага гораду -- спытайце мяне, я падкажу вам дарогу...

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 16

001

З таго часу, як я пазнаёміўся з Радзівіламі, як пачаў складаць кнігу пра іх фотаархіў, як стаў вывучаць іх гісторыю -- мяне цягне ў Нясьвіж як магнітам. Я прыязджаю туды зноў і зноў, з нагодай і без нагоды. Учора вечарам я проста хадзіў па Нясьвіжы, аглядаў дом на Рынку, ратушу, старыя дамочкі. А сёньня падняўся на вышыню птушынага палёту, каб пабачыць замак зьверху. Я ведаў, што ён чароўны. А тут я добра ўбачыў, наколькі здорава і правільна ўпісаў яго таварыш Бернардоні ў адзін ансамбль з касьцёлам, Слуцкай брамай, гарадзкой забудовай, сажалкамі. І хоць замак перажывае зараз свае ці не найгоршыя часы за апошнія 200 гадоў, ён усё адно застаецца матэрыяльным помнікам нашаму найвялікшаму роду.
Калі вы будзеце ў Нясьвіжы, і птушкі прапануюць вам на хвіліначку падняцца разам зь імі над горадам -- згаджайцеся. Яно таго варта.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 15

01
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 15

002
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 14

+++IMG_9706
Канфлікт у музейным асяродку:
Нясвіж і Мінск не могуць падзяліць партрэты Радзівілаў

У музейным асяродку кіпяць жарсці і наспявае скандал. У часе абмеркавання музеіфікацыі Нясвіжскага замка думкі падзяліліся. Нясвіж лічыць, што арыгіналы партрэтаў, якія знаходзіліся ў замку да 1939 года, мусяць вярнуцца туды, дзе былі заўжды. Мінскія музеі не хочуць аддаваць каштоўныя творы мастацтва, збядняць сваю экспазіцыю. "Звязда" дала выказацца ўсім зацікаўленым бакам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 14

makowicz2

Спяшайцеся на мiнскi канцэрт сусветнавядомага пiянiста!

Адам Маковiч, выступленнем якога ганарацца лепшыя сцэны свету, дае адзiны канцэрт у беларускай фiлармонii

Адам Маковiч кажа, што сёння ўжо не можа жыць без музыкi, што музыка стала ягонай заўсёднай спадарожнiцай у жыццi. Пачуць i пабачыць гэтага вiртуознага пiянiста беларуская публiка зможа ў аўторак, 17 лiстапада, а 19-й гадзiне ў Дзяржаўнай фiлармонii ў Мiнску. Не прапусцiце!
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 14

bulka

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар трапіў з інфарктам у рэанімацыю. Магчыма, ня толькі таму, што мае 83 гады, але таму, што розныя падлы мэтанакіравана травілі ксяндза Юзаса ўвесь гэты год. Пэўна, пад Новы год атрымаюць павышэньне.

Зычу шаноўнаму Юзасу Бульку папраўляцца і перажыць усіх сваіх зламысьнікаў!

Тэгі:

Nov 13

damok
Гэта здаецца неверагодным, але згаданы раней дамочак на Нямізе ўдалося ўратаваць (часова?). Туды проста ўчора зранку прыехала супрацоўніца Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка (дзякуй ёй!!!) -- і перашкодзіла разбурэньню дома, а затым выпісала пастанову аб прыпыненьні працаў.
Падрабязнасьці -- у маім артыкуле з сёньняшняй "Звязды"...
Чытаць далей »

Тэгі: ,