it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 26


усе мы чулі пра аўтамабілі, якія працуюць на электрычнасьці. але ў Беларусі і суседніх краінах мне такое пакуль не сустракалася. і вось днямі ў Бэрліне -- пабачыў. стаіць сабе такі кар ля кавярні, а са слупа да яго дрот цягнецца. пагугліўшы, высьветліў, што гэта амэрыканец Tesla roadster -- першы сэрыйны электракар (беларусам гэтая фірма знаёмая пакуль што па вытворчасьці, напрыклад, высокавольтнага дроту для аўто). максымальная хуткасьць 200 км/г. хуткасьць 100 км/г дасягае за 3,9 (!!) сэкунды. зарада батарэі хапае на 320 км нават пры шпаркай язьдзе (так кажуць вытворцы, але на практыцы тэстдрайв паказаў 90 (((( ). цалкам на зарад машыны трэба 16 гадзін. у машыне ўсталяваныя 6000 акумулятараў ад ноўтбука, якія разам важаць 500 кг.
кошт машыны -- ад 109 тысяч даляраў
падрабязьней пра гэтую машынку я пачытаў ТУТ (там ёсьць і вельмі цікавае відэа, дзе машыну ганьбяць на чым сьвет стаіць). а ніжэй -- яшчэ пару фота.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 26

праз тры гадзіны я сяду ў самалёт, каб выйсьці зь яго ў Капэнгагене.
цікава параўнаць.

Тэгі:

Sep 25

што праўда, гол гэты не дапамог -- Legia выйграла ў Lech зь лікам 2:1. але гол Крыўца -- адзіны.
у каго не паказваецца відэа -- вось наўпроставая спасылка: Гол Сяргея Крыўца 24.09.2010

Sep 23


быў сёньня на польскім канале TVN 24. віртуальная студыя -- гэта тое, што адразу цяжка кладзецца ў галаве, бо раней такое бачыў толькі ў "Зорных войнах". людзі сядзяць і гамоняць у цалкам зялёным пакоі, без аніякіх дэкарацыяў -- а гледачы на экране бачаць іх у шыкоўнай студыі з сучаснымі дэкарацыямі. гэта добра відаць на прыведзеным здымку. на маніторы -- што відаць на ТВ, зьлева -- як ёсьць насамрэч.
у тваёй краіне, якую аднойчы не павялі за цывілізаваным сьветам, пра гэта можна толькі марыць.
яшчэ колькі фотак Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 23

Яўген Валошын, "Звязда"

Мая пляменніца Сафія навучаецца ў другім класе добрай гімназіі. Як пачаўся навучальны год, прыйшоў да маленькай дзяўчынкі з інспекцыяй: як жыццё, што ў школе?

На сцяне ў дзіцячым пакоі вісіць расклад урокаў. Пільна праглядаю яго і бачу: урокаў рускай мовы за тыдзень — тры, беларускай — два. Пытаюся ў сястры, што гэта азначае? Адказвае, што нейкім чынам памянялі навучальную праграму, і беларускай мовы стала менш...

У 1993 годзе бацькі аддалі мяне ў беларускамоўны клас звычайнай сярэдняй школы. Усе ўрокі — у тым ліку і матэматыка, і выяўленчае мастацтва, і фізкультура — выкладаліся па-беларуску. Пры гэтым настаўніца, Людміла Міхайлаўна, была вельмі таленавітым і адказным чалавекам. Вучыла яна добра, а не як Бог на душу пакладзе. Закладзеныя ў дзіцячую псіхіку патрыятычныя асновы раскрыліся пазней, калі я навучаўся ўжо ў рускамоўных класах, але цвёрда ведаў — што важнае ў гэтым жыцці, а што другараднае. У выніку тыя чатыры пачатковыя класы ў самай звычайнай пачатковай школе зрабілі з мяне чалавека — я скончыў ліцэй Белдзяржуніверсітэта і потым аднайменны ўніверсітэт.

І вось я сёння спрыяю развіццю роднай мовы, сам ёй карыстаюся, пішу ў газету, а на гімназічным раскладзе маёй пляменніцы ў гэты ж час бачу тры ўрокі рускай мовы і два — беларускай. Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 23


У славутай келлі Еўфрасінні Полацкай у Полацку, калі добра прыгледзецца, можна пабачыць на сценках сапраўднае графіці XVII стагоддзя – так у свой час пазабавіліся навучэнцы Полацкага езуіцкага калегіюма. Кшталту “Тут быў Вася” тысяча шэсцьсот нейкага там года. Калі я прыехаў у Барселону, мне страшна зачасалася надрапаць дзе-небудзь нешта падобнае – так доўга я марыў патрапіць сюды. Падумаўшы, я выбраў газетную старонку.

Дзве парады перад тым, як вы пойдзеце есці паэлью

Вы ведаеце, што такое паэлья? Калі не, то захочаце даведацца ў першы ж вечар у Барселоне. Будзьце асцярожныя па дзвюх прычынах. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 18

Мы ляжым снапамі на таках
Нас малоціць кожны, хто ў руках
Мае цэп! І так ва ўсе вякі…
І яшчэ пытаюць землякі:
што табе, паэту, да палітыкі?

Як пытанне – так адказ наўпрост:
Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
Каб без страху ўсталі ў поўны рост
І на ток не леглі ўжо ніколі!

Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..

Я прыйшоў, каб вы перамаглі!

Тэгі:

Sep 18

Official White House Photo by Pete Souza

Тэгі:

Sep 14

Некалі сучаснікі сказалі пра французскага паэта Стэфана Малармэ: "Перакладаць яго з французскай? Ды вы спачатку перакладзіце з ягонай мовы на французскую!" Пра тое, як перакласці мастацтва Сальвадора Далі на газетную мову, я думаю, гледзячы за акно электрычкі, якая імчыць мяне з хуткасцю 150 кіламетраў за гадзіну з Барселоны ў родны горад Далі — Фігерас.

"У шэсць гадоў я хацеў стаць кухаркай,
у сем — Напалеонам
"

Сальвадор Далі нарадзіўся ў Фігерасе ў 1904 годзе. З дзяцінства хлопчык адрозніваўся ад астатніх. Пазней мастак пачне свой літаратурны дзённік "Маё таемнае жыццё" згадкай: "У шэсць гадоў я хацеў стаць кухаркай, у сем — Напалеонам". Свае іншыя ўспаміны Далі назаве проста — "Дзённік генія". Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 10


Паводле легенды, менавіта 7 чэрвеня 1926 года ў Барселоне быў пушчаны першы трамвай. Ярка-чырвоны вагон паехаў па рэйках на здзіву і забаву паспалітаму люду. У гэты ж дзень на скрыжаванні Гран Вія і Байлен пад трамвай патрапіў невядомы стары жабрак. Небараку завезлі ў новую лякарню Святога Крыжа, дзе ён і памёр неўзабаве, не прыходзячы ў прытомнасць. Старога ўжо збіраліся пахаваць у агульнай магіле, як раптам адная жанчына ўскрыкнула: “Госпадзі, дык гэта ж Антоніа Гаудзі!”

Сёння асоба архітэктара Антоніа Гаудзі і ягоныя творы прыцягваюць у Барселону каля 20 мільёнаў турыстаў штогод. Чытаць далей »

Тэгі: , ,