it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

Тэгі: ,

Oct 14

Справа, якая на першы погляд выглядае як самагубства, пры дэталёвым разглядзе пакідае занадта шмат пытанняў. Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб Лабадзенка пачаў уласнае расследванне акалічнасцяў трагедыі

31 жніўня Леры споўнілася 15 гадоў, але выглядала яна значна меньшай за сваіх аднагодак

“Яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў”

Афіцыйныя паведамленні навінных стужак былі традыцыйна ў такіх выпадках сухімі: дзевяцікласніца, 1995 года нараджэння, скінулася з 19-га паверха дома па Матусевіча.

Ужо праз некалькі гадзінаў праз інтэрнэт форум мне ўдалося даведацца першыя падрабязнасці: імя дзяўчынкі, нумар школы, дзе яна вучылася – №190. І тут узнікла першае пытанне. Школа №190 знаходзіцца на іншым канцы горада – за кальцавой, ва Уруччы. Чаму яна скокнула з дома на вуліцы Матусевіча?

Пры першым тэлефанаванні ў школу даведацца ўдалося няшмат.

-- Ведаеце, мы ў шоку… Ды таго ж, ідзе следства, таму нічога каментаваць пакуль не можам… Яна сышла са школы ў цудоўным настроі, а ўвечары… Заўтра зранку пахаванне… -- адказала намесніца дырэктара Таццяна САШЫНА ўвечары ў аўторак.

У гарадской пракуратуры падрабязнасцяў дадалі няшмат.

-- Перадсмяротнай запіскі не было, таму казаць пра матывы ці версіі пакуль рана, -- паведаміў Сяргей БАЛАШОЎ, старэйшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях. – Яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў, дзяўчына жыла з апякункаю. Наколькі нам вядома, знаходзілася на ўнутрышкольным уліку, былі нейкія праблемы з ўжываннем алкаголю…

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 14

у панядзелак увечары дзяўчынка ўпала з 19-га паверха дома па вуліцы Матусевіча. высьветлілася, што справа мае шмат загадкавых акалічнасьцяў...

Тэгі:

Oct 14


пазычана ТУТ

Тэгі:

Oct 14

Пазычана на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Янка Купала. Трэба нам песень...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 12

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб Лабадзенка пабыў у Капенгагене машыністам метро, наведаў дом, дзе нарадзіўся Андэрсэн, і капліцу, дзе 170 гадоў каранавалі дацкіх манархаў


Як я быў машыністам дацкага метро

Адным з першых і, бадай, моцных уражанняў ад Капенгагена было метро без машыніста. Цягнікамі кіруе камп'ютарная сістэма, а там, дзе ў нас сядзіць машыніст, — проста лаўкі для пасажыраў. Зразумела, я сеў на самую пярэднюю, проста перад шклом. Адчуванне сюррэалізму ўзнікае поўнае — плюс да ўсяго тунэль метро цалкам асветлены, таму праз вялікую хуткасць ты адчуваеш сябе капітанам касмічнага карабля.

— Як ты туды ўпёрся?! — шчыра здзіўляліся знаёмыя, калі бачылі фоткі. — От журналюга, у любую дзірку ўлезе!.. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 12


мэта такая -- каб людзі пад сваім імем не пабаяліся распавесьці для газэты, колькі яны зарабляюць.
бо міністэрства адукацыі дэкляруе, што сярэдні заробак настаўнікаў -- 885 тысяч. зразумела, што гэта -- хлусьня.
задача -- аргумэнтавана сказаць пра гэта. бо ананімныя камэнтары не даюць даверу.

мае кантакты:

labadzenka@gmail.com

ICQ: 431-580-025

skype: labadzenka

Oct 12

хто сабраўся пераабуваць машыну -- шчыра раю абыходзіць дзесятай дарогай шынамантажы па наступных адрасах (гэта адна кантора):
Акадэмічная, 32
Адзінцова, 104/Жэбрака, 28
Ілімская, 60

мала таго, што працуюць там як сонныя мухі... будзьце ўважлівыя: кошт, які вам назавуць па тэлефоне альбо адразу на месцы -- у выніку ён памножыцца на два.
фармулёўка ў іх вельмі хітрая: 16700 + матэрыялы (у мяне радыюс R15)
раней, на іншых шынамантажах, гэтыя "матэрыялы" зацягвалі на пару лішніх тысяч. у мяне канкрэтна адвісла пачка, калі 16700 пераўтварыліся ў 32 тысячы! і, што цікава, не падкапаешся -- па прэйскуранце ўсё сходзіцца: вентыль, гермецік, усякая трасца. добра, што я мяняю толькі 2 колы, а не 4.

карацей, не лаханіцеся, як я -- і перадрукуйце гэты пост, каб не лахануліся іншыя.

Тэгі:

Oct 11

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб Лабадзенка высвятляў гэтую і іншыя акалічнасці ў краіне Андэрсэна

Людзьмі звацца

Адвечны комплекс беларусаў "людзьмі звацца" лёгка вырашаецца ў Даніі. Звычайна мы, прыехаўшы куды, кажам, што "Беларусь — маленькая краіна, дзе жыве ўсяго 9,5 мільёна чалавек". Дык вось, плошча Даніі ў 6 разоў меншая за плошчу Беларусі, а людзей тут жыве менш амаль удвая — 5,5 мільёна.

Што вы ведаеце пра Данію? — спытаўся я ў чытачоў свайго блогу www.lаbаdzеnkа.bу перад паездкай. Асацыяцыі былі практычна хрэстаматыйныя — "Андэрсэн", "Русалачка", "Капенгаген", "мушкет", "Гамлет", "браты Лаўдрупы", "свінагадоўля", "карыкатуры на прарока Мухамеда", "Чырвоны Крыж", "неагатычная ратуша", "мастак Хэрлуф Бідструп", "каралі і каралевы", "Скандынавія", "мора", "Цівалі".
Від на горад з вежы храма Збаўцы. Злева — Парламент, перад ім з зялёнымі шпілямі —
біржа часоў Крысціяна ІV, квадратная вежа ў цэнтры — Катэдральны сабор.

Што ж, не так і мала. У Даніі пра Беларусь ведаюць і таго менш (вось яны, перавагі айчыннай адукацыі): Чарнобыль, Лукашэнка, футбаліст Аляксандр Глеб. Хоць у нас ёсць значна больш таго, што маглі б ведаць датчане. Але яны "распіярылі" Андэрсэна на цэлы свет, а ў нас такога таленту, відаць, няма. Хоць беларускія народныя казкі, ці байкі Пане Каханку маглі б заняць годнае месца ў адным шэрагу з казкамі Андэрсэна. Язэп Драздовіч ці Іван Хруцкі — стаць побач з Бідструпам. "Тутэйшыя" — побач з "Гамлетам".

Акрамя таго, у Даніі і Беларусі падобны рэльеф — няма гор, толькі раўніны. Але ў Даніі ёсць мора.

Што да свінагадоўлі, то сітуацыя цікавая: у Даніі жыве 5,5 мільёна чалавек, а свіней у Даніі 17 мільёнаў — прыкладна па тры свінні на аднаго грамадзяніна.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 10

яшчэ ўвесну Валянціна Ўладзімераўна нічога не бачыла. але намаганьнямі народнай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі менскія лекары зрабілі апэрацыю сястры Васіля Быкава, вярнулі зрок.
пачаліся халады, прымаразкі -- і ў вёсцы трэба тапіць печ. дровы ёсьць. але лекары забаранілі падымаць Валянціне Ўладзімераўне цяжкое. ды і ў 84 гады не асабліва находзісься па тыя дровы. а жыве Валянціна Ўладзімераўна адна, у дапамогу -- толькі працаўніца сацыяльнай службы. Зінаіда Бандарэнка хоча падараваць Валянціне Ўладзімераўне абагравальнік, амаль новы, вельмі добры.
я магу адвезьці яго і сам -- жыве Валянціна Ўладзімераўна пад Вушачамі.
я проста падумаў, раптам нехта з вас хоча зьезьдзіць да Валянціны Ўладзімераўны. ёй будзе прыемна, яна вельмі мілы і гасьцінны чалавек. а вы пазнаёміцеся з сястрой Васіля Быкава -- адзіным чалавекам на зямлі, які памятае Васіля ад нараджэньня да сьмерці.

лістуйце labadzenka@gmail.com

Тэгі: