it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 27

падыміце рукі, каму падабаецца ўсё гэта мінусдваццаць. я таксама люблю зіму, бо прыгожа. але ж ха-а-алодна!

давайце чакаць вясну. бо яна прыходзіць не таму, што так трэба, а таму, што мы верым у яе і чакаем яе моцна-моцна.

Тэгі:

Jan 27

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" адпаведна 100$ і 300 тысяч.
дзякуй!

----------
далучайцеся!
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 27

Паводле супрацьпажарных нормаў людзей прымушаюць усіх усталяваць аднолькавыя жалезныя дзверы. А свае, часам нятанныя, -- хоць на сметнік…


Зараз чыноўнікі замагаюцца з жыхарамі правай вежы

Уявіце сітуацыю. Вы паставілі сабе добрыя, прыгожыя жалезныя дзверы – за 500 ці нават за 1000 даляраў. А тут пачынаецца капрамонт – і вам кажуць: вашыя дзверы на сметнік, будзем усім ставіць аднолькавыя, супрацьпажарныя. З адным замком і без вочка. Неверагодна? Аднак гэта – рэальная гісторыя.

…Гэты дом у Мінску ведаюце вы ўсе – і жыхары сталіцы, і хто бываў тут хоць раз. “Брама гораду” – дзве вежы насупраць чыгуначнага вакзалу. Наша – правая, з гербам.

надрукавана ў "Звяздзе" ад 27 студзеня
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

“Мінск-Арэна” адчыніла свае дзверы для звычайных аматараў катання адразу пасля навагодніх святаў. Прызнацца шчыра, на каньках я катацца не ўмею, але люблю. Бо нават калі грохнешся попай аб лёд – станоўчых эмоцыяў маса. А што яшчэ трэба ад адпачынку?..

надрукавана ў "Звяздзе" ад 26 студзеня
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

Пенсіянер Уладзімір ВАШКЕВІЧ за два дні падняў на вушы ўвесь горад

Калі ў лебедзяў з вуліцы Маякоўскага ёсць свой лебядзіны бог, я ведаю, як яго завуць – Уладзімір Іванавіч Вашкевіч.

-- Бачыце вось гэтыя дрэвы каля ракі? – паказвае мне Уладзімір Іванавіч па дарозе да рэчкі. – Тут стаяла наша сядзіба, тут я гадаваўся. Вось гэтыя яблынькі, што і цяпер растуць – гэта наш сад…

За лебедзямі Уладзімір Вашкевіч назірае апошнія гадоў дваццаць. Кажа, што пару разоў бывала, што заставаліся некалькі параў зімаваць, але так – каб цэлы вывадак – упершыню!

-- Яны проста ўсе маладзенькія, -- кажа Вашкевіч. – Шэранькія, а некаторыя ўвогуле яшчэ – пух відаць!.. Яны проста не здолелі паляцець. Аднак лебядзіная вернасць – гэта не выдумка! Дарослыя, хоць і маглі адляцець у вырай, аднак маладняк не пакінулі…

надрукавана ў
"Звяздзе" ад 26 студзеня

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 26

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч.
дзякуй!

----------
далучайцеся!
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 25

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч.
дзякуй!

----------
далучайцеся!
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 25

Паэту Міколу Аўрамчыку 14 студзеня споўнілася 90 гадоў. Сёньня ён -- старэйшына нашай літаратуры. Упершыню мы рабілі інтэрвію зь Міколам Якаўлевічам
7 гадоў таму . Вось і ўчора я напрасіўся на гарбату -- каб пагутарыць пра ягоныя дзевяноста.

Аўрамчык распавёў, як Колас дабраславіў яго і ўвёў у літартуру. У 1939 годзе ён, Аўрамчык, вучыўся на першым курсе педінстытута, і да студэнтаў прыйшлі на вечарыну літаратары -- Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля ды іншыя... А Мікола Якаўлевіч ужо ў той час надрукаваў колькі сваіх вершаў у інстытуцкім самвыдаце і нават у "Полымі". І вось Коласу і Купалу падаюць той самвыдатаўскі зборнічак, паэты праглядаюць, і Колас кажа: "А дзе той Аўрамчык? Такі ў яго тут верш добры -- хай бы выйшаў і прачытаў!.." Мікола Якаўлевіч выйшаў -- і прачытаў. Назаўтра пра гэта напісалі ў газэце -- што сам Колас адзначыў яго, Аўрамчыка, і нават параўнаў ягоны верш "Адлёт жураўлёў" па сьвежасьці і чысьціні зь лермантаўскім "Ветразем".

Сёньня, праз 71 год Мікола Аўрамчык чытае тут той самы верш "Адлёт жураўлёў".

Мікола Аўрамчык. Адлёт жураўлёў

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: , ,

Jan 25

цікавы выпадак адбыўся са славутым футбалістам Дэвідам Бэкхэмам ды італійскай папарацы Аленай Ды Чыёчыа. гэтая Алена, якая вядзе забаўляльнае шоу на ТВ, вырашыла падкалоць Дэвіда. наглядзеўшыся ролікаў, дзе ён рэклямуе бялізну, захацела асабіста асабіста праверыць, якая ў Дэвіда піпіска. падпільнавала каля гатэлю, калі Бэкхэм даваў інтэрвію, падбегла ды схапіла яго паміж ног. а пасьля паляцела па вуліцы з крыкамі "У Дэвіда маленькі!.." Бэкхэм, трэба сказаць, адрэагаваў годна і стрымана, сеў у аўто і зьехаў. а тая Алена бегла за машынай і крычэла: "Дэвід, як ты мог нас падмануць?!"

паглядзіце. вясёлае відэа 😉

Тэгі:

Jan 24

фоткаць лебядзяў нават цікавей, чым качак. качкі тлумныя, мітусьлівыя, наглыя -- лезуць адна на другую, каб перахапіць кавалак хлеба. выжываюць.

лебедзі -- шляхетныя. ніколі ня будуць біцца з качкамі за кармёжку, спаборнічаць, перахопліваць хлеб. лебедзі -- індывідуальныя, разважлівыя, разумныя, птушкі-асобы. фоткаць лебедзяў цікава паасобку, максымум -- па двое, калі яны мілуюцца ці кусаюць адно адное (магчыма, гэта таксама мілаваньне, я ня ведаю). таму гэтым разам я вырашыў сумясьціць кармёжку з фотасэсыяй выключна лебядзёў. партрэты.


Чытаць далей »

Тэгі: