it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 27

Спачатку старацца,
Адолеўшы зло,
Застацца самім сабою,
Каб потым
Ня гэтак страшна было
Застацца з самім сабою.
Самім сабой застаецца сьвятло,
І шчодрае, і скупое...

Рыгор Барадулін

Тэгі:

Jul 25


Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 25

Самы прыкол, што ў "Тлумачальным слоўніку беларусай мовы" сапраўды ёсьць "дварэц" -- "вялікі і прыгожы па арзхітэктуры будынак"

Тэгі:

Jul 25

Майстра ня стала 25 ліпеня 1984 году.

Найлепшая памяць пра яго -- чытаць ды раіць іншым ягоныя творы. Бо тое, што напісаў Караткевіч, здольнае перакуліць сьвядомасьць і зрабіць беларуса беларусам.

Тэгі:

Jul 23

Тэгі:

Jul 23

Толькі што выйшаў з друку: праваднік па Нясьвіжы на польскай мове. Разьлічаны на польскіх турыстаў. Будзе цікавы і тым, хто вывучае польскую мову.

Тэгі:

Jul 23

Унікальная біма (узвышэньне ў цэнтры для чытаньня Скрутка Торы) у Быхаўскай сінагозе, 1620-я гады

Быхаў — фарпост Вялікага Княства Літоўскага на ўсходзе. У гэтым мястэчку на Магілёўшчыне агулам захавалася не так шмат помнікаў архітэктуры. Тут яны бяруць турыстаў не колькасцю, а якасцю. Унікальная абарончая сінагога 1620-х гадоў і не менш унікальны замак Сапегаў... Быў час, калі гэта былі дзве непрыступныя цытадэлі. Сёння помнікі спазналі век няслаўя: стаяць у руінах, занядбаныя і зняважаныя. Аднак ці ўсе іх таямніцы расцерушыліся ў лабірынтах стагоддзяў? Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 23

Тэкст: Яўген ВАЛОШЫН, "Звязда"

Калі сустракаюся з дасведчанымі асобамі, абавязкова пытаюся ў іх пра сэнс існавання, сакрэты поспеху і гэтак далей.

Разумны чалавек абавязкова задумваецца над такімі глабальнымі пытаннямі і ніколі не скажа: "Чуеш, не дуры галаву".

На гэтым тыдні рыхтаваў матэрыялы па гучных справах, звязаных са злоўжываннямі службовых асобаў. Праехаў каля 1500 км па Беларусі, нагледзеўся на чалавечыя беды, трагедыі, несправядлівасці. Вырашыў заехаць да сваёй бабулі Мані ў адну з вёсачак Рэчыцкага раёна, каб галава адпачыла.

Па біяграфіі маёй бабулі можна пісаць гісторыю Беларусі ХХ і пачатку ХХІ стагоддзя. Яна прайшла і праз камуністычныя рэпрэсіі (бацька Міхаіл Лук'янавіч быў "сакратаром", і яго пасадзілі за тое, што "запісаў кулакоў у беднякі"), і праз палачкавую сістэму ў калгасах, незалежнасць Беларусі і гэтак далей.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 23

Jul 23

Беларуская Коўня -- творчая суполка шчырых беларусаў, якіх яўна пацалаваў Бог. Тут робяць рыцарскія дасьпехі, зброю, усялякую іншую прыгажосьць. Бачылі славуты пярсьцёнак-пячатку Рыгора Барадуліна з Пагоняй? Яго зрабілі ў Коўні.

Каму цікава, магу падказаць кантакты Коўні. Тут можна замовіць шмат цікавага -- ад элітных падарункаў да пярсьцёнкаў ды падковаў-штопараў. Лістуйце labadzenka@gmail.com Чытаць далей »

Тэгі: