it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 10


пабачыў сёньня ў "Кароне", не ўтрымаўся -- набыў. вось што я вам скажу. на месцы беларускіх жыдоў я б неадкладна зьвярнуўся куды толькі магчыма. кілбаса мала таго што дарагушчая (40 тышч/кг), дык яшчэ і жудасна нясмачная. гэтак сама, як нейкія ўроды ліюць гарэлку "бульбаш" -- што можна лічыць зьнявагай беларускай нацыі, гэтак і кілбаса "яўрэйская" ў дадзеным выкананьні -- антысемітызм чыстай вады! ))))

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 08

Паэт лічыць, што сам даў наводку злачынцам, а міліцыя не можа знайсці сляды

23 сакавіка паэт Сяргей Панізьнік прыйшоў на сваю "Аўтастаянку гаражнага тыпу №49" (так афіцыйна называецца гаражны масіў) па вуліцы Гурскага, каб заплаціць за 4 месяцы наперад — перад адлётам да дачкі ў Канаду. Заплаціў, пракаціўся па навакольных вуліцах на сваім 25-гадовым "Мерседэсе", каб праверыць спраўнасць аўто, зняў клему з акумулятара — і са спакойнай душой адляцеў.

Цяпер у апусцелым гаражы паэт захоўвае старыя часопісы і газеты...

— Пазней ужо я скумекаў, што фактычна сам даў наводку — ускосна паказаў, што мяне не будзе некалькі месяцаў, да таго ж прадэманстраваў, што беленькі "Мерседэс" добра ездзіць... — сумуе спадар Сяргей. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 08

Спецыяльны карэспандэнт Глеб ЛАБАДЗЕНКА павячэраў у Берліне з апошнім міністрам замежных спраў ГДР і распытаў у мэра Ляйпцыга, чаму ў 1989 годзе салдаты і паліцыя не сталі спыняць дэманстрантаў

"Калі ў тваёй краіне наступае гістарычны момант — ты мусіш рызыкаваць"

У гэтыя дні Германія святкуе 20 гадоў аб'яднання ФРГ і ГДР. Па запрашэнні ўрада Германіі я правёў тыдзень у Берліне, Патсдаме і Ляйпцыгу, каб падрабязней даведацца пра падзеі 20-гадовай даўніны. Адна з сустрэч праходзіла за вячэраю. Госцем быў легендарны чалавек — Маркус Мекель, апошні міністр замежных спраў ГДР.

— Я не заўсёды быў палітыкам, — распавядае спадар Мекель. — Да 1989 года я служыў евангелісцкім пастарам, потым кіраваў экуменічным адукацыйным цэнтрам пад Магдэбургам. Але калі ў тваёй краіне наступае гістарычны момант — ты павінен слухаць сваё сэрца, сваю генетычную памяць. Неабходна рызыкаваць, бо ведаеш, што, калі ўдасца нешта змяніць, — гэта будзе гістарычны паварот. У руху апазіцыі я браў удзел яшчэ з 1970-х гадоў. Гэта не сакрэт, што ў камуністычнай ГДР храмы былі ці не адзіным месцам, дзе людзі маглі збірацца і абмяркоўваць сітуацыю, думаць пра будучыню і спадзявацца. Таму ў пэўны час я вырашыў ісці ў палітыку, быў адным з ініцыятараў стварэння сацыял-дэмакратычнай партыі ў ГДР, потым быў яе другім спікерам, намеснікам старшыні, старшынёй. Калі рухнуў берлінскі мур, у ГДР адбыліся першыя свабодныя выбары. Яны мелі, хутчэй, фармальны характар: ужо было вырашана, што Германія аб'яднаецца, стане адной дзяржавай. Аднак для гэтага трэба мець часовы легітымны ўрад — каб ураду ФРГ было з кім дамаўляцца і падпісваць дакументы. Таму ў красавіку 1990 года прайшлі выбары — і я стаў міністрам замежных спраў ГДР. На шчасце, апошнім міністрам. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 08


2008 год

Тэгі:

Oct 07

У Беларускай коўні ёсьць традыцыя -- часам зладжваць рыбныя дні. На стале тады зьяўляецца рыбка з Браслаўшчыны ці Нарачы, прыходзяць госьці. Гэтым разам завітаў Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, Уладзімер Вішнеўскі... Гаспадары ў такія дні дазваляюць гасьцям дакрануцца да сваіх твораў, а некаторыя нават -- прымерыць сабе. На гэтым здымку -- народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у вобразе крылатага гусара Рэчы Паспалітай  )))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 07


верасень 2010
У белай царкве зьлева пахаваны Бах. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 06
Радыё Свабода | 16:43, 6 кастрычнiка 2010

Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расіі Уладзімір Жырыноўскі, выступаючы на тэлеканале «Россия 24» у сюжэце, прысвечаным сённяшняму абмеркаванню ў Думе заявы па Беларусі, назваў паводзіны Аляксандра Лукашэнкі хамскімі.

Няўжо ён думае, што Расія прызнае вынікі выбараў, няўжо ён думае, што ўсе заплюшчаць вочы на фальсіфікацыі? — пытаўся ў эфіры Жырыноўскі, і працягваў, — сумленна ён гэтыя выбары не выйграе, мае падтрымку 20-ці працэнтаў, ад сілы — 30…

Жырыноўскі таксама сказаў, што кіраўнік Беларусі паводзіць сябе па-хамску.

А што думаеце вы?

View Results

Loading ... Loading ...

Oct 05


30 чэрвеня 2009 году, Маладэчна

Колькі насамрэч гадоў было Ганьне Рагель, ня ведаў ніхто, у тым ліку і яна сама. Але ўсе тры гады, што я езьдзіў да яе ў госьці, мне найменьш хацелася разьведаць гэта. Я люблю нацыянальныя міфы -- і дата нараджэньня "1889" у яе пашпарце была для мяне адным зь іх.
Кожны раз, калі я прыязджаў да яе з торцікам, то глядзеў у яе блакітныя вочы, якія бачылі ХХ стагодзьдзе ад пачатку да канца. Ад гэтых вачэй ішла вялікая цеплыня, вялікая мудрасьць. Я цаню і памятаю гэтыя сустрэчы.
Зямля пухам!..

P.S. Каму цікава, можна глянуць мой першы артыкул пра Ганну Паўлаўну (тады ёй было "ўсяго" 118), і апошні артыкул , які выйшаў на яе 120-годзьдзе. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 05

3 кастрычніка споўнілася 20 гадоў аб'яднання Германіі. З нагоды круглай даты ўрад Германіі запрасіў у прэс-тур журналістаў з 13 краін: Аргенціны, Грузіі, ЗША, Македоніі, Партугаліі, Італіі, Японіі, Пакістана, Гватэмалы, Казахстана, Сербіі і Паўднёвай Карэі. Ад Беларусі быў запрошаны карэспандэнт "Звязды".

Ведаеце, якая паралель не пакідала мяне гэты тыдзень? Заходняя і Усходняя Беларусь. Аднойчы мне давялося рабіць такі рэпартаж — наведаць дзве суседнія вёскі: Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна і Баравое Дзяржынскага. Да 17 верасня 1939 года першая знаходзілася ў Польшчы, другая — ў Савецкім саюзе. Сапраўдным адкрыццём для мяне стала, што тая мяжа застаецца ў свядомасці старэйшых людзей і цяпер. У размове яны называлі адно аднаго "палякі" і "савецкія", згадвалі мінулыя грахі, даводзілі сваю рацыю, пераконвалі, каму тады жылося лепш. Але з 1939 года мінула семдзесят гадоў, а Германія аб'ядналася толькі 20 гадоў таму. Таму турбота немцаў — што за гэты час розніцу так і не ўдалося пераадолець дарэшты — дарэмная. 20 гадоў — мізэрны прамежак для гісторыі.

У Германіі мы наведвалі розныя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, размаўлялі з чыноўнікамі і актывістамі, сведкамі і ўдзельнікамі гістарычных падзей 1989—1990 гадоў. Арганізатары бліскуча склалі праграму, якая паказала ўсё з самых розных ракурсаў.

Для пачатку коратка нагадаю сутнасць справы. Пасля Другой сусветнай вайны Германія засталася падзеленай на дзве часткі: пракамуністычную ўсходнюю ГДР (якая кантралявалася Савецкім саюзам) і заходнюю ФРГ (якая кантралявалася Амерыкай, Францыяй і Вялікабрытаніяй). За гады існавання мяжы пры спробе ўцячы з Усходу на Захад памежнікі забілі, па афіцыйных звестках, 1068 чалавек, па неафіцыйных — як мінімум удвая болей. Камуністы давялі ГДР да ручкі: у 1989 годзе, калі рухнула Берлінская сцяна, прыбытак грамадзян ГДР складаў 30% ад прыбытку грамадзян ФРГ. Пасля аб'яднання быў падпісаны Пакт Салідарнасці, пасля яшчэ адзін — паводле якіх да 2019 года ФРГ датуе эканоміку былой ГДР, падымаючы яе да прыстойнага ўзроўню (за кошт кожнага грамадзяніна — "падатак салідарнасці" складае 5,5% ад падаходнага падатку). На цяперашні момант прыбытак былых "усходнікаў" павялічыўся да 75-80% ад прыбытку "заходнікаў". Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 04

30 гадоў таму загінуў у аўтакатастрофе Машэраў. яго прынята хваліць. я хачу згадаць тры ягоныя справы.
1. меліярацыя Палесься
2. зьнішчэньне Нямігі
3. закрыцьцё ў Менску апошняй беларускай школы