it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 06

Аўтар Глеб Лабадзенка
Дызайн Аляксей Кульбіцкі
Здымкі з прыватнага архіва князёўны Эльжбеты Радзівіл

тры мовы: беларуская, расейская, польская
11 картак, сепія, шыкоўны друк
супэрвокладка з кароткай гісторыяй Нясьвіскага замку і роду Радзівілаў

на жаль, паштоўкі скончыліся
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

канец 1980-х гадоў, на летнім адпачынку ў вёсцы Бабовішчы Слуцкага раёна
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

“Чаму вучань атрымлівае на іспыце 8 балаў з 10, а на тэставанні 15 са 100?..”

Нашыя публікацыі ад 31 ліпеня і 4 жніўня выклікалі шырокую рэакцыю чытачоў. І гэта зразумела, бо адукацыя – практычна як вайна – так ці інакш закранула кожную беларускую сям’ю. Самы трапны каментар пакінуў інтэрнэт-карыстальнік tereg: “Працуючыя людзі кажуць усё як ёсць, але спытай у чыноўніка – дык усё ў ажуры і шакаладзе”.

Вялікае абурэнне выклікала інфармацыя пра сярэдні заробак настаўнікаў у 885 тысяч. Карыстальніца Mambo#5 з Магілёва піша: “Што датычна аплаты працы, то ў мяне – 11 гадоў стажу, 2 стаўкі, класнае кіраўніцтва, платныя гурткі, 1 катэгорыя. За ўсё гэта – 750 тысяч у адной са школ Магілёва. Што датычна папераў – шаноўныя чыноўнікі, адкрыйце нарэшце вочы! Становішча проста катастрафічнае, гэта ж маразм, цяпер галоўнае – не навучыць, а паболей усялякай лухты запісаць, страхавацца-перастарахавацца!..”

Мяне вельмі ўразіў ніжэй прыведзtны ліст, які прыйшоў да мяне на электронную пошту ўчора ўвечары. Прыводзім яго без скаротаў. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

нешта падобнае, дарэчы, было і ў нас — калі пасьля трагедыі на Нямізе, здаецца, на  40 дзень адмывалі пераход ад сьвечак і надпісаў. у польскім выпадку ўжо прайшло амаль 4 месяцы — і новы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі даў загад прыбраць крыж у блізкі храм Сьвятой Ганны. аднак сотні людзей запратэставалі, бо рэгулярна і цяпер прыходзяць да гэтага крыжа аддаць даніну памяці загінулым.

чым кіраваўся спадар Камароўскі? эстэтычнымі меркаваньнямі — што стыхійнаму мемарыялу ня вечнае месца ў цэнтры Варшавы? штодзённым нагадваннем пад вокнамі свайго, прэзідэнцкага палаца, што таго прэзідэнта ўсё яшчэ любяць мацней? кароль памёр, вітаем караля! Чытаць далей »

Aug 04

гартаючы тутбай, натрапіў на іхную статыстыку. астатняе больш-меньш прадказальна, але вось гэты пункт мяне шчыра зьдзівіў! няўжо сапраўды так? ці проста людзі маняць, адказваючы на пытаньні розных анкетаў? падабаецца лічыць сябе вольнымі?..

Aug 03

Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8-9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12-15 балаў са 100?..

(працяг. пачатак ТУТ )

КАМЕНТАР МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ

Залішняя пісаніна настаўнікаў — гэта перастрахоўка на месцах

Каб атрымаць кампетэнтны каментар Міністэрства адукацыі, мы яшчэ да публікацыі пераслалі туды змешчаныя тут каментары настаўнікаў, дацэнта, вучня… Пасля гэтага на пытанні “Звязды” адказала Валянціна МАЕЎСКАЯ, намесніца начальніка Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.

— Валянціна Леанідаўна, многія нашы эксперты кажуць, што выпускныя іспыты ў цяперашняй форме варта ўвогуле адмяніць…

— Школьныя іспыты патрэбныя нашай сучаснай школе, бо яны выхоўваюць пачуццё адказнасці, што вельмі важна ў педагагічным разуменні. І калі яны нават патрабуюць намаганняў, марнавання сілы і энергіі, хвалявання, у гэтым неабходна бачыць і цудоўную падрыхтоўку да жыцця. Бо жыццё ж не будзе ўсланае ружамі, будуць розныя цяжкасці. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 03

Narod wspanialy, ale ludzie chuje

Юзэф Пілсудзкі, першы кіраўнік адроджанай Польшчы

Aug 03

пабачыў на Віцебшчыне. заўважу толькі, што ў будынку месьціцца дзяржустанова ))

Aug 03

знайшоў у нэце цікавы сайт – bongo.by , вырашыў падзяліцца, мо каму цікава будзе.
я даўно чуў, што такое ёсьць у Амэрыцы, але ня ведаў, што і да нас цывілізацыя дакацілася. сэнс такі – на сайце штораз праводзіцца нейкая новая акцыя – зніжкі ад 50 да 90% у нейкай кавярні, салоне, на нейкую паслугу і г.д. купляеш сабе такі купон (плаціць можна як вэбмані ды праз картку, гэтак і ў банку) – раздрукоўваеш яго і топаеш карыстацца зьніжкай. галоўная ўмова адна – патрэбна, каб набралася абавязковая мінімальная колькасьць удзельнікаў акцыі, іначай зніжка ня будзе дзейнічаць (колькі народу набыла, можна там адразу пабачыць – зрэшты, і з сябрамі ж можна дамовіцца ;)).
наколькі я зразумеў, розным фірмам ды салонам гэта цікава тым, што да іх стабільна прыйдзе пэўная колькасьць кліентаў, якія, можа, і яшчэ чаго набудуць ці чым іншым скарыстаюцца. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 03

тэлефонная размова з кансультантам Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

— Марыя Рэнуальдаўна, дзень добры, вас турбуе “Звязда”!

— А адкуль у “Звязды”, цікава, мой мабільны тэлефон?!

— Ну, вас ужо дзве гадзіны няма на працоўным месцы, давялося даведацца…

— Гэта вы так думаеце, што мяне няма. А ў мяне праца заключаецца не толькі ў тым, каб сядзець на працоўным месцы. У цяперашні час я знаходжуся на “гарачай лініі”. Слухаю вас.

— Хачу ўзяць у вас афіцыйны каментар да артыкула, які ідзе ў газету…

— З карэспандэнтамі, якіх я не ведаю, па тэлефоне не размаўляю. Яны прыходзяць да мяне ў кабінет, паказваюць пасведчанне, я пераконваюся, што такі карэспандэнт працуе ў “Звяздзе” – і адказваю на пытанні, якія ў маёй кампетэнцыі.

— А такая форма, як кароткі каментар па тэлефоне, у вас не практыкуецца?

— А адкуль я ведаю, што вы – карэспандэнт газеты “Звязда”?

— А адкуль я ведаю, што вы – чыноўнік міністэрства адукацыі?

— Не, прабачце, клаі вы ведаеце, што я чыноўнік – значыць вам нехта даў мой нумар. Я ж да вас не тэлефаную ў газету “Звязда” і не кажу, што я такая і такая, супрацоўнік міністэрства адукацыі.

— Марыя Рэнуальдаўна, я ўсё ж задам пытанне па вашай кампетэнцыі. Чаму ў педуніверсітэт такія нізкія прахадныя балы – 150-160 з 400? Каго мы бярэм у будучыя настаўнікі?

— А ў нас што, у правілах прыёма ёсць нейкія абмежаванні па прахадных балах? Калі будуць такія абмежаванні ўведезныя – тады мы можам з вамі пра нешта размаўляць.

— А вы лічыце, што правільна ў будучыя настаўнікі браць людзей з такімі нізкімі ведамі?

— А хто вам сказаў, што ў іх нізкія веды?

— Бо яны атрымліваюць за тэсты 15, 20, 30 балаў…

— Ну, яны ж ацэньваюцца ў параўнанні з усімі, хто здае тэсты. І 15 балаў па матэматыцы на цэнтралізаваным тэставанні – ніяк нельга параўноўваць з адзнакай, атрыманай у школе.

— Але паглядзіце вынікі тэставання: па фізіцы 73% вынікаў – ніжэйшыя за 20 балаў, па матэматыцы – 62,5%! Вы не лічыце гэта катастрофай па згаданых прадметах?

— Не, ну дык я за школу не адказваю. Гэтае пытанне задавайце ўпраўленню агульнай і сярэдняй адукацыі.

— Але ж гэта – людзі, якія пастапуюць ва ўніверсітэты, з такімі крайне нізкімі баламі!

— Дык што нам, зачыніць усе ўнівесітэты?! Ці што вы прапануеце? Так, прыходзьце да мяне ў кабінет са сваім пасведчаннем – тады з вамі будзем гутарыць!

Тэгі: