it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 05

сайт называецца belarusfight.com і прысьвечаны бітым мордам баявым відам спорту -- беларускім дасягненьням ва ўсякага віду баях.

Валошын там нават сабраўся па-беларуску пра ўсё гэта пісаць

Тэгі:

Dec 04

001

Сёньня меў паўтарагадзінны выступ у Варшаўскім Унівэрсытэце, на Кафедры беларусістыкі. Чытаў вершы, расказваў пра Беларусь, пра Радзівілаў. Прэзэнтаваў дыск "Галасы" -- раскупілі ўсё, што прывёз...

Фота (с) Michał Banasik Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04

1989 год
Заходні Бэрлін, 1989. Нічога не нагадвае?..

Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА даведаўся ў Ляйпцыгу, як пачыналася мірная рэвалюцыя 1989 года ў ГДР, і што там рабіў у той час Уладзімір Пуцін

Нашыя заходнія суседзі, палякі, любяць паўтараць: “Пачыналася ўсё ў Гданьску”. Маючы на ўвазе, што менавіта з гданьскіх верфаў і пратэстаў на чале з легендарным Лехам Валенсам пачыналася незалежнасць Польшчы ад камуністаў у 1989 годзе.
У немцаў такую ролю выканаў Ляйпцыг (які расійцы памылкова называюць Лейпцыгам). Горад, дзе амаль 30 гадоў працаваў Ёган Себасьцьян Бах, дзе Вагнер вучыў Ніцшэ музыцы, а Ніцшэ Вагнера – філасофіі. Горад, дзе ў 1409 годзе быў заснаваны славуты універсітэт, у якім паспелі павучыцца Гётэ і Лейбніц, Лессінг і Лібкнехт, Ніцшэ і Радзішчаў, а таксама Ангела Меркель.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 04

марыйка

Вядома, усё наблытала: і Радзівілаў месцамі памяняла, і лецішча пад Слуцк заперла, і шмат яшчэ чаго...
Але атрымалася добра -- я рагатаў, ажно плакаў!.. 😉

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 03

elzbieta

Да нядзелі гасьцюю тут, штодня працуем з пані Эльжбетай, разьбіраем фоткі, запісваю яе ўспаміны.
Учора да самага вечара дапамагаў пані Эльжбеце перакладаць кнігу Орды зь беларускай на польскую. Князёўна атрымала шыкоўны фаліянт у падарунак ад шаноўнага спадара міністра Паўла Латушкі. Аднак подпісы да малюнкаў выкананыя толькі па-беларуску, што стала праблемай...
Кожная сустрэча з пані Эльжбетай -- маленькая сэнсацыя для мяне...
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 01

HandmadE. Вуліца дым
музыка Яўген Валошын
словы Глеб Лабадзенка

рэжысэр кліпу Анатоль Вечар
здымкі тэлеканал ЛАД

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі
ударныя Іван Махновіч
бас-гітара Ціхан Золатаў

Тэгі:

Dec 01

121-1

Прыемны здымак прыйшоў з Рагачова -- дырэктар музэю спадар Андрэй Чарняўскі даслаў выяву гатовага помніка на магілу бабулі Караткевіча.

Атрымалася, мне здаецца. максымальна добра з таго, што магло. Шкада, што яны тэхнічна ня здолелі выканаць на помніку аўтограф Караткевіча. Але -- як ёсьць.

Агромністая заслуга ў тым, што ўсё выйшла так прыгожа -- спадар Андрэя Чарняўскага, які літаральна хадзіў у гэтую пахавальную кантору як на працу і ціснуў на іх, каб усё па-нашаму зрабілі. А яшчэ спадару Андрэю належыць геніяльная ідэя -- выявіць на помніку замест традыцыйных ружачак каласкі. Што казаць -- рагачовец!..

У бліжэйшым часе помнік будзе ўсталяваны, а пасьля на ягонае ўрачыстае адкрыцьцё ў Рагачоў запрашаюцца ўсе ахвотныя! Ці ноймем аўтобусік, ці паедзем транспартам -- выйдзе ў кожным разе каля 25-30 тысяч на чалавека.

Ахвотныя  -- запісвайцеся праз маё мыла gleb@labadzenka.by

Ня ведаю, як вам, а мне помнікі вельмі падабаецца! Гара з плеч!

І -- яшчэ раз нізкі паклон усім, хто ахвяраваў, што дало мажлівасьць зрабіць усё так хутка!

Тэгі:

Dec 01

001

Я даўно заўважаў -- калі мы кормім дзетак, то самі інстынктыўна робім вуснамі тыя ж рухі паяданьня -- нібыта дапамагаючы так малому. І за гэтымі рухамі хаваецца цэлы пласт чалавечага мысьленьня -- нават калі "свае мазгі ня ўставіш", мы стараемся дапамагчы блізкім нам людзям, хоць і разумеем, што пакуль ён сам не пажуе кашу, нічога ня будзе.

У гэтыя дні ў Бэрліне ўжо поўным ходам ідуць перадкалядныя кірмашы, дзе можна выпіць смачнага глінтвайну ці зьесьці ня меньш смачны яблык у чакалядзе. Такога няма ў нас. Бо няма патрэбы з боку людзей -- ці з боку арганізатараў?

На Аляксандарплац мне кінулася ў вочы, а дакладней у вушы адная дэталя. Вакол фантану заліты каток, і паспаліты люд коўзаецца па ім... пад Баха і Бэтховэна, грэючыся ў перапынках тым жа глінтвайнам ці грогам. І ў нас, у прынцыпе, на плошчах заліваюць каток. Толькі з дынамікаў пры гэтым гучыць "умца-ца", а грэюць народ зусім іншымі напоямі. Сэнс адзін, вынік розны.

І той немец, можа, ня меньш ахвотна коўзаўся б пад Шакіру ці Брытні Сьпірс, аднак рука нябачнага ды-джэя ведае, што робіць.

І гарэлачкі замест глінтвайну, магчыма, некаторыя не адмовіліся б. Аднак нябачны шэф шапікаў таксама ведае, што робіць.

Як, зрэшты, і ў нас.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 01

Знайшоў у ЖЖ Алеся Мазаніка. Спачатку проста парагатаў. А пасьля падумалася, што, відаць, сёньняшнія ідзяволахі на месцах прыкладна з такімі матывацыямі забараняюць канцэрты беларускіх гуртоў і выступы беларускіх літаратараў.
Радуе адное -- усё мінецца, любоў застанецца.

609917ac3f2c

Тэгі:

Dec 01

Адбылося гэта, у тым ліку, пасля маёй публiкацыi ў "Звяздзе", а таксама іншых публікацый і грамадзкіх акцыяў
У нумары ад 30 лiпеня "Звязда" паведамiла пра прыкры недагляд у Брэсце: на помнiку 1000-годдзя горада было дапушчана 75 граматычных памылак! Большасць з iх былi аднолькавыя — у шрыфце адсутнiчала лiтара "ў".

Тады "Звязда" самая першая напiсала пра гэты факт, а прадстаўнiкi Брэсцкага гарвыканкама паабяцалi нам усё выправiць.

Абяцанне стрымалi — у мiнулую суботу на помнiку з'явiлiся новыя дошкi з надпiсамi. Лiтара "ў нескладовае" заняла сваё пачэснае месца пасля галосных. "Днепра-Бугскi" канал справядлiва стаў "Дняпроўска-Бугскiм", а "Вялiкае княства Лiтоўскае" цяпер паважна пiшацца "Вялiкае Княства Лiтоўскае".

Тэкст падрэдагавалi i скарацiлi — вiдаць, каб менш было прасторы для памылак. У таблiчцы, прысвечанай XVІ стагоддзю, знiкла згадка пра Рэч Паспалiтую. Пэўна, таму, што на старой таблiцы адразу пасля ўсталявання нейкiя хулiганы-палонафобы спiлавалi гэтыя словы. Вырашылi, мусiць, не правакаваць дурняў.

Чытаць далей »

Тэгі: