it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Гутарка з 90-гадовым паэтам Міколам Аўрамчыкам, старэйшынам беларускай літаратуры.

Мікола Аўрамчык. 1938 год, Менск, курсы пры Саюзе пісьменьнікаў для творчай моладзі з рэгіёнаў

У літаратуру яго ўвёў Якуб Колас, Кузьма Чорны пісаў вясковаму школьніку Міколу рэцэнзіі на першыя апавяданні, са Змітраком Бядулем ён разам выступаў на вечарыне, лепшым сябрам быў Пімен Панчанка… Выдатнаму беларускаму паэту Міколу Аўрамчыку споўнілася 90 гадоў!

…Так павялося, што журналісты пытаюць у доўгажыхароў (а ў нашых шыротах 90 – гэта ўжо доўга) пра сакрэты захавання формы, што баліць/не баліць і г.д. І я, прызнаюся, хацеў між іншым запытаць тое ў Міколы Якаўлевіча. Але, пабачыўшы на парозе энергічнага, вясёлага, рухавага (так і падмывае сказаць – “маладога”) гаспадара, забыўся пра гэта. Так і не згадаўшы да канца нашай шматгадзіннай размовы. Цяжка верыцца, што чалавек, у якога так блішчаць вочы, такі светлы розум і цвёрдая памяць – старэйшына нашай літаратуры.

надрукавана ў “Звяздзе” ад 30 студзеня
pdf-вэрсыю артыкула можна пабачыць ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

пачытаць падборку можна ТУТ
і гэты чалавек хоча быць прэзідэнтам Украіны…

Jan 29

“А Выліваха ішоў, і рука ягоная ляжала на дзявочым плячы. Жыццё вярнула яму адзіную. I дзякаваць богу, што не пакінула з ім той, а дало яму лепшую, чыстую і адданую, сапраўднае дзіця гэтай зямлі”.

Уладзімер Караткевіч,

“Ладзьдзя Роспачы”

фота Сяргея Панізьніка (с) 1968 г.

Jan 29

А таксама палiлi вадой i прадзьмулi ветрам. Карэспандэнт “Звязды” наведаў сеанс 5D-кiно ў сталiчным “Цэнтр-вiдэа”

— Блiжэйшыя бiлеты на 3-га лютага — засталiся два апошнiя!.. — тлумачыла касiрка “Цэнтра-вiдэа” (што ў гандлёвым цэнтры “Сталiца” пад плошчай Незалежнасцi) парачцы закаханых, якiя наiўна збiралiся патрапiць на 5D-сеанс проста зараз. Многiя мiнчане ўжо даведалiся пра навiнку, i спяшаюцца ўхапiць дэфiцытны квiток. У мяне атрымалася ўзяць на сеанс толькi за тыдзень да яго.

5D-зала адчынiлася ў “Цэнтр-вiдэа” перад самым Новым годам. У ёй — усяго 8 крэслаў, дзве платформы па 4 крэслы. Сеанс цягнецца 4-5 хвiлiн, але ўражанняў хапае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

Учора на выніковай калегii Мiнiстэрства культуры за 2009 год былi агучаныя як канкрэтныя поспехi, так i канкрэтныя праблемы.

Калегiя была прадстаўнiчая i цягнулася доўга. На яе сабралiся прадстаўнiкi, апроч Мiнкульта, усiх высокiх дзяржаўных органаў. А супрацоўнiкi сферы культуры з’ехалiся з усяе Беларусi. Што важна — казалi пра рэальныя праблемы, а не пра тое, “як усё добра”. Напрыклад, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валеры Малашка паскардзiўся, што ў краiне знiкаюць фабрыкi па вытворчасцi музычных iнструментаў — i для музычных школак ды каледжаў iх замяняюць кiтайскiмi, даражэйшымi i горшымi па якасцi. Намеснiк мiнiстра культуры Вiктар Кураш прывёў вусцiшныя прыклады, калi ў вёсцы Ляхавiчы Іванаўскага раёна ўнiкальную драўляную царкву 1818 года абабiлi сучасным белым сайдынгам, знiшчыўшы выгляд помнiка архiтэктуры! Альбо бязглуздая перабудова да непазнавальнасцi iншай драўлянай царквы, 1838 года, у вёсцы Гошчава Iвацэвiцкага раёна. I такiя выпадкi — ужо не адзiнкавыя… Чыноўнiк заклiкаў мясцовую ўладу не дапускаць такога бясчынства.

Аднак найбольшую цiкавасць усiх прысутных, безумоўна, выклiкала 47-хвiлiннае выступленне мiнiстра культуры Паўла Латушкi. Як заўжды, на бездакорнай беларускай мове спадар Павел казаў…
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне “Ладзьдзі Роспачы” 100$
дзякуй!

———-
далучайцеся!
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 28

круціцца ўсё –
словы ды гукі
круціцца месяц
горы ды травы
круцімся мы.
цёплыя рукі
круцяцца –
ад ромнаў да лібавы
круцяцца грэкі
круцяцца хмары
сонейка –
і тое
круціцца
занураюся
ў твае мары:
хто патануў –
ужо не атруціцца

Тэгі:

Jan 28

вёска Чарэя, што пад Чашнікамі на Віцебшчыне

Тэгі:

Jan 27

вёска Засульле, што пад Стоўпцамі

Тэгі: ,

Jan 27

Тэгі: