it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 15

надрукавана сёньня на сайце
“Салідарнасці”

Амерыканскі фатограф і былы дыпламат Джон Кунстадтэр прэзентуе сёння ў Мінску сваю выставу, а таксама кнігу Рыгора Барадуліна “Навошта”, якую аздобілі здымкі спадара Джона

Сёння, 15 студзеня, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску а 18-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра, а таксама прэзентацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна “Навошта”, якую склаў музыка Алесь Камоцкі. Лучыць амерыканскага фатографа і беларускага паэта тое, што вершасказы Барадуліна ў кнізе аздобленыя здымкамі Кунстадтэра. А здымкі гэтыя Кунстадтэр зрабіў у часе шматлікіх вандровак па Беларусі.
Міла чуць, як бабулі ў палескіх вёсках называюць амерыканца Джона Кунстадтэра “нашым хватографам”. З кожнай са сваіх мадэляў спадар Джон падоўгу гутарыць. Гутарыць па-беларуску, практычна без памылак, з прыемным амерыканскім акцэнтам.
Кунстадтэр – былы дыпламат, у 2000-2001 гадах працаваў намеснікам амбасадара ЗША ў Мінску. У 2005 выйшаў у адстаўку, але з тае пары праводзіць ў Беларусі па два-тры месяцы штогод. Ездзіць па нашых вёсках і мястэчках, фатаграфуе, фатаграфуе. Што бачыць гэты добразычлівы амерыканец у дзесятках твараў нашых старых, у нашых храмах, у нашых дубах і буслянках? Што здымае сваім дзіўным фотаапаратам, які выраблены недзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя? Фальклор і аўтэнтыку? І я так думаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 15

Сёньня спаўняецца 20 гадоў Ліцэю, у якім я меў шчасьце вучыцца. У яго было некалькі назваў – Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Беларускі гуманітарны ліцэй, Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Часьцей яго называюць проста – Коласаўскі Ліцэй.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 14

Беларуская паэтка Вальжына Морт атрымала прэстыжную амэрыканскую літаратурную прэмію Фундацыі Лэннэна (2009 Lannan Literary Fellowship).

Шчыра віншую Вальжыну з гэтым!

Падрабязнасьці ТУТ

Jan 14

— сказаў ксёндз Юзаф Булька Кардыналу Казiмiру Свёнтаку незадоўга да смерцi


Кардынал Казімір Свёнтэк на пахаванні кс. Юзафа Булькі ў Мосары, 11 студзеня 2009 г.

Паважаны калега Уладзiмiр Багданаў, з якiм мы ехалi разам у Мосар на пахаванне ксяндза Юзафа Булькi, згадаў у дарозе сваю размову са святаром у 2004 годзе. Тады адзначалася 490-годдзе Мосара, i Булька паставiў пры касцёле памятны крыж. Спадар Уладзiмiр запытаўся ў святара, што той мяркуе зрабiць да 500-годдзя Мосара. І Булька адказаў:

— Да 500-годдзя Мосара я буду ляжаць вось у гэтым куточку, — паказаўшы на вугал пры касцельнай агароджы, пад сценамi Вострабрамскай каплiцы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 13

Усе творы Ўладзімера Караткевіча, як і іншых пісьменьнікаў, што працавалі за савецкім часам, кранула рука цэнзара. І часам кранула істотна. Рана ці позна гэтыя творы, асабліва знакавыя і важныя, трэба будзе перадрукоўваць нанова — без гэтых правак, месцамі абсалютна ідыёцкіх і недарэчных, парою проста “ідэалягічна вывераных” у духу часу.

Працую зараз з рукапісам “Ладзьдзі Роспачы”, рыхтуючы яго для ўнікальнага выданьня (прачытаць пра яго і ахвяраваць можна ТУТ ). Правак ха-апае!

Вось толькі некалькі зь іх.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jan 12


Прамова 95-гадовага Кардынала Казіміра Сьвёнтэка на пахаваньні ксяндза Юзафа Булькі ў Мосары (урывак)
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/sviontek.mp3]

Чытаць далей »

Jan 11

Сэрца славутага святара спынілася на 85-м годзе жыцця


Калі з’явілася паведамленне пра смерць ксяндза Юзафа (Юозаса) Булькі, я адразу зразумеў, што напішацца не некралог.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 10

пераглядаў летнія фоткі — і падумаў раптам, што ў такім ракурсе Народнага паэта яшчэ ніхто ня фоткаў. вырашыў падзяліцца

Тэгі: ,

Jan 09

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар на Глыбоччыне (які стварыў вось гэтую прыгажосьць ) памёр сёньня ў Менску пасьля паўторнай апэрацыі на сэрца.
Славутаму ксяндзу ішоў 85-ы год, аднак памёр ён ня толькі ад старасьці — ўвесь 2009 год некалькі ашавуркаў зь ліку маіх “калегаў” мэтанакіравана травілі ксяндза ў сваіх публікацыях.
Я веру, што час і лёс дасьць усяму сваю ацэнку. Што душа ксяндза Булькі, які столькі зрабіў для Беларусі, знойдзе спакой у найлепшым куточку Раю.
Ксёндз Булька ёсьць для мяне адзіным прыкладам таго, як асобна ўзяты чалавек можа стварыць у сёньняшняй Беларусі кавалачак сапраўднага Эдэму.
Яго ніхто не заменіць тут.
Шчыра смуткую і запальваю сьвечку ў сьветлую памяць ксяндза Юзаса Булькі.
Ламлю запаленую сьвечку тым, хто наблізіў ягоную сьмерць.

Пахаваньне Юзаса Булькі адбудзецца 11 студзеня ў Мосары. Пачатак імшы аб 11-й гадзіне.

Тэгі:

Jan 07


Rahis. [нло]
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/nlo.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

музыка Зьміцер Язьвінскі (на фота), словы Глеб Лабадзенка

Тэгі: ,