it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 11

пажар быў за некалькі кварталаў ад майго дома, на заводзе вылічальнай тэхнікі, які відаць з майго вакна…

сьветлая памяць ратаўнікам.


Юры Сысой


Зміцер Лоўдар


Вадзім Лесік


Андрэй Мухін

May 11

Баранавіцкі раён


гатовыя сыры захоўваліся тут, у падзямельлі. скляпеньні з ХІХ стагодзьдзя адчуваюць сябе вельмі добра, і сёньня тут людзі захоўваюць бульбу ды закаткі. Чытаць далей »

Тэгі:

May 07

сярод маіх знаёмых такіх няма. а сярод вашых?

May 06

Чытач Блогу Сяргей Ж. сфоткаў гэта на адной зь менскіх СТА (па абслугоўваньню грузавікоў) і даслаў, каб вы таксама ўсьміхнуліся 😉

Тэгі:

May 06

Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава — слыннага пісьменніка праўды пра вайну.

Такім чынам — 7 траўня, Усходнія могілкі, збор — на ўваходзе ў 11 гадзін.

Гаворыць Уладзімір Някляеў, чыімі высілкамі на магіле Васіль Уладзіміравіча ўсталяваны помнік-валун:

— Васіль Быкаў — асоба для Беларусі знакавая. Ці памятаем мы свае знакі — пытанне сёння надзвычай актуальнае. Дык давайце ўшануем тых, хто ведаў тую вайну не па кнігах. І праўду пра тую вайну — пісаў.

Узята з “Нашай Нівы”

Тэгі:

May 06

Амбасада Польшчы перадала ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі 26 тамоў унікальных допісаў Папскіх нунцыяў XVІ—XVІІІ стагоддзяў з Рэчы Паспалітай у Ватыкан

Нунцыі — дыпламаты, пасланнікі Папы, якія мусілі наўпрост штотыдзень падрабязна апісваць ватыканскаму кіраўніцтву сітуацыю ў рэгіёне. Што цікава, пісалася не толькі пра справы ў касцёле і дзяржаве, але і пра звычаі мясцовых жыхароў, традыцыі і святы, побыт і нават надвор’е. Польскія навукоўцы займаюцца расчытваннем дакументаў ужо не першы дзясятак гадоў, беларускім калегам прэзентавана ажно 26 тамоў дакументаў. Для нас яны каштоўныя тым, што часам у поле зроку нунцыяў патраплялі і беларускія землі — калі нунцый з Рэчы Паспалітай выпраўляўся ў вандроўку па Вялікім Княстве Літоўскім. Чытаць далей »

Тэгі:

May 06

зрэшты, вось яна

Тэгі: ,

May 06

Адрас “Кніжнага салону”: Менск, вул Калініна, 5
(тая самая новая кнігарня, якую ўзначаліла былая дырэктарка “Акадэмкнігі” легендарная Соф’я Антонаўна Жыбулеўская)

знайсьці так: стоячы тварам да крамы “1000 драбязы” на плошчы Калініна (мэтро Парк Чалюскінцаў), ідзіце справа па вуліцы ўверх. кнігарня будзе па гэтым жа баку праз два дамы.
кошты на згаданыя штукі там ніжэйшыя, чым паўсюль

падрабязьней пра “Маладзік над стэпам” ТУТ
падрябязьней пра паштоўкі “Барадуліну-75” ТУТ
падрабязьней пра “Белую яблыню грому” ТУТ

падрабязьней пра “Галасы” ТУТ

калі каму няма як даехаць да кнігарні, замаўляйце на gleb@labadzenka.by
перасылка па Беларусі — задарма

Тэгі:

May 06

Выйшаў новы нумар “ARCHE” (3 -2010)

Новы нумар “ARCHE” Genius Urbis прысвечаны гарадзкой гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі

ЗМЕСТ

Вольга Бабкова. Status Animae ( с. 5 – 7 )

ГІСТОРЫЯ

Дзяніс Дук. Сацыятапаграфічная структура і забудова Полацку ў XVI—XVIII стст. ( с. 7 – 62 )

Натальля Сьліж. «Нябесная скарбніца…» Вільні ( с. 62 – 99 )

Ян Аляшэўскі. Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) ( с. 99 – 110 )

Віталь Макарэвіч. Тадэвуш Корзан і яго Менск сярэдзіны XIX ст. ( с. 110 – 115 )

Тадэвуш Корзан Менск у сярэдзіне XIX ст. З уласных успамінаў ( с. 115 – 157 )

Іна Соркіна. Мястэчкі як культурна-гістарычны фэномэн Беларусі ( с. 157 – 197 )

Фёдар Стаўровіч. Лабары ( с. 197 – 214 )

Гарады Беларусі на старых паштоўках ( с. 214 – 251 )

АНАЛІТЫКА

Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч, Раса Балачкайце. Памяць пра Другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Ўсходняй Еўропы ( с. 251 – 301 )

ЭСЭІСТЫКА

Кірыл Атаманчык. Вільня ў двух словах ( с. 301 – 305 )

ЛІТАРАТУРА

Сяргей Адам Грунтоў. Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда ( с. 305 – 314 )

Юлія Шастак. Вершы ( с. 314 – 324 )

АХОВА СПАДЧЫНЫ

Іван Сацукевіч. Назвы вуліц і плошчаў Менску як гісторыка-культурная спадчына ( с. 324 – 342 )

Аляксандар Агееў. Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі ( с. 342 – 363 )

Вольга Кукуня, Тацяна Косьціч. Курапаты — гісторыя ўрочышча і праект зонаў аховы ( с. 363 – 370 )

Тамара Габрусь. А дзе тыя дзьверцы? ( с. 370 – 378 )

Андрэй Шулаеў. Сытуацыя з аховай помнікаў у Беларусі вачыма архітэктара ( с. 378 – 383 )

Захар Шыбека. Менскія могілкі: да праблемы мэмарыялізацыі ( с. 383 – 386 )

Сьцяпан Стурэйка. Гістарычная спадчына і грамадзянская супольнасьць: лёгіка ўзаемадзеяньня. Сэрыя інтэрв’ю са спэцыялістамі, экспэртамі і актывістамі грамадзкіх рухаў ( с. 386 – 418 )

КРЫТЫКА

Зьміцер Крывашэй. Новыя гарызонты гістарычных дасьледаваньняў ( с. 418 – 425 )

ДОПІСЫ

Аляксандар Пашкевіч. Без публічнасьці няма ачышчэньня ( с. 425 – 437 )

дзе ўзяць, Чытаць далей »

Тэгі:

May 05

пад катам — відэа большага фармату

гэтае відэа ўзарвала польскі інтэрнэт. ці праўдзівае яно, немаведама. аднак сюжэт такі: нехта зазьняў на мабільнік адразу пасьля катастрофы, як людзі бегаюць па месцы здарэньня і страляюць. паводле вэрсыі, якая пяршыньствуе цяпер у інтэрнэце, расейскі спецназ дабіваў жывых ахвяраў катастрофы. нібыта была перастрэлка: вайскоўцы і ахова прэзідэнта спрабавала адстрэльвацца. на гэта паказвае, што зьнікла ўся зброя палякаў (па адсутнасьці патронаў маглі здагадацца) і большасьць неапазнаных дагэтуль целаў — якраз гэтыя вайскоўцы і ахова Качыньскага. мяркуйце самі… вялікай неверагоднасьці няма: 70 гадоў таму расейцы на гэтым месцы ўжо забілі тысячы бяззбройных людзей стрэламі ў патыліцу.
артыкул Gazety Wyborczej на гэтую тэму — ТУТ

пад катам — відэа большага фармату
Чытаць далей »