it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 24

штодня ад марозу і адсутнасьці ежы памірае 2-3 птушкі.
сябры, заклікаю не застацца абыякавымі і ўратаваць шляхетных птушак!
падрабязнасьці ТУТ

Jan 23

Такое рашэнне прыняла Рэспублiканская навукова-метадычная рада. Пытанне толькi — калi адбудзецца тая змена…

Пра абсалютна недарэчную вежу-цыбулiну на Нясвiжскiм замку казалi і пісалі даўно i ўсе, у тым ліку і “Звязда”. Яна была пастаўленая на замак паводле праекта 2002 года. Праект той “грунтаваўся” на адной-адзiнай гравюры Томаша Макоўскага, аднак нават там была выяўленая не дакладна такая вежа. Больш за тое, у часы Макоўскага ўвесь замак выглядаў зусiм не так! У канцы XVІII стагоддзя, калi Мiхаiл Казiмiр Радзiвiл Рыбанька скончыў адбудову замка (якi быў разбураны падчас Паўночнай вайны), ён надаў яму адзiны стылiстычны выгляд — абедзве вежы былi прыкладна аднолькавыя.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 23

Квіткі на ўнікальны канцэрт у Купалаўскім тэатры знакаміты бард распаўсюджвае асабіста


У наступную суботу, 30 студзеня, а 19-й гадзіне на малой сцэне Купалаўскага тэатра ў Мінску адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага “Мітусня каляровых дзён”. Папярэджваем вас ужо зараз, бо месцаў вельмі мала, а канцэрт абяцае быць цікавым. Пакуль  жа спадар Камоцкі распавёў “Звяздзе” як спяваў уначы на трасе, чаму не прысвяціў песню дзяўчынцы Машы і колькі роляў сыграў як актор

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

у Вене ёсьць адмысловы музэй — Дом матылькоў. і там, уласна кажучы, жывуць матылькі. у Доме матылькоў падтрымліваюцца асаблівыя, практычна парніковыя ўмовы са спецыяльнай вільготнасьцю і тэмпературай. матылькі ручныя — не шугаюцца, калі іх фоткаеш у часе паяданьня банану, могуць сесьці табе на руку ці на штаны. тут і сам сябе матыльком пачынаеш адчуваць. толькі паляцець не выходзіць.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 22

візытоўка сапраўдная. у цэнтры зьверху (дрэнна бачна на скане) — цісьнёны герб. памер карткі — 5 на 9 сантымэтраў.

Тэгі:

Jan 22

касьцёл у Ражанцы (Шчучынскі раён) збудаваны ў 1674 годзе, перабудаваны ў 1827, 1924-25, адноўлены пасьля камуністаў у 1989-90-х гадах.

у гэтым помніку цікавае спалучэньне — арыгінальны фасад і амаль недэкараваныя астатнія сьцены. калі ўдасца патрапіць у сярэдзіну — зьвярніце ўвагу: па правым баку на сьцяне вісяць старыя фоткі, якія паказваюць некаторыя этапы аднаўленьня бажніцы.

апроч касьцёла, у Ражанцы захаваліся канюшня і чыгуначная станцыя, былая сінагога (пераробленая ў праваслаўную царкву), капліца — усё ХІХ ст.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

Тэгі:

Jan 22

Мінюст вынес папярэджаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў. Часткова — за тое, што на бажаўскім пасьведчаньні напісана “ПРЭСА”.

У сувязі з гэтым прапаную:

1. напісаць на бажаўскім пасьведчаньні “НЯПРЭСА” — каб супакоіліся.

2. забараніць сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі называць сябе “хрысьціянамі” і “хадэкамі”

3. забараніць чальцам “Маладога Фронту” называць сябе “эмэфаўцамі”

4. забараніць членам БРСМ называць сябе “моладзьдзю”

5. забараніць Мінюсту называць сябе “міністэрствам”

працягніце вар’яцтва самі…

Jan 21

у дзяцінстве мы называлі гэта калючкі. як гэта называецца насамрэч — я ня ведаю і па сёньня.

нарвеш калючак, навешаеш сабе, як патронаў, на жывот — і гуляеш з хлопцамі ў вайнушку, адрываючы калючкі ад свае кофты і папускаючы ў чужую.

а яшчэ калючкамі заляцаліся да дзяўчат — кшталту дзёрганьня за касічкі. кідае ў цябе хлапец калючкі — значыцца, любіць.

а яны, аказваецца, яшчэ і прыгожыя, калі іх фоткаць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 21

дзякуй!

———-
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі: