it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 19

А ў ім — унікальныя фрэскі! Гутарка з мастаком-рэстаўратарам Уладзiмiрам Ракiцкiм

Уладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал, лаўрэат прэмii “За духоўнае адраджэнне”. Пры гэтым — гранiчна сцiплы чалавек, з гэтай прычыны рэдка кантактуе з журналiстамi. Нават для гэтай гутаркi адмовiўся фатаграфавацца — папрасiў замест гэтага даць лiшнi здымак помнiка архiтэктуры. Свайго ўнiкальнага адкрыцця. Некалькi месяцаў спадар Уладзiмiр лiтаральна правёў у гэтым будынку, сантыметр за сантыметрам адкрываючы незразумелыя i невядомыя спачатку старадаўнiя роспiсы пад шматлiкiмi слаямi пазнейшай тынкоўкi. Вынiк ашаламляльны, сапраўднае адкрыццё — бо ў Беларусi няма iншых захаваных роспiсаў таго часу сярэдзiны XVІII стагоддзя. Тым больш што захавалiся роспiсы надзiва добра, яны падлягаюць кансервацыi i аднаўленню.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 16

позна ўвечары ў нядзелю Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю з тэмпэратурай 40.

дыягназ — пнэўманія з абодвух бакоў плюс ацёк лёгкага… у такі веку гэта ня самы лепшы дыягназ…

прашу ўсіх, хто любіць і шануе Дзядзьку Рыгора, маліцца за ягонае здароўе, каб Бог даў сілы і выздараўленьне гэтаму Вялікаму Беларусу, Вялікаму Чалавеку, Вялікаму Паэту!

адзін з карыстальнікаў інтэрнэту выклаў такі тэкст малітвы:

Ойча сьвяты, Лекару душаў і целаў, Ты паслаў Твайго адзінароднага Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста, для аздараўленьня кожнай хворасьці і вызваленьня ад сьмерці. Ацалі слугу Твайго Рыгора ад усіх душэўных і цялесных немачаў, якія апанавалі яго. Вярні яму здароўе, ласкаю Хрыста Твайго, малітвамі Найсьвяцейшай Уладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі, і ўсіх сьвятых. Бо Ты Бог наш, крыніца збаўленьня, і мы Табе славу аддаем разам з адзінародным Сынам Тваім і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

мяркую, што калі кожны з нас прачытае гэта ўголас, то ўся наша любоў і станоўчая энэргія дапамогуць у гэтую хвіліну Рыгору Барадуліну!

Тэгі:

Feb 16

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне “Ладзьдзі Роспачы” 50 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 2 мільёны 530 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе да канца сакавіка. так што яшчэ месяц на ахвяраваньні ёсьць.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце — і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Feb 15

Мама мая ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку –
Меней сабе,
Сыну болей.
Доля маму
Абдзірала як ліпку,
Ды мама йшла
У перахітрыкі з доляй.
Ашуквала голад
Крапівою ці шчаўем,
Ашуквала холад
Паветкай дашчанай,
Ашуквала сон –
Уставала з расою,
Ашуквала соль –
Нішчымніцу саліла
Сьлязою.

Сын ашуканкі,
Душой халадзею,
Ці не ашукаў я
Яе надзею?

Тэгі:

Feb 15

фота Юліі Дарашкевіч

увечары ў Менску была жорстка разагнаная мірная, абсалюдна бясшкодная  акцыя да Дня закаханых.

дзяўчат білі нагамі і цягнулі па зямлі ў аўтобусы.

я шчыра жадаю ўсім жывёлам і бандытам, якія разганялі акцыю, а таксама іхнаму начальству назаўжды стаць імпатэнтамі.

фоткі і відэа з разгону акцыі ТУТ ,
ТУТ і ТУТ

Feb 14

шаноўныя наведнікі Блогу!

даруйце, калі ласка, за спам, але сёньня я дазволіў сабе зрабіць пост для аднае-адзінае наведніцы.

і пацьвердзіць: напісанаму верыць!

(астатняе на вушка)

Feb 14

здараецца, я думаю пра несправядлівасьць і нелягічнасьць нашага жыцьця. і шукаю для сябе апраўданьні і выйсьці. і знайшоў калі ня гэта, то рацэпт — як патлумачыць сабе многія няправільныя рэчы.

гэта — выратавальныя двукосьсі.

вось, скажам, пачынае ўва мне ўсё бунтаваць, што Упраўленьне па ахове спадчыны спускае на тармазах шматлікія справы з разбурэньнямі помнікаў архітэктуры. а паставіш двукосьсе — Упраўленне па “ахове” спадчыны — і робіцца прасьцей на душы. што патрабаваць ад такой, у двукосьсі, аховы?

альбо глядзіш ты на міжсабойчыкі апазіцыі, на дзялёжку “хто з нас важнейшы перад эўрапалітыкамі”. а паставіш двукосьці — “палітычная партыя” — і весялей глядзець на гэтую валтузьню.

альбо, скажам, пабачыш навіну — што акцыю “Беларусь — гэта мы” распачынае канцэрт беларускіх сьпевакоў Анны Шаркуновой і Германа. а паставіш двукосье — “беларускіх” — і ўсё на сваіх месцах.

ці, іншы прыклад, раскурочаць салігорскія алкаголікі ўшчэнт Нясьвіскі замак — а паставіш двукосьсі “рэстаўрацыя” — і супакойваеш сябе, што аўтэнтычнага Нясьвіскага замка больш няма…

такія двукосьсі я стаўлю кожны раз, калі ў навінах бачу словы “суд”, “закон”, “парлямэнт”, “міліцыя”…

тое, з чым чалавек ня можа згадзіцца, ён спрабуе альбо зьмяніць, альбо прыстасаваць пад сваё разуменьне.

выратавальнымі двукосьсямі.

Тэгі:

Feb 13

вельмі часта, вандруючы па краіне з фоцікам, я чую просьбу “сфатаграфіраваць і мяне ў газэту”. і ніколі не адмаўляю. людзі — гэта цаглінкі, зь якіх складаецца кожная эпоха. іх выраз твару, іх адзеньне, іх дэвайсы, іх вусы і прычасоны.

і гэты зваршчык Вася зь вёскі Замосьце на Случчыне — таксама такая вось маленькая цаглінка, маленькі сусьвет…

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

вёска Бабовішчы (Случчына) Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

зычу свайму сябру і калегу плёну, натхненьня, здаровае сям’і і зьдзяйсьненьня ўсіх мараў!

верш у выканаьні Андрэя Хадановіча можна паслухаць ТУТ

Тэгі: