it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 15

Мама мая ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку –
Меней сабе,
Сыну болей.
Доля маму
Абдзірала як ліпку,
Ды мама йшла
У перахітрыкі з доляй.
Ашуквала голад
Крапівою ці шчаўем,
Ашуквала холад
Паветкай дашчанай,
Ашуквала сон –
Уставала з расою,
Ашуквала соль –
Нішчымніцу саліла
Сьлязою.

Сын ашуканкі,
Душой халадзею,
Ці не ашукаў я
Яе надзею?

Тэгі:

Feb 15

фота Юліі Дарашкевіч

увечары ў Менску была жорстка разагнаная мірная, абсалюдна бясшкодная  акцыя да Дня закаханых.

дзяўчат білі нагамі і цягнулі па зямлі ў аўтобусы.

я шчыра жадаю ўсім жывёлам і бандытам, якія разганялі акцыю, а таксама іхнаму начальству назаўжды стаць імпатэнтамі.

фоткі і відэа з разгону акцыі ТУТ ,
ТУТ і ТУТ

Feb 14

шаноўныя наведнікі Блогу!

даруйце, калі ласка, за спам, але сёньня я дазволіў сабе зрабіць пост для аднае-адзінае наведніцы.

і пацьвердзіць: напісанаму верыць!

(астатняе на вушка)

Feb 14

здараецца, я думаю пра несправядлівасьць і нелягічнасьць нашага жыцьця. і шукаю для сябе апраўданьні і выйсьці. і знайшоў калі ня гэта, то рацэпт -- як патлумачыць сабе многія няправільныя рэчы.

гэта -- выратавальныя двукосьсі.

вось, скажам, пачынае ўва мне ўсё бунтаваць, што Упраўленьне па ахове спадчыны спускае на тармазах шматлікія справы з разбурэньнямі помнікаў архітэктуры. а паставіш двукосьсе -- Упраўленне па "ахове" спадчыны -- і робіцца прасьцей на душы. што патрабаваць ад такой, у двукосьсі, аховы?

альбо глядзіш ты на міжсабойчыкі апазіцыі, на дзялёжку "хто з нас важнейшы перад эўрапалітыкамі". а паставіш двукосьці -- "палітычная партыя" -- і весялей глядзець на гэтую валтузьню.

альбо, скажам, пабачыш навіну -- што акцыю "Беларусь -- гэта мы" распачынае канцэрт беларускіх сьпевакоў Анны Шаркуновой і Германа. а паставіш двукосье -- "беларускіх" -- і ўсё на сваіх месцах.

ці, іншы прыклад, раскурочаць салігорскія алкаголікі ўшчэнт Нясьвіскі замак -- а паставіш двукосьсі "рэстаўрацыя" -- і супакойваеш сябе, што аўтэнтычнага Нясьвіскага замка больш няма...

такія двукосьсі я стаўлю кожны раз, калі ў навінах бачу словы "суд", "закон", "парлямэнт", "міліцыя"...

тое, з чым чалавек ня можа згадзіцца, ён спрабуе альбо зьмяніць, альбо прыстасаваць пад сваё разуменьне.

выратавальнымі двукосьсямі.

Тэгі:

Feb 13

вельмі часта, вандруючы па краіне з фоцікам, я чую просьбу "сфатаграфіраваць і мяне ў газэту". і ніколі не адмаўляю. людзі -- гэта цаглінкі, зь якіх складаецца кожная эпоха. іх выраз твару, іх адзеньне, іх дэвайсы, іх вусы і прычасоны.

і гэты зваршчык Вася зь вёскі Замосьце на Случчыне -- таксама такая вось маленькая цаглінка, маленькі сусьвет...

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

вёска Бабовішчы (Случчына) Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

зычу свайму сябру і калегу плёну, натхненьня, здаровае сям'і і зьдзяйсьненьня ўсіх мараў!

верш у выканаьні Андрэя Хадановіча можна паслухаць ТУТ

Тэгі:

Feb 13

Сябры, трывога! Вы ж усе ведаеце прадпрыемства "Мінская спадчына", якое сьвята ахоўвае нашыя помнікі гісторыі і культуры, супрацоўнікі якога ночы ня сьпяць, думаючы пра нашую даўніну, а кожны дом яны рэстаўруюць удумліва і далікатна, дбаючы пра выканаьне ўсіх законаў.

Дык вось, таварышы, завёўся чэрв! Нейкі Глеб Лабадзёнак дазволіў сабе ачарніць гэтых сьветлых і парадачных людзей, надрукаваўшы гнустную стацеячку-паклёп у газэце "Звязда".

Але "Мінская спадчына" ня сьпіць у шапку, ня бойцеся! Гэтаму негадзяю Лабадзёнку будзе дадзены годны адказ! На першым этапе кіроўцы бульдозэраў з "Мінскай спадчыны" гатовыя задаволіцца абвяржэньнем у газэце. І нават самі склалі для яго тэкст.

Дык вось, гэты Лабадзёнак панапісваў, што помнік архітэктуры ХІХ стагодзьзя нельга грохаць экскаватарам. Больш за тое -- і эта вазмуціцельна! -- Лабадзёнак піша, што "Мінская спадчына" павінна была выконваць рашэнне Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады аб разборцы будынка ўручную (якая нагласьць!). Аказваецца, таварышы, "Мінская спадчына" ўжо адкалупала ад будынка патрэбную колькасьць цаглін, каб "прыдаць" навабуду "аўтэнтычнасьці".

А ўвогуле тая цэгла, што накалупалі, пойдзе на "прыданьне аўтэнтычнасці", а астатняя, як высьветлілася, годная толькі на "шчабёначны матэрыял"...

Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна. Альбо Міхаіл Жых не да канца рубіць што да чаго, альбо ягоныя юрысты проста яго разводзяць.

А ўвогуле, сябры, пабачыце таго Лабадзёнка -- перадайце, што нельга гнаць на самых вялікіх змагароў за нашую спадчыну -- Міхаілы Жыха і кумпанію.

PS Тэлефанаваў Лабадзёнак. Пытаўся, ці мае ён права цяпер называць Міхаіла Жыха Міхаілам Чмыхам ці Міхаілам Пыхам. Што сказаць яму, ня знаю...

Тэгі: ,

Feb 13

Марыйка Мартысевіч узяла, паводле яе словаў,  найлепшае інтэрвію ў Паўла Латушкі.
Чытаць ТУТ

Тэгі:

Feb 12

пра менскі канцэрт сусьветнавядомага піяніста Адама Маковіча я пісаў ВОСЬ ТУТ

праз пэўны час пасьля гэтага пост пракамэнціў пан Wojtek Okulicz. ён сказаў, што гугліў Маковіча у нэце -- і выйшаў на мой блог. прагледзеў фота, відэа, аўдыё -- спадабалася. папрасіў перакласьці пост на польскую, каб паказаць Маэстра (абодва жывуць у Таронце).
назаўтра я атрымаў ліст ад пані Жоанны Маковіч -- жонкі вялікага піяніста. яна выказвала падзяку за цёплы пост і прасіла паведаміць хатні адрас, каб выслаць на знак удзячнасьці дыск спадара Адама.
Чытаць далей »

Тэгі: