it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 02

сёньня набыў сабе скарб — факсымільнае выданьне “Нашай Нівы” за 1912-15, 1920 гады. каштуе дорага, але, мяркую, гэта мусіць мець кожны беларус.

што самае цікавае, і самае страшнае адначасова — за 100 гадоў нічога не зьмянілася. замяні Лукішкі на Акрэсьціна, злотыя на баксы, Менск на Мінск — і можна друкаваць у сёньняшняй “Нашай Ніве”.

вось толькі Купалу, Ластоўскага, Багдановіча і Цішку Гартнага ў сёньняшняй “Нашай Ніве” замяніць няма каму…
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27

разам з калегамі зь Беларускай асацыяцыі журналістаў правёў тры дні ў Пецярбургу. па горадзе амаль не хадзіў, нічога не бачыў. магчыма, гэта саманастрапаленьне, але ўсе вандроўкі на ўсход ад Воршы выклікаюць у мяне незразумелае адчуваньне дыскамфорту і жаданьне хутчэй вярнуцца дадому…
так было і цяпер. напэўна, мне проста хацелася як мага хутчэй абняць цябе. а яшчэ мяне проста трасе, калі маю краіну называюць Белоруссія.
аднак ужо заўтра зранку я буду дома. і гэта радуе.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27

Вадим Ливнев, Салідарнасць

Набираю в поисковике «Лукашенко поздравил». На третьем месте выскакивает новость о послании руководителя Беларуси российскому актеру Михаилу Боярскому: «Природа щедро наградила Вас поистине многогранным талантом…»

Вряд ли даже Александр Лукашенко будет отрицать, што Рыгор Бородулин одарен талантом, мягко говоря, не менее щедро, чем исполнитель роли Д’Артаньяна и песни «Зеленоглазое такси». Однако глава государства не счел нужным поздравить великого белорусского поэта с 75-летием. И уж тем более не подписал указ о награждении Бородулина орденом. Это при том, что в свое время белорусских государственных наград удостоились такие значимые для нашей культуры люди, как Надежда Бабкина и Николай Басков.

Парадокс в том, что Рыгору Бородулину поздравительная телеграмма от Александра Лукашенко была не нужна. Гораздо больше она была нужна самому Александру Лукашенко, который неоднократно заявлял, что хочет быть президентом всех белорусов, в том числе и тех, кто голосовал на выборах против него.

Но это были лишь слова. А реальное отношение Лукашенко к тем, кто не входит в число его сторонников, еще раз продемонстрировало игнорирование главой государства юбилея Рыгора Бородулина.

Подобные вещи часто возвращаются бумерангом. Рискну предположить, что лет через 20 самого Лукашенко ждет забвение. А вот Бородулин уже гарантировал себе место в вечности…

Feb 24

шчэ пра кніжку — ТУТ

гэты падарунак Дзядзьку Рыгору мы з дызайнэрам Аляксеем Кульбіцкім рыхтавалі апошнія два месяцы. і — цудам! — першыя асобнікі ўдалося забраць з друкарні літаральна сёньня зранку.

на маё шчасьце, Дзядзька Рыгор ужо патрымаў кніжачку ў руках — у лякарню яму перадала жонка Валянціна Міхайлаўна. сказаў, што дужа спадабалася!

 


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 24

фота: Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран (першая паштоўка)
дызайн: Аляксей Кульбіцкі
на адвароце кожнай паштоўкі — верш.

каб атрымаць паштоўкі поштаю, лістуйце labadzenka@gmail.com

Тэгі: ,

Feb 24

Сёння спаўняецца 75 гадоў народнаму паэту Беларусi Рыгору Барадулiну. Творцу, чыё iмя ўжо сёння можна смела ставiць у шэраг найвыбiтнейшых беларускiх паэтаў усiх часоў

Вялянціна і Рыгор Барадуліны, люты 2010

Дата крыху азмрочаная — увечары 14 лютага Рыгор Барадулiн з тэмпературай 40 патрапiў у рэанiмацыю лякарнi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Лекары зафiксавалi пнеўманiю з ацёкам лёгкiх… Сёння паэту крыху лепш — у лякарнi iм апякуюцца вельмi пiльна, збiлi тэмпературу, прыбралi арытмiю сэрца… Аднак наперадзе — працяглы курс лекавання, паэт пакуль застаецца на шпiтальным ложку.

Зразумела, што запланаванае iнтэрв’ю да юбiлею даводзiцца адкладаць. Напярэдаднi дня нараджэння Барадулiна мы вырашылi пагутарыць з жонкай паэта Валянцiнай Мiхайлаўнай. Яны ажанiлiся 23 лютага — i разам вось ужо 49 гадоў. Для Барадулiна гэтыя даты прыкладна супалi — выданне першай кнiжкi, уступленне ў Саюз пiсьменнiкаў, шлюб. І атрымлiваецца, што ўвесь творчы шлях паэта Валянцiна Мiхайлаўна была з iм побач. I пэўна, што без яе, цудоўнай жонкi, клапатлiвай гаспадынi, надзейнага сябра, гэта быў бы iншы чалавек i, магчыма, зусiм iншы паэт.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 24

былі сёньня ў опэры на “Чужое багацьце нікому ня служаць” Голанда. пастаноўка бліскучая, дзякуй маэстра Скорабагатаву!..

у перапынку пайшлі выпіць кавы ў буфэт, а там — гарэлка, каньяк, лікёр і яшчэ нешта на разьліў.
прычым гарэлка ацечаственная, самая дзяшовая.

і прадавачка кажа, актыўна бяруць.

Feb 24

стаю сёньня на скрыжаваньні ў Серабранцы. раптам з задняе машыны выходзіць дзядзька, падыходзіць да мяне, стукае акуратна ў шыбу. адкручваю. ён пытаецца:
— скажыце, а дзе мне такую ж налепку з “Пагоняю” ўзяць.
я яму, натуральна, падрабязна патлумачыў.

дык вясна ідзе!

Feb 23

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне “Ладзьдзі Роспачы” 300 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 2 мільёны 880 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе да канца сакавіка. так што яшчэ месяц на ахвяраваньні ёсьць.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце — і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Feb 23


заўтра спаўняецца 75 гадоў Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

я падрыхтаваў да гэтае даты два падарункі — як Дзядзьку Рыгору, гэтак і усім прыхільнікам ягонае творчасьці. адзін зь іх, меньшы, імяніньнік ужо пабачыў учора, другі, галоўны, пабачыць заўтра. а пасьля — і кожны з вас.
сачыце за навінамі!..

Тэгі: