it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 21

альбо Як я з-за няправільнай інструкцыі зламаў бензакасілку

На дзень народзінаў бацькі падаравалі мне трымер — бензінавую ручную касілку для газона. Я ўзрадаваўся — хоць і ўмею трохі трымаць у руках касу, але ж так зручней і цікавей, ды і больш сучасна.

Прыехаў я ў сваю сядзібу ў дачным кааператыве "Вітамін", выцягнуў з каробкі той трымер і пачаў вывучаць інструкцыю. Каб усталяваць на трымер нож (для ўсялякіх лопухаў ды пругкага пустазелля) альбо леску (якая за кошт хуткага кручэння ідэальна зразае траву), трэба было адкруціць гайку, што трымае гэтыя прылады. Трэба прызнацца, што раней усе гайкі ў маім жыцці — у хаце, камп'ютары ці аўтамабілі — адкручваліся традыцыйна, гэта значыць супраць гадзіннікавай стрэлкі.

Каб галоўка трымера не круцілася, я, згодна з інстукцыяй, замацаваў яе — засунуў у адтуліну адвёртку (гл. фота). А пасля — як паслухмяны спажывец — узяўся "адкручваць гайку". А яна не ідзе! Во — падумаў я — зусім здохлікам зрабіўся, толькі і хапае моцы, што на камп'ютары па клавішах артыкулы стукаць. Паклікаў на дапамогу сябра Валодзю Казанкова, вэб-рэдактара сайта тэлеканала СТВ. Я трымаў адвёртку ў адтуліне, а Валодзя з усяе моцы круціў гайку. А яна — ні на міліметр! Тады мы вырашылі, што, пэўна, бываюць жа гайкі, якія адкручваюцца і не па-чалавечы. Сталі круціць у іншы бок. Тое самае — колам стаіць. Праводзячы гэтыя практыкаванні, мы здорава раскалупалі тую адтуліну, куды засаджвалі адвёртку — метал мяккі, адвёртка перыядычна саскоквала, дзірка ў выніку павялічылася разы ў два. Была нядзеля — і, зразумела, што прадаўцы трымера, што сэрвіс-цэнтр — не адказвалі. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 20

быў учора ва Ўшачах у Рыгора Барадуліна. зрабіў некалькі здымкаў. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 20

сфоткаў тыдзень таму ў адным нашым мястэчку на ўсходзе краіны. вельмі прашу: нават калі хто пазнаў -- не сьвяціце, бо зафарбуюць жа.

застаецца дадаць, што гэтая прыгажосьць знаходзіцца за 200 мэтраў ад райвыканкама 😉

Тэгі:

Jul 19

як вы ставіцеся да белорусского казачества?
у мяне пазыцыя адназначная. цікава параўнаць з вашаю

Jul 16

размаўляў сёньня з міністрам культуры Паўлам Латушкам. спадар Павел папрасіў пазьбіраць з чытачоў "Звязды" і www.labadzenka.by ідэі: якія дакумэнтальныя фільмы варта зьняць у Беларусі на гістарычную і культурную тэматыку? варта падаваць не сцэнары, а проста прапановы: цікава тое і тое.
пакідайце прапановы у камэнтах, усе яны будуць перададзеныя Паўлу Латушку.

Тэгі:

Jul 16

урывак з №1 "Нашай Нівы" за студзень 1908 года "Чаму трэба дбаць аб чыстаце"

Тэгі:

Jul 16

калі Менгарвыканкам забараніў бой падушкамі на 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы, мы даведаліся, якія недалёкія людзі (но зато крэпкія хазяйсьцьвяньнікі) прызначаныя кіраваць нашым горадам. няўжо і тут пабачылі палітыку? параноя ці шызафрэнія?
калі ж людзей з падушкамі пачаў забіраць амон і распіхваць па аўтобусах, нічога новага мы не даведаліся: у беларускай міліцыі ай-к'ю традыцыйна разьлічваецца па мінусавой шкале.
як сказаў некалі вялікі Караткевіч, "Бог даў беларусам цудоўную зямлю, прыгожых людзей і дурных кіраўнікоў".
выглядае, таварыш Ладуцька вырашыў моцна не адрозьнівацца ад свайго папярэдніка таварыша Паўлава.

Тэгі:

Jul 15

У каго з нас ні спытай, ці ведаем Грунвальдскую бітву — кожны адкажа: "Вядома! Як жа яе не ведаць?!" І праўда — сорамна беларусам не ведаць пра Грунвальд! Аднак калі пачынаеш разбірацца, дык не кожны згадае, хто там біўся, з кім, дзе і навошта. Сёння, у дзень 600-годдзя вялікай перамогі пад Грунвальдам (15 ліпеня 1410 года) "Звязда", пры дапамозе прафесара, доктара гістарычных навук Анатоля ГРЫЦКЕВІЧА коратка нагадвае асноўныя моманты. Выразай і захоўвай!

1. Хто з кім біўся?

Білася беларуска-літоўскае войска разам з саюзным польскім войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна. Але "манаскага" не ў традыцыйным значэнні, а дзе манахі павінны былі не маліцца, а ваяваць, каб распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (паганцаў). У Тэўтонскім ордэне былі не толькі немцы — туды прыязджалі для практыкі рыцары з усіх краін Еўропы: былі і англійскія, і бургундскія, і французскія, нават з Пірынейскага паўвострава. З нашага боку — беларусы, палякі, летувісы, балты, чэхі на чале з Янам Жыжкам, невялікая група татараў. Захаваліся дакладныя звесткі, што большасць войска складалася з беларускіх харугваў — мсціслаўскай, аршанскай, берасцейскай, ваўкавыскай, віленскай, віцебскай, гарадзенскай, драгічынскай, лідскай, пінскай, наваградскай, полацкай, слонімскай, смаленскай... Трыццаць з іх мелі на сваіх баявых сцягах герб "Пагоня". Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 14

Дні першай менскай электрастанцыі (гл. фота ніжэй) падлічаныя. Гэта -- дакумэнт, які фактычна санкцыянаваў яе разбурэньне. Не знайшоўшы лепшага спосабу зьнішчыць помнік архітэктуры, унесены ў Дзяржаўны сьпіс, чыноўнікі склалі ўдакладнены генплан гэтага раёну, на якім электрастанцыі проста няма. на дакуменце стаяць 4 подпісы. Будзьма памятаць герояў.

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька:

Намесьнік міністра культуры Віктар Кураш:

Галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін:

Начальнік Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі:

І хоць двое апошніх падпісантаў побач зь пячаткамі ўнесьлі ўдакладненьні, ключавыя слова на абодвух пячатках -- "СОГЛАСОВАНО" і "УЗГОДНЕНА". Хто там ужо стане тыя карякулі чытаць пры гэтым... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 14

Пра Ўладзімера ПАПРУГУ я чуў даўно і шмат. У пэўных колах гэта паўлегендарная асоба. Інтэрвію выйшла вялікім -- у газэце давялося нават падзяліць яго на дзьве часткі, на два дні. Апроч свайго прафэсіяналізму, Папруга выклікае павагу і такім фактам: будучы на дзяржаўнай пасадзе галоўнага інспэктара па ахове спадчыны Менгарвыканкама, ён сыйшоў, калі зразумеў, што ня зможа спыніць будаўніцтва паркінгаў на Нямізе. Гэта адрозьнівае яго ад "сваіх у дошку" хлопцаў з шэрагу чыноўнікаў, якія "душой і сэрцам за нашую спадчыну", а паралельна падпісваюць згоды на зьнішчэньне помнікаў архітэктуры. І будаўніцтва тых самых паркінгаў на Нямізе. Не разумеючы, што Няміга будзе ім пракляцьцем на доўгія пакаленьні.


Уладзімер Папруга

Уладзімір Папруга – чалавек-легенда ў мінскім коле архітэктараў, рэстаўратараў, аматараў даўняй архітэктуры. Ён вучыўся і практыкаваўся ў Мінску і Рыме, у Венецыі і Пазнані. Ён кінуў выгадную працу ў Польшчы і пайшоў працаваць на дзяржаўную пасаду ў Мінгарвыканкам. Апошнія два гады Уладзімір Папруга – галоўны архітэктар беларускага будаўнічага праекта ў Венесуэле. Мы сустрэліся ў ягонай мінскай кватэры калі спадар Папруга прыляцеў на кароткую пабыўку.

-- У Венесуэле круглы год +30, ідэальная вільготнасць! Я цяпер увогуле не ўяўляю, як можна жыць у іншым клімаце! – дражніўся спадар Уладзімір.

Мы пачалі размаўляць – і размаўлялі да другой гадзіны ночы. За гэты час у ягонай кватэры адключылася святло, Папруга выклікаў аварыйку. Калі б не манцёры, мы, бадай, размаўлялі б да раніцы. Чытаць далей »

Тэгі: ,