it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 14

Завяршаецца праца над "Ладзьдзёй Роспачы", нарэшце зробленыя апошнія штрыхі.
Самае галоўнае, што я ня мог прысьпешваць, але вельмі чакаў, -- народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін напісаў прадмову "Узьнёслая сага". Нагадаю, "Ладзьдзя Роспачы" прысьвечаная менавіта Барадуліну -- і менавіта ў Барадуліна ўсе гэтыя 46 гадоў захоўваўся рукапіс твора, зь якога мы і робім факсыміле.

Таксама вялікая ўдача -- з падказкі Сяргея Шапрана я адшукаў у бібліятэцы імя Якуба Коласа (пры Акадэміі навук) рукапісныя чарнавыя накіды да "Ладзьдзі" (5 аркушаў фармату А4). Загадчык адзьдзелу рукапісаў і старадрукаў Аляксандар Стэфановіч ласкава пагадзіўся адсканаваць іх для нашага выданьня.

Таксама цягам працы знойдзеныя некалькі здымкаў Караткевіча, якія нідзе раней не друкаваліся -- і якіх няма нават у музэі Караткевіча ў Воршы. Знайшліся лісты, паштоўкі Караткевіча, пісаныя з Рагачова і ў Рагачоў (менавіта там была напісаная "Ладзьдзя".)

У шаноўнага Васіля Сёмухі для выданьня я адсканаваў ягоны пераклад "Ладзьдзі" на расейскую мову -- з рукапіснымі праўкамі Караткевіча. Менавіта ў гэтым варыянце твор упершыню быў надрукаваны (часопіс "Нёман" №2 за 1968 год). Я зьверыў друкапіс з часопісным тэкстам, вылучыў усе рэдактарска-цэнзарскія праўкі. Усё гэта -- у кнігу.

Сканчаем вёрстку, пасьля рукапіс ідзе на рэцэнзыю, пасьля -- у друк.
Спадзяюся, цягам некалькіх тыдняў усе Вы, хто ахвяраваў на кнігу -- і без каго яна б ня выйшла -- атрымаеце свае асобнікі.
А Беларусь атрымае першае непадцэнзурнае выданьне Уладзімера Караткевіча.

Тэгі:

Jun 11

Cем стагоддзяў нашай драўлянай архітэктуры


У публікацыі за 8 чэрвеня мы размаўлялі пра самыя старыя мураваныя будынкі Беларусі. Зразумела, што нягледзячы на ўсе катаклізмы, іх захаванасць больш верагодная. Бо пажар можа знішчыць дах, вокны-дзверы, начынне, але сцены выстаяць. А вось для драўлянага будынка пажар...

Тым не менш, у беларусаў ёсць унікальная мажлівасць паглядзець і дакрануцца да драўляных будынкаў, якім 200, 300, 400 і нават 700 гадоў!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 09

Пахавалі былога кіраўніка Менгарвыканкама. Мне, як чалавеку, які нарадзіўся і 23 гады жыве ў Менску, Паўлаў запомніўся некалькімі рэчамі:
* зносам шапікаў, у выніку -- каб купіць жуйку, трэба ісьці ў краму; 40 000 чалавек засталіся беспрацоўнымі. збольшага гэта -- жанчыны (прадавачкі), якія часьцяком сваёй працай кармілі сям'ю. За знос кіёскаў Паўлава пракляў увесь горад. Зрэшты, неўзабаве ён і захварэў на гэты страшны рак...
* пабудовай Менскай ратушы. За гэта -- паклон! Адбудова сымбалю самакіраваньня, зьнішчанага ўсходнімі суседзямі-азіятамі, была справай гонару для нашай сталіцы.
* абсалютна безгустоўным падсвятленнем горада: неэстэтычна і неэканомна.
* менавіта пры Паўлаве руйнаваньне помнікаў архітэктуры дасягнула апагею: "Мінская спадчына" атрымала поўны карт-бланш на зьнішчэньне старых будынкаў, якім карыстаюцца і па сёньня.

Зразумела, што было зроблена таксама шмат добрага для гораду, але найперш чамусьці згадваецца вось гэта. Але ацэньваць Паўлава ўжо ня нам.

Jun 08

Дзень, як сын дачаканы, падрос.
Ціша стому вярнула дадому.
І ступаў малады Хрыстос
Па вадзе, як па сухому.

Тыя, што над вадой
І ў вадзе,
Ўсе нямелі ў нябесным зьдзіве,
Ведалі,
Гэта Сейбіт ідзе
Сеяць душы
На горкай ніве.

Досьвітак загараўся й гас.
І рабіліся блізкімі далі.
Хвалі ўрэшце дагналі час
І Хрыстовы
сьляды захавалі.

Ростань выкне вініць успамін.
У сустрэчы сьцежка крывая.

Калі Госпаду верыш, як Сын,
Дык цябе і вада трымае...

Рыгор Барадулін

24 лютага 2007, рэанімацыя

Тэгі:

Jun 08

Дзе паспаліты люд можа памацаць 900-гадовую сценку і пабачыць храм, які памятае Вітаўта Вялікага?

Запытайся ў каго, каторыя помнікі архітэктуры ў нас найстарэйшыя, дык назавуць які Мірскі ці Нясвіжскі замак. Гэта натуральна — бо згаданыя аб'екты найбольш рэкламаваныя, цяпер абодва замкі аднаўляюцца, паломніцтва турыстаў туды не спыняецца круглы год. Аднак Мірскі замак, паводле самых смелых падлікаў, пачаў будавацца ў 1506 годзе, Нясвіжскі — у 1583-м. Няўжо няма нічога старэйшага? Ёсць! Паспрабуем пералічыць у храналагічным парадку тыя будынкі, дзе захавалася прынамсі істотная частка аўтэнтыкі. У асноўны рэйтынг дзеля роўнасці не будзем браць драўляныя пабудовы і падмуркі храмаў. Па часе абмяжуемся прамежкам да XV стагоддзя ўключна. Такім чынам..

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jun 08

10 чэрвеня (чацьвер) 19 00
на малой сцэне
Купалаўскага тэатра

Алесь Камоцкі
МІТУСЬНЯ КАЛЯРОВЫХ ДЗЁН
сустрэча з песьнямі

Спосаб набыцьця квіткоў толькі адзін -
патэлефанаваць +375 29 2532504 і набыць,
і ніяк іначай.

PS. І зноў абсалютна выпадкова сталася так, што чэрвеньская сустрэча практычна супала з Днём Народзінаў Алеся Камоцкага. 😉

http://kamocki.livejournal.com/

Тэгі:

Jun 08

Падрабязней – у дзіцячай кнізе гісторыка Юрыя Усціновіча “Яська і конік ягоны Грыўка”

Юры Усціновіч падараваў дзеткам захапляльную гісторыю пра Грунвальдскую бітву

Кнігу прэзентавалі ў мінскай “КнігарніЎгалерэі”. Калі я выйшаў з прэзентацыі, то прысеў на лаўцы ў дворыку, разгарнуў кнігу і… прачытаў яе ўсю! Так цікава!..
…Палачане збіраюцца біць ворага пад Грунвальдам. Шасцігадовы Яська ў роспачы: бацька пакідае яго дома “бараніць мамку Любашу”. Яська пускаецца на хітрыкі – хаваецца ў бацькавым возе. Хлапца знаходзяць і вяртаюць дахаты. І тут здараецца цуд: драўляны конік Грыўка пачынае размаўляць, яны разам з Яськам тры разы акунаюцца ў сутоцы Дзвіны і Палаты. І што б вы думалі? Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 08

Бабуля абірае аднойчы вішні, слухае маленькае радзіва, што грае з вакна. Выходзіць суседка, баба Ніна. Бабуля кажа:
-- Ніна, чуеш, перадавалі, што ў Баку будзе плюс трыццаць сем!..
Ніна пытае:
-- А ў якім баку: у тым ці гэтым?..

Тэгі:

Jun 04

Прыняць удзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі лёгка. Ніякіх узроставых, прафесійных і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.

Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні.

Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца таксама яшчэ не рэалізаваныя праекты, зацверджаныя замоўцам. Прадугледжаны спецыяльны конкурс для праектаў, якія не прайшлі ўзгадненне ў замоўцы.

Удзел БЯСПЛАТНЫ.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 04

Анатоль Бутэвіч прэзэнтуе адразу тры кнігі:
"Каралева не здраджвала каралю"
"На далонях вечнасьці"
"Аўтабіяграфія" Багуслава Радзівіла
(пераклад Анатоля Бутэвіча)

У імпрэзе возьмуць удзел Марыя Захарэвіч, Раіса Баравікова, Павал Татарнікаў, Міхась Скобла, Навум Гальпяровіч, Алесь Марціновіч, Уладзімер Сіўчыкаў.

----------------
Анатоль Бутэвіч -- літаратар, старшыня Грамадзкай камісіі па справах аховы спадчыны пры Міністэрстве культуры. У нядаўнім мінулым -- Міністр культуры і друку Беларусі, амбасадар Беларусі ў Румыніі, генеральны консул Беларусі ў Гданьску.
-----------------

15 чэрвеня (аўторак)
17.30
"Кніжны салон" (Калініна,5)