it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 07

Рэцэнзыя на “Пане Коханку” тэатральнага крытыка №1 Беларусі Вячаслава Ракіцкага, надрукаваная на сайце “Радыё Свабода” .

Некалькі дзён таму я атрымаў ліст ад сябра, які жыве за мяжой: “Дарагі Вячаслаў! Зьбіраюся прыехаць у Менск на дні два-тры. Як звычайна, хацеў бы пачуць тваёй парады, што можна было б паглядзець з навінак у тэатрах? Ці ты ўжо паглядзеў апошнюю прэм’еру ў Нацыянальным Рускім тэатры — “Пане Каханку”? Ці варты ўвагі гэты спэктакль? Што скажаш, тэатральны крытык? Твой А.” І вось што я яму адпісаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 07

сябры!
я стаў падбіваць вынікі — і высьветлілася, што ня ўсё, хто браўся перакладаць пункты, здолелі давесьці справу да канца. у кагосьці часу не стае, хтосьці проста пераацаніў свае сілы. такім чынам, зьяўляюцца пункты, якія трэба разьбіраць на пераклад па другому разу.
умовы перакладу ТУТ

а пункты — вось яны:
УСЕ ПУНКТЫ РАЗАБРАНЫЯ, ДЗЯКУЙ!!!

магчыма, будзе працяг 😉

Тэгі:

Apr 06

А разам з імі – некалькі шляхетных пані і адзін крылаты гусар

надрукавана ў “Звяздзе” ад 6 красавіка

Габелен “Уладальнікі замка”

Спяшайцеся – выстава “Мастакі – Мірскаму замку. Працяг традыцый” працягнецца толькі да 13 красавіка. Пасля гэтага ўсе прадстаўленыя творы мастацтва адбудуць у накірунку Мірскага замка – каб аздобіць залы адноўленега палаца Іллінічаў, Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх.

Уласна, для гэтай мэты на замову Нацыянальнага мастацкага музея артэфакты і былі вырабленыя (замак з’яўляецца філіялам музея).
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05

02.04.2010 Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

6 красавіка 100-гадовы юбілей адзначыць слынны дзеяч беларускай эміграцыі, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт.

З гэтай нагоды МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта ў дзень нараджэння юбіляра ладзіць святочную вечарыну.

Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць: акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта).

Падчас вечарыны будзе зачытана вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта Лідзія Савік.

Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава.

На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру.

Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3).

Пачатак а 17:00.

Уваход вольны.

артыкул Веранікі Чаркасавай пра Барыса Кіта можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Apr 05

Грамадскае аб’яднанне
“Цэнтр “Трэці Сектар”
(Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
(Мінск)

абвяшчаюць

КОНКУРС
ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ
“ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
– “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
– “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
– “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.
Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05

верыць крылам адным –
ведае кожная птушка
зь яйка і да зімы
слухае толькі іх
верыць адной табе –
значыць, не прамахнуцца
ветрам глуханямым
ў птушак глуханямых
а на парозе сну
бы на парозе дому
круцяць яны гняздо
і адпускаюць дым
верыць тваім вачам
дыхаць табой бяз стомы
птушкі навучаць, што
вераць крылам адным

Тэгі:

Apr 05

Ушацкі раён, Віцебская вобласьць

У 1998 годзе адсюль зьехала мясцовая школа, сядзібу закінулі. За 12 год яна прыйшла ў аварыйны стан, яшчэ колькі часу — і можна будзе запісваць яе ў страчаную спадчыну.

Беларуская гаспадарлівасьць і шанаваньне сваёй гісторыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 04

Знішчальнікам спадчыны – цвёрдае не!

| Нядзеля, 4 красавiка 2010 у 22:40

Зноўку вялікая патрэба вымушае ў чарговы раз пісаць пра праблему захавання помнікаў у нашай сталіцы – Мінску. На сайце Таварыства неаднаразова разглядалася пытанне пра жаданне гарадскіх уладаў і структур значна вышэйшых пазбавіць статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынак першай мінскай электрастанцы, знесці яго і пабудаваць на гэтым месцы высотны гатэль, інвестарам якога павінна выступіць група “Кемпінскі”. Вось пералік гэтых матэрыялаў: Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 04


Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 03


Вельмі добра, што ад першага дня акцыі “Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову” я вёў дакладны ўлік, хто і што бярэцца перакладаць. Навучаньне ў восьмым матэматычным клясе не прайшло дарма!.. Дык вось, сёньня некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі такія вось лісты шчасьця:

Вітаю, шаноўны спадар …!
Вітаю, шаноўная спадарыня … !

Пераклад унікальнага праекту “Глобус Беларусі” падыходзіць да фіналу. Нагадваю, што Вы ўзяліся перакладаць частку населеных пунктаў (калі не памятаеце, што менавіта – магу нагадаць). Калі ласка, паведамце, ці здолееце вы выканаць гэтую справу. Калі па нейкіх прычынах не здолееце – таксама абавязкова паведамце, тады я буду прасіць зрабіць гэта іншых людзей.
Прашу аб адным – не пакідайце гэты ліст без адказу, бо гэтым вы вельмі ўскладніце мне працу.
Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову разам!

З павагай, Глеб Лабадзенка

PS магу толькі дадаць, што высылаць можна і трэба часткамі, а не чакаць, пакуль перакладзеце ўсё

Тэгі: