it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 01

Варняны — мястэчка на Астравеччыне. У цэнтры — касцёл Святога Юрыя, асвечаны ў 1769 годзе. Учора ў "Звязду" паведамілі: у час рамонту ў закрыстыі знойдзена ўнікальная фрэска!

— Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула распачаў рамонт, наняў на працу тутэйшага чалавека, з Варнянаў. Адбіў тынкоўкі мо на які палец добры — і адкрылася фрэска з выявай ксяндза! — распавядае краязнаўца Алесь ЮРКОЙЦЬ. — Роспіс знаходзіцца ў бакавой прыбудове, у адной з закрыстый, з паўднёвага боку. Наш пробашч мяркуе, што гэта Станіслаў Костка (1550—1568, манах ордэна езуітаў, каталіцкі святы — Г.Л.). Але наўрад ці гэта так, таму што няма ніякіх пазнакаў, што гэта — святы, а яны павінны быць. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 30

на нашай вуліцы адчынілі новую харчовую краму, называецца "магазин советский". ніколі не разумеў, чым кіруюцца людзі ў такіх выпадках. адсутнасьць густу? настальгія? эпатаж? тое самае -- і юнакі ў майках з сярпамі-малаткамі і надпісамі "ссср". напішыце лепш х.й -- больш эпатажу будзе. а пісаць на майцы назву і сымбалі самай страшнай імпэрыі ХХ стагодзьдзя, самага злачыннага рэжыму, які зьнішчыў мільёны людзей... працягваючы тэму, можна згадаць цяперашнія партыі камуністаў... для мяне слова камуніст -- сінонім ворага і забойцы, сілы, якая вынішчыла ўсю беларускую інтэлігенцыі і значную частку нашай архітэктуры, а калі глядзець шырэй -- памяці. ці нехта лічыць інакш?

Jun 30

пабачыў у мэтро дзяўчыну-міліцыянта. дзёргае кожны раз ад такой карціны. ясна, хлопцы -- у дзяцінстве білі па галаве, адукацыю ня здолеў атрымаць, нічога ня ўмее -- куды ісьці, як не ў міліцыю?.. але дзяўчаты, часам прыгожыя, якія, магчыма, нядрэнна вучыліся... не разумею...

Тэгі:

Jun 29

Шыфруючы падрабязнасьці, распавяду гісторыю з жыцьця.
Паехалі мы адзін раз у падарожжа -- я, Андрэй Дыбоўскі (стваральнік сайта "Глобус Беларусі") і Зьміцер Яцкевіч (аўтарытэтны навуковец, загадчык адзьдзела Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі).
У адным абласным цэнтры, так сталася, нам прапанавалі заночыць у аднаго мясцовага актывіста. Мы,як белыя людзі, зайшлі перад тым у краму, набралі якіх-такіх прысмакаў і пляшачку добрай настоечкі -- ня пойдзеш жа да чалавека з пустымі рукамі.
Прыйшлі, расклаліся, кажам:
-- ..., запрашаем цябе далучыцца да нашай сьціплай вячэры!
І тут ... выдае:
-- Я буду будаваць новую Беларусь, і мне з алкаголікамі не па дарозе!
Сказаў -- і пайшоў. Мы моўчкі пераглянуліся і пайшлі спаць -- пасьля такой заявы (а кожны з нас ужывае даволі рэдка) нічога ў горла, зразумела, не палезла.

Тэгі:

Jun 26


З суседам па лецішчы, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім езьдзілі купацца на Нёман (ці Неман) у Жукаў Барок, родную сэрцу мясьціну Уладыслава Сыракомлі. Нёман чаруе! Плынь хуткая -- варта адарвацца ад дна -- і нясе, нясе, нясе. А калі ўперціся нагамі ў глей і нахіліцца супраць цячэння над вуглом 45 градусаў, адчуваеш сябе фрыстайлістам, які ляціць з трампліна. Нёман -- наш цуд. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 26

Алесь Матафонаў вядомы нам па цыкле гістарычных перадач "Лабірынты" на тэлеканале "Лад", які ідзе ўжо тры гады. Дагэтуль былі іншыя цыклы — "Адкрыты архіў", "Біяграфія слова", "Алхімія слова", "Маем рэчы"... Мая бабуля пра такіх, як Алесь Матафонаў, часам кажа: "І адкуль ён усё ведае — такі малады!?" Сапраўды — і адкуль?.. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 25

ДАСЛАНА НА ПОШТУ

Катавіцэ, 11 чэрвеня 2010 г.

Шаноўнае Спадарства

Дэпутат Еўрапейскага Парламента, доктар Marak Migalski, арганізоўвае конкурс фатаграфічны пад назвай 'Беларусь - краіна розных культур'. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ і студэнты, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Ідэяй конкурсу з'яўляецца чыста мастацкі аспект, які дазволіць нам больш даведацца аб беларускай культуры праз прызму фатаграфіі, мы хочам, каб удзельнікі конкурсу прадставілі свае фатаграфіі рэлігійных і гістарычных помнікаў, замкаў і інных абаронных будынкаў і г.д. Пераможца адправіцца ў паездку ў Брусэль. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 25

86-гадовы Мікалай МЕЛЬНІКАЎ разам з іншымі ветэранамі вайны вельмі хоча, каб музей стаў дзяржаўным

Гарадзенцу Мікалаю Мельнікаву 86 гадоў — ён аднагодак народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Удзельнік вайны, кандыдат навук, педагог з 40-гадовым стажам... Здароўе ў Мікалая Аляксандравіча ўжо не вельмі: ходзіць цяжка, гаворыць ціха, хутка стамляецца. Але гэты старэнькі заслужаны чалавек знайшоў у сабе сілы на тое, каб стварыць прыватны музей Васіля Быкава. І цяпер клапоціцца, каб праца не знікла — хоча перадаць свой музей дзяржаве. Таксама выступае з ініцыятывай, каб імя Быкава ўшанавалі ў Гродне — усё ж пісьменнік пражыў тут практычна траціну жыцця!

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 24

Яўген ВАЛОШЫН, "Звязда"

Напярэдадні Дня барацьбы з наркотыкамі кожнае радыё і кожны тэлеканал распавядае пра значныя поспехі ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Разам з тым, ніхто не адмаўляе, што аб'ёмы наркатрафіку растуць, а колькасць спажыўцоў павялічваецца. Адкуль?

"Звязда" правяла сваё журналісцкае расследаванне. Аказваецца, прама ў цэнтры Мінска свабодна прадаецца рэчыва, якое па сваім уздзеянні мацнейшае за гераін і метадон. Яшчэ адзін парадокс — пра гэта ведаюць многія чыноўнікі...

Па якой схеме дзейнічаюць мінскія наркакіёскі і каму гэта выгадна?

Гэта звычайны харчовы мак,
14 тысяч за кілаграм.
Такім пасыпаюць булачкі.

 А гэта "бубкі", якія прадаюцца пад выглядам харчовага маку, 120 тысяч за кілаграм. З такога насення вырабляюць наркотык, які ўздзейнічае на арганізм горш за гераін.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 23

вярталіся сёньня з Вайцюшкевічам з Гародні, спыніліся набыць на трасе лісічак ды ягадаў.
Вайцюшкевіч пытаецца ў прадавачкі:
-- а лісічкі ў вас радыёактыўныя?
тая адказвае:
-- вы знаяце, ды ня очань.

Тэгі: