it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 22

Перадрукоўваю мой даўнішні артыкул з “Камсамолкі” — гутарка з прафэсарам Анатолем Грыцкевічам.

Кастуся Калиновского на самом деле звали Викентий!

У Калиновского было 16 братьев и сестер

Отец будущего бунтаря был человеком энергичным и предприимчивым. Когда не смог содержать родовое поместье, Сымон Степанович его продал. И тут же основал небольшую ткацкую фабрику, где производились скатерти, полотенца, салфетки и другие льняные товары. Его продукция пользовалась большим спросом.

Мать Вероника Рыбинская умерла, когда Кастусю было 5 лет. Вскоре глава семьи женился снова. От двух браков у него было 17 детей. Правда, не все дожили до взрослого возраста.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 21

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» – працытуе вам любы беларус словы Францішка Багушэвіча з прадмовы да “Дудкі беларускай”. Адчуваеце? Менавіта “беларускай”. Ня польскай, не расейскай, не яшчэ якой.

Багушэвіч – першы літаратар новай, беларускай Беларусі. У 1891 годзе ў памянёнай прадмове нашую краіну ён так і называе – “Беларусь”. І выступае прарокам, бо законна яна стала называцца Беларусьсю (а не “Белоруссией” ці БССР) толькі (!!!) роўна праз 100 гадоў!

Пасьля паўстаньня Каліноўскага неймаверна абураны масавым гвалтоўным пераводам каталікоў у праваслаўе Багушэвіч (між іншым, актыўны ўдзельнік гэтага паўстаньня) разам з бацькам за адну ноч збудаваў у сваіх Кушлянах капліцу. Падпраўленая, стаіць яна й сёньня.

Хаваючыся ва Ўкраіне ад перасьледу за ўдзел у паўстаньні, скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў адвакатам – абаронцам правоў сялянаў. Выдатны вобраз для народнага паэта!..

Багушэвіча прынята лічыць ідэолягам нацыянальнага руху, пачынальнікам новай беларускай літаратуры – памёр ён акурат у 1900 годзе, так што рэальная мяжа ХІХ і ХХ стагодзьдзяў супала зь мяжой сымбалічнай, што бывае нячаста.

Гэта Багушэвіч сказаў, што “Беларусь – там, дзе наша мова жывець”. А згаданую прадмову да “Дудкі беларускай” прынята лічыць першым беларускім эсэем. Такі вось мясцовы Мантэнь.

Багушэвіч сыстэматызаваў беларускую душу й псыхалёгію. Ён ведаў яе, адчуваў і прымаў. Разумеючы, што ня вечна так быць павінна.

Наш брат як увойдзе, — сам сябе баіцца:
Ці йсьці бяз шапкі, ці гдзе пакланіцца?
Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца:
Пакланіцца немцу ці якому жыду!
Няхай яго сточа — набярэсься стыду;
Няхай лепей з дому я той дзень ня выйду.
А пазнаць жа трудна як жыда, як немца,
Як пана якога ці там чужаземца.

Mar 21

Учора з Валошыным і Гурковым адзначылі ДН Валошына і перамогу Віталіка (чытай папярэдні пост). Падтрымалі піўзавод “Аліварыя”, паплясалі на Белай Вежы, цілягентна адпачылі, заначавалі ў мяне… Нараніцу вось зладзілі фотасесію на памяць 😉
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 20

Чэмпіёнам стаў Віталь Гуркоў, мой добры сябар, беларускамоўны цудоўны хлопец. Нядаўна, напрыклад, ён зьмяніў імя ў пашпарце — быў “Віталій”, а стаў “Віталь”.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 20

надрукавана ў “Звяздзе” ад 20 сакавіка

На Рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе чарговы раз разгледзелі пытанне нашумелага руйнавання помніка архітэктуры па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а ў Мінску. “Звязда” неаднойчы пісала пра гэта і працягвае сачыць за развіццём падзеяў

Загад Міністэрства культуры пра поўную ручную разборку будынка “Мінская спадчына” зразумела вось так

У Міністэрстве культуры адбылося чарговае паседжанне Навукова-метадычнай рады па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Нам з вамі яно было цікавае найперш тым што там чарговы раз разглядалі справу руйнавання экскаватарам будынка ХІХ стагоддзя па вуліцы Рэвалюцыйная 24а ў Мінску. Пра гэта “Звязда” пісале неаднойчы – і менавіта пасля нашых артыкулаў Міністэрства накіравала заяву ў Генпракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням прадпрыемства “Мінская спадчына”. Коратка нагадаем сэнс справы: Міністэрства загадала “Мінскай спадчыне” разбіраць помнік архітэктуры ўручную (каб пасля выкарыстаць старую цэглу, а таксама да канца правесці даследванні і скарэктаваць праект рэстаўрацыі і аднаўлення), а тыя большую частку будынка грохнулі экскаватарам
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

дакладней, шэсьць літар. стаяў сёньня ў мэтро і глядзеў на сьценку з гэтым надпісам (трымаючы ў галаве навіну пра зацьвержаньне перайменаваньня). і падлічыў, што ўсе літары са слова “ленін” можна выкарыстаць у слове “Незалежнасць” (гл. схеіму ніжэй), дадаўшы шэсьць новых.

а пасьля падумалася, што ў галовах некаторых людзей ад леніна да Незалежнасьці нашмат большая адлегласьць, чым на гэтай сьцяне.

Тэгі: ,

Mar 18

Тэгі:

Mar 18

аўтар інтэрвію Сяргей Шапран,

пераклад на расейскую мову надрукаваны ў “Камсамолцы” за 17 сакавіка

Рыгор Барадулін ідзе на папраўку. «Адчуваю сябе лепш, чым было, але горш, чым хацелася б», — афарыстычна адказвае народны паэт на пытанне пра здароўе. Ён ужо ходзіць, адказвае на тэлефонныя званкі і патроху прымае сяброў. Але самае галоўнае — знаходзіцца ў добрым настроі і думае пра тое, што калі выйдзе з бальніцы, зноў возьмецца за пяро, паколькі новыя паэтычныя радкі ўжо круцяцца ў галаве. «Калі троху лепш сябе адчуваю, дык тады ў мяне пачынае нешта пісацца, а калі не магу пісаць, дык раблюся хворы, — гаворыць Барадулін і абяцае: — Вершы, яны будуць, будуць».
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

я купляў лятарэю адзін раз у жыцьці — выйграў тры тысячы, узяў на гэты выйгрыш яшчэ адзін білет, нічога ня выйграў і спыніўся. лічу лятарэю лахатронам, і што грошы трэба зарабляць, а не спадзявацца на халяву.

а сёньня набыў два лятарэйныя білеты “Скарбніца”. не каб выйграць. грошы ад гэтае лятарэі пойдуць на кансэрвацыю Наваградзкага замка. адзін білет каштуе 2500 — а гэта акурат цагліна.

вядома, ёсьць многа скептычных “але”.

так, напісалі па-расейску.
так, розыгрыш у дзень народзінаў леніна
так, невядома як і што будуць кансэрваваць-адбудоўваць: ужо маем фактычна страчаныя замкі ў Нясьвіжы і Міры — са шклопакетамі і падчыстую зьнішчанай аўтэнтыкай.
так, займацца Наваградкам будзе той самы чалавек, які цяпер аднаўляе Нясьвіж, і да якога ёсьць шмааат пытаньняў.

і ўсё адно, пры ўсіх “але”, я падумаў дзьве рэчы.

па-першае, калі замак не пачаць кансэрваваць, ён абрынецца — ужо зьявілася трэшчына. таму не чапаць яго зусім, да лепшага часу, нельга.

па-другое, гэта наш замак, а ня іхні. і казаць, што мы ім ня будзем дапамагаць нічога аднаўляць — глупа.

карацей, купіў і купіў. чаго і вам жадаю.

Тэгі:

Mar 18

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне “Ладзьдзі Роспачы” адпаведна 40 і 30 тысяч тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 300 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе цягам месяцу.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце — і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі: