it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 01

Тэгі:

траўня 01

у мяне Canon 450D

лістуйце gleb@labadzenka.by

траўня 01

засталося ляжаць два самапальныя дыскі. каму трэба -- дашлю бясплатна.

gleb@labadzenka.by

траўня 01

фота (с) Аляксей Андрэеў, Масква

Тэгі:

траўня 01

Як быў малы, дык бегаў з бабуліных Бабовішчаў у суседняе Замосьце ў касьцёл дапамагаць ксяндзу. Упрыгожвалі касьцёл, з прыдыханьнем аглядалі агромністую сьвятыню 1620-га году. Яе спрабавалі ўзарваць падонкі-камуністы, але магутныя сьцены вытрымалі. Тады зрабілі тут склад збожжа.

У 1865 годзе, пасьля паўстаньня Каліноўскага, расейскія акупанты зрабілі тут праваслаўную царкву. Пасьля вярнуўся касьцёл. У алтары, дарэчы, некалі, была карціна славутага Шымана Чаховіча "Укрыжаваньне". Самая старая жыхарка Замосьця згадвае, што калі ў 1930-м годзе касьцёл зачынялі, чэкісты прыйшлі арыштоўваць ксяндза проста пасярод імшы. Той сказаў: "Чакайце, я мушу скончыць імшу". Больш яго ня бачылі.

У пачатку 1990-х, калі імпэрыя зла рухнула, сюды прыехаў ксёндз Антон Кочка, аднавіў касьцёл -- прыбраў, адрамантаваў, накрыў дах.

Гады тры ці чатыры таму ксёндз Антон прыехаў у Менск і адправіў імшу ў Чырвоным касьцёле. Нейкая падла стуканула галоўнаму тады па рэлігіях Гуляку. 80-гадовага ксяндза, хворага на дыябет, судзілі -- а пасьля дэпартавалі ў Польшчу. Ня ўсе яшчэ камуністы падохлі: не паложана без дазволу адпраўляць ксяндзу імшу ў іншым касьцёле...

А тады, як я быў малы, то пытаўся ў ксяндза, што гэта за такое прыгожае крэсла стаіць зьлева ад алтара -- старадаўняе, аксамітнае. Ксёндз адказваў: "А як прыедзе Папа Рымскі, дзе я яго пасаджу?!"

Аднойчы напрасіліся залезьці на гарышча. Дах быў новы, нічога асаблівага там не было. Але на бэльках у хаатычным парадку былі расстаўленыя слоікі, бляшанкі, вёдры. На запытальныя позіркі ксёндз адказаў: "Дах накрывалі будаўнікі-п'янчугі. Зрабілі дрэнна -- цячэ. Дык я ў часе дажджу залез і пад кожны струменьчык ёмістасьць падставіў..."

Лазілі і ў крыпту. Тут у нішах некалі захоўваліся парэшткі фундатара касьцёла Андрэя Самуіла Вінкі-Ратамскага, іншых паважных людзей. Ксёндз у крыпце захоўваў збольшага бульбу, буракі, гуркі-памідоры. Халодна, добра ляжалі.

Была і свая легенда пра падземны ход. Ці то да Міра, ці то да Нясьвіжа. У 1980-х як капалі вадаправод у вёсцы, сапраўды праваліліся ў нейкі тунэльчык, пабачылі косткі-чарапы -- спужаліся і закапалі. Бачыў і я пачатак гэтага тунэльчыку ў касьцёльнай крыпце -- ідзе на якія два мэтры, а пасьля штучна засыпаны...

Цяпер у касьцёле новы ксёндз -- малады, энэргічны, раней служыў у Слоніме.

Будзе жыць мой касьцёл.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 01

ЗАПРАШАЙЦЕ -- І НАСТУПНЫ ВЫСТУП АДБУДЗЕЦЦА Ў ВАС!
лістуйце gleb@labadzenka.by

Полацак, гімназія №2 на праспекце Францыска Скарыны. Фота Паўла Белавуса
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 01


Гэтая маскальская жывёліна спачатку засекла проста ў храме шабляй манахаў, а пасьля зрабіла ў нашай сьвятыні парахавы склад. Ці выпадкова ён выбухнуў, ці невыпадкова -- для нас гэта загадка кшталту сьмерці Купалы ці зьнікненьня крыжа Эўфрасіньні (і ў гэтых выпадках, дарэчы, расейскі сьлед).

У сёньняшняй Сафіі выкарыстаныя некаторыя фрагмэнты таго храма ХІ стагодзьдзя (апсіда вышынёю 9 мэтраў, на здымку + падмуркі), які будаваў яшчэ вялікі Ўсяслаў Чарадзей, бацька першага менскага князя Глеба. Адбудову Сафіі на парэштках зьнішчанага маскалямі храма выканаў у 1738-50-х гадах непараўнальны Ян Глаўбіц.

матэрыял пра зьнішчэньне можна прачытаць на сайце "Салідарнасьці" ТУТ

Тэгі: ,

траўня 01

У кнізе "Парсіваль" (легенда пра рыцара, які шукаў Сьвяты Грааль) укладальнік кнігі, мастак і аўтар прадмовы Зянон Пазьняк праілюстраваў Мірскі замак маёй фоткай. Прыемна.

Падрабязьней пра саму кнігу ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 01

10 мая 2010 года в 21:00 в минском кинотеатре «Победа» (ул. Интернациональная 20) в рамках Фестиваля европейского кино в Беларуси состоится показ фильма «Идиот» французского режиссёра Пьера Леона, в котором примет участие режиссёр.

Показ организован при поддержке Посольства Франции в Республике Беларусь. Вход свободный.

25 мая 2010 года фильм «Идиот» будет показан в Могилёве в кинотеатре «Красная звезда» (ул. Первомайская 14).


11 мая 2010 года пройдёт встреча с Пьером Леном, посвящённая литературному переводу в МГЛУ в 14:00 (ул. Захарова 21). В 17:00 11 мая 2010 года в театре Мировича на малой сцене в Государственной академии искусств (пр. Независимости 81) состоится кинематографическая встреча с режиссёром Пьером Леоном.

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 30

Тэгі: ,