it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 03

Добра вядома, што міліцыя ў Беларусі — асаблівая каста, якой дазволена ўсё, для якой няма законаў, а ёсьць толькі жывёльныя паняткі. Даішнікі разварочваюцца праз падвойную суцэльную і робяць “Жывы шчыт”, супрацоўнікі “Аховы” рэгулярна гвалцяць дзяўчат, прапаршчыкі забіваюць людзей у выцьвярэзьніках. І асобных жывёлінаў, канешне, судзяць, але кіраўнікі застаюцца на сваіх месцах, а пачвары працягваюць тварыць што хочуць.

Гэтая гісторыя, дзякаваць Богу, ня мае чалавечых ахвяраў: наваградзкія мянты не скалечылі, не забілі хлопца. Яны проста ўратавалі яго ад фатальнай памылкі: стаць гэткай жа жывёлінай, як яны. Але гісторыя ўсё адно паказальная.

матэрыял Сямёна Печанка, газэта “Наша Ніва”

«Нам у міліцыі такія не патрэбныя, якія ідуць супраць сваіх»

Былы курсант Акадэміі МУС Дзяніс Бяляк з Навагрудка хацеў стаць міліцыянтам, пакуль сам не трапіў у міліцыю.

У «НН» напісаў былы курсант Акадэміі МУС Дзяніс Бяляк з Навагрудка. Гісторыя нібыта банальная — куфаль піва ў звальненні, сутычка з хуліганамі, пастарунак, суд, адлічэнне з вучобы. Дзяніс лічыць, што яго з сябрамі пакаралі незаконна і ў адстойванні сваіх правоў дайшоў да Вярхоўнага суда.

«Часта мы чуем з экрана тэлевізара прыгожыя словы пра дэмакратыю ў нашым грамадстве. Зараз я хачу расказаць аб тым, што адбываецца на самай справе ў нашай (дэмакратычнай) дзяржаве», — піша 19‑гадовы Дзяніс Бяляк.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта пісьменнік Васіль Якавенка звярнуўся да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ з прапановай размясціць у эфіры тэлефільм “Зорнае прыцягненне” (да 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта).

Сп-р Якавенка атрымаў ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ліст, у якім паведамляецца, што згаданы фільм плануецца да паказу на тэлеканале “ЛАД” 7 красавіка 2010 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Самы стары беларускі горад падае прыклад астатнім: вось як трэба шанаваць сваю гісторыю і сваіх герояў!

надрукавана ў “Звяздзе” ад 3 красавіка

У мінулым годзе ўлады Полацка перайменавалі галоўны праспект горада з Карламарла на праспект Францішка Скарыны!

Вуліца Войкава у цэнтры Полацка хутка можа стаць Грунвальдскай. З такой прапановай да мясцовага гарвыканкама звярнулася Полацкае зямляцтва – згуртаванне ўраджэнцаў Полацку, якія цяпер жывуць у розных краінах свету. Гарвыканкам прапанову падтрымаў.

Хто такі Войкаў? Рэвалюцыянер, які праславіўся найперш непасрэдным удзелам у расстрэле царскай сям’і. Менавіта ён падпісаў дакумент пра вылучэнне вялікай колькасці сернай кіслаты для поўнага знішчэння целаў. Яшчэ Войкаў праславіўся тым, што прадаў за мяжу яйкі Фабержэ, а звольнены з дзяржаўнай працы быў за ракраданне футра, якое дарыў сваім каханкам.

Што такое Грунвальдская бітва? Вялікая перамога войскаў ВКЛ над Тэўтонскім ордэнам, дзе значную ролю адыгралі беларускія харугвы. Полацкі полк праславіўся асабліва – бо быў добра ўзброены і падрыхтаваны. 15 ліпеня 2010 года мы адзначым 600-годдзе гэтай слаўнай перамогі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Паглядзеўшы на кошт, можна адказаць: столькі, што нармалёвы здаровы чалавек зь іншай краіны да нас не паедзе. Бо за тыя 60 эўра можна ўзяць шэнгенскую візу і праехаць усю Эўропу.

Дык вось, інфармацыя з сайту www.belarus.by

Кошт візы

Кошт візы розны ў залежнасці ад:

  • грамадзянства заяўніка
  • узросту заяўніка
  • тыпу візы

Пераважна, стаўкі збору за выдачу віз устаноўлены ў наступных памерах:

60 еўра – за аднаразовую кароткатэрміновую візу
150 еўра – за шматразовую доўгатэрміновую візу
Чытаць далей »

Apr 02

Сястра Васіля Быкава Валянціна Ўладзімераўна — фантастычна мілы чалавек, яна вельмі падобная да брата. Вяртаючыся з Полацку, я абавязкова заехаў да яе на дранікі. Пасядзелі, пагаманілі. Пліта працуе, у хаце цёпла, раённыя ўлады, дзякуй ім, зрабілі новую прыбіральню.
Валянціна Ўладзімераўна жыве адна, цяпер ёй 83 гады. Хоць і сасьлепла на адное вока, чытае “Нашу Ніву” і “Народную Волю”, вечарамі слухае “Свабоду” — скардзіцца, што вельмі дрэнна чуваць.
Яна ў курсе ўсіх навінаў, у палітыцы разьбіраецца як запраўскі палітоляг. І дранікі робіць смачныя-смачныя!

Вельмі сумуе, што рэдка хто ёй звоніць, яшчэ радзей — хто прыедзе. Заўджы радая гасьцям.

Сябры, калі вы будзеце мець магчымасьць наведаць Валянціну Ўладзімераўну — зрабіце гэта. Вёска Ваўчо знаходзіцца літаральна перад самымі Вушачамі. Хата Валянціны Ўладзімераўны — па левым баку, за маленькай крамаю на прыпынку: унізе з гары.

Ці проста патэлефануйце ёй і скажыце пару цёплых словаў. Хто захоча — вышлю тэлефон на пошту.

Калі я ўжо ад’язджаў, Валянціна Ўладзімераўна паказала памяць пра брата Васіля. Музычная паштоўка, якую Быкаў даслаў ёй яшчэ з Фінляндыі, працуе і цяпер. Валянціна Ўладзімераўна кажа, што калі ёй робіцца вельмі тужліва, яна адкрывае гэтую паштоўку, слухае мэлёдыю і ўспамінае брата. Васіля Быкава.

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Тэгі:

Apr 02

Аказваецца, ня ўсе ацанілі спэктакль “Пане Каханку” так, як я . Пабачыў у “Народнай Волі” водкуг-сьліназротаадзахапленьняляціць — вырашыў во падзяліцца.
Пад катам — артыкул у чытэльным памеры.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Пасля публікацыі ў “Звяздзе” звольненая з працы Соф’я ЖЫБУЛЕЎСКАЯ атрымала цікавую прапанову ачоліць “Кніжны салон”

24 лістапада мы напісалі пра легендарную дырэктарку “Акадэмкнігі” Соф’ю Жыбулеўскую. Яе ведаюць усе мінскія пісьменнікі і інтэлігенты — кожны, заходзячы ў кнігарню, абавязкова вітаў дырэктарку. Бо шыкоўны асартымент “Акадэмкнігі”, у тым ліку агромністая падборка беларускіх кніг — яе асабістая заслуга. З Соф’яй Антонаўнай проста не працягнулі кантракт. З досыць цікавай фармулёўкай: працавалі вы добра, паказчыкі выдатныя, прэтэнзій няма — але кантракт не працягваем. Абгрунтавалі пенсійным узростам. Аднак, здалося нам, да чалавека, які стварыў такую кнігарню і зрабіў яе самай прэстыжнай у Мінску, можна было паставіцца і інакш. Пасля публікацыі ў “Звяздзе” лёс Соф’і Антонаўны змяніўся ў лепшы бок — яе зноўку запрасілі ўзначаліць кнігарню. Праўда, не “Акадэмкнігу”, а адчыніць новую — “Кніжны салон” на Калініна, 5 у Мінску. Першым наведнікам, яшчэ да адкрыцця, стаў карэспандэнт “Звязды”.

Тэгі:

Apr 01

У Полацку, ля Сафійскага сабору крыгаход на Дзьвіне асабліва прыгожы. У гэтым годзе, баючыся, што рака затопіць усё дашчэнту, ратаўнікі закладалі ў лёд выбухоўку — у Верхнядзьвінску і тут, непадалёк ад Сафіі. Таму лёд пайшоў няроўна і хутка. На невялікіх крыгах любяць катацца чайкі — прызямляюцца на белыя карабельчыкі на самай сярэдзіне ракі і сьпяваюць песьні, складаючы канкурэнцыю крумкачам на беразе. З высокага берагу Дзьвіны рака асабліва ўражвае, відаць яе моц і магутнасьць. Згадваючы, у якім горадзе знаходзісься, ты занураесься ў нацыянальную нірвану.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 29

У тэатры імя Горкага тры дні давалі “шэдэўр” Андрэя Курэйчыка

надрукавана ў “Звяздзе” ад 29 сакавіка

Я вельмі ўзрадаваўся, калі пачуў, што нашы служкі Мельпамены звярнуліся да тэмы роду Радзівілаў. Бясспрэчна, гэты найслаўнейшы беларускі род заслугоўвае і тэатральных пастановак, і літаратурных твораў, і кінафільмаў, і ўвогуле ўсебаковай увагі. Радзівілы — адзіны некаралеўскі род, які валодаў замкамі і палацамі ў дзевяці (!) еўрапейскіх краінах. У Радзівілаў пазычалі грошы Людовікі, а ў Нясвіжы за гасцей былі каралі і прынцы, курфюрсты і герцагі.

І вось, думаў сабе я, нарэшце гэты вакуум пачынае запаўняцца — ставіцца спектакль пра Пане Каханку! Драматург — Андрэй Курэйчык, рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кавальчык.

Я даведаўся шмат новага, калі прыйшоў у Рускі тэатр. Высветлілася, што Радзівілы былі нейкімі дэбіламі і шызафрэнікамі. Чытаць далей »

Тэгі: