it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 05

мірскі_замак

Цэлую сэрыю ўнікальных здымкаў сасканаваў учора ў пані Эльжбеты Радзівіл. Яшчэ ў 1927 годзе бацька падараваў Бэтцы на дзесяцігодзьдзе фотаапарат. З таго часу пані Эльжбета ўсё жыцьцё фатаграфуе. На вялікі жаль, яе перадваенныя здымкі Нясьвіжа загінулі ў часе шматлікіх пераездаў, вайны ды іншых жыцьцёвых абставінаў. А гэтыя захаваліся сапраўдным цудам, як маленькія слайды.
Пані Эльжбета прыязджала ў Мірскі замак некалькі разоў — разам з бакькам гасьцявала ў князя Міхала Сьвятаполк-Мірскага. І запомніла, як князь казаў ёй: “Бэтка, твае вочы нагадваюць мне фіялкі!..”

Тэгі: , ,

Dec 05

IMG_6003

Мой добры сябар, выдатны музыка і чалавек Дзяніс Філіпенка (гурт Rahis) знайшоў нарэшце душэўны спакой — чароўную Настасьсю! Віншую маладых і жадаю, каб для абаіх гэты шлюб быў адзіным і шчасьлівым!

фота (с) Юра Сідун, www.generation.by

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 05

сайт называецца belarusfight.com і прысьвечаны бітым мордам баявым відам спорту — беларускім дасягненьням ва ўсякага віду баях.

Валошын там нават сабраўся па-беларуску пра ўсё гэта пісаць

Тэгі:

Dec 04

001

Сёньня меў паўтарагадзінны выступ у Варшаўскім Унівэрсытэце, на Кафедры беларусістыкі. Чытаў вершы, расказваў пра Беларусь, пра Радзівілаў. Прэзэнтаваў дыск “Галасы” — раскупілі ўсё, што прывёз…

Фота (с) Michał Banasik Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04

1989 год
Заходні Бэрлін, 1989. Нічога не нагадвае?..

Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА даведаўся ў Ляйпцыгу, як пачыналася мірная рэвалюцыя 1989 года ў ГДР, і што там рабіў у той час Уладзімір Пуцін

Нашыя заходнія суседзі, палякі, любяць паўтараць: “Пачыналася ўсё ў Гданьску”. Маючы на ўвазе, што менавіта з гданьскіх верфаў і пратэстаў на чале з легендарным Лехам Валенсам пачыналася незалежнасць Польшчы ад камуністаў у 1989 годзе.
У немцаў такую ролю выканаў Ляйпцыг (які расійцы памылкова называюць Лейпцыгам). Горад, дзе амаль 30 гадоў працаваў Ёган Себасьцьян Бах, дзе Вагнер вучыў Ніцшэ музыцы, а Ніцшэ Вагнера – філасофіі. Горад, дзе ў 1409 годзе быў заснаваны славуты універсітэт, у якім паспелі павучыцца Гётэ і Лейбніц, Лессінг і Лібкнехт, Ніцшэ і Радзішчаў, а таксама Ангела Меркель.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 04

марыйка

Вядома, усё наблытала: і Радзівілаў месцамі памяняла, і лецішча пад Слуцк заперла, і шмат яшчэ чаго…
Але атрымалася добра — я рагатаў, ажно плакаў!.. 😉

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 03

elzbieta

Да нядзелі гасьцюю тут, штодня працуем з пані Эльжбетай, разьбіраем фоткі, запісваю яе ўспаміны.
Учора да самага вечара дапамагаў пані Эльжбеце перакладаць кнігу Орды зь беларускай на польскую. Князёўна атрымала шыкоўны фаліянт у падарунак ад шаноўнага спадара міністра Паўла Латушкі. Аднак подпісы да малюнкаў выкананыя толькі па-беларуску, што стала праблемай…
Кожная сустрэча з пані Эльжбетай — маленькая сэнсацыя для мяне…
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 01

HandmadE. Вуліца дым
музыка Яўген Валошын
словы Глеб Лабадзенка

рэжысэр кліпу Анатоль Вечар
здымкі тэлеканал ЛАД

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі
ударныя Іван Махновіч
бас-гітара Ціхан Золатаў

Тэгі:

Dec 01

121-1

Прыемны здымак прыйшоў з Рагачова — дырэктар музэю спадар Андрэй Чарняўскі даслаў выяву гатовага помніка на магілу бабулі Караткевіча.

Атрымалася, мне здаецца. максымальна добра з таго, што магло. Шкада, што яны тэхнічна ня здолелі выканаць на помніку аўтограф Караткевіча. Але — як ёсьць.

Агромністая заслуга ў тым, што ўсё выйшла так прыгожа — спадар Андрэя Чарняўскага, які літаральна хадзіў у гэтую пахавальную кантору як на працу і ціснуў на іх, каб усё па-нашаму зрабілі. А яшчэ спадару Андрэю належыць геніяльная ідэя — выявіць на помніку замест традыцыйных ружачак каласкі. Што казаць — рагачовец!..

У бліжэйшым часе помнік будзе ўсталяваны, а пасьля на ягонае ўрачыстае адкрыцьцё ў Рагачоў запрашаюцца ўсе ахвотныя! Ці ноймем аўтобусік, ці паедзем транспартам — выйдзе ў кожным разе каля 25-30 тысяч на чалавека.

Ахвотныя  — запісвайцеся праз маё мыла gleb@labadzenka.by

Ня ведаю, як вам, а мне помнікі вельмі падабаецца! Гара з плеч!

І — яшчэ раз нізкі паклон усім, хто ахвяраваў, што дало мажлівасьць зрабіць усё так хутка!

Тэгі:

Dec 01

001

Я даўно заўважаў — калі мы кормім дзетак, то самі інстынктыўна робім вуснамі тыя ж рухі паяданьня — нібыта дапамагаючы так малому. І за гэтымі рухамі хаваецца цэлы пласт чалавечага мысьленьня — нават калі “свае мазгі ня ўставіш”, мы стараемся дапамагчы блізкім нам людзям, хоць і разумеем, што пакуль ён сам не пажуе кашу, нічога ня будзе.

У гэтыя дні ў Бэрліне ўжо поўным ходам ідуць перадкалядныя кірмашы, дзе можна выпіць смачнага глінтвайну ці зьесьці ня меньш смачны яблык у чакалядзе. Такога няма ў нас. Бо няма патрэбы з боку людзей — ці з боку арганізатараў?

На Аляксандарплац мне кінулася ў вочы, а дакладней у вушы адная дэталя. Вакол фантану заліты каток, і паспаліты люд коўзаецца па ім… пад Баха і Бэтховэна, грэючыся ў перапынках тым жа глінтвайнам ці грогам. І ў нас, у прынцыпе, на плошчах заліваюць каток. Толькі з дынамікаў пры гэтым гучыць “умца-ца”, а грэюць народ зусім іншымі напоямі. Сэнс адзін, вынік розны.

І той немец, можа, ня меньш ахвотна коўзаўся б пад Шакіру ці Брытні Сьпірс, аднак рука нябачнага ды-джэя ведае, што робіць.

І гарэлачкі замест глінтвайну, магчыма, некаторыя не адмовіліся б. Аднак нябачны шэф шапікаў таксама ведае, што робіць.

Як, зрэшты, і ў нас.

Чытаць далей »

Тэгі: ,