it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 19


62-гадовы Рышард Ц. уварваўся сёньня ў сядібу партыі Права і Справыдлівасьць (ПіС) у Лодзі з нажом і пісталетам. Зрабіў ці 6, ці 8 стрэлаў — крычаў пры гэтым, што “Ненавідзіць ПіС!!!” Забіты Марк Росяк, асістэнт эўраамбасадара Вайцэхоўскага, паранены нажом Павал Кавальскі, асыстэнт эўраамбасадара Ягеллы.

Нападнік быў цьвярозы.

Некаторыя вядомыя палякі ўжо пішуць у блогах, што вінаватая ў сытуацыі партыя Грамадзянская Плятформа, якая падагравала ў грамадзтве нянавісць да Права і Справядлівасьці.

паводле gazeta.pl

шмат фотак можна паглядзець ТУТ

Oct 18

Балкон, з якога скокнула Лера. Справа — лясочак, дзе паводле некаторых сведкаў дзяўчына выпівала разам з дваравой кампаніяй незадоўга да трагедыі…

Новыя звесткі ў справе падзення мінскай дзевяцікласніцы з балкона 19-га паверха: гутарка з дзяўчынай, якая размаўляла з загінулай за паўгадзіны да трагедыі

Працяг. Пачатак ТУТ

Увечары 11 кастрычніка мінская дзевяцікласніца Валерыя М. загінула пры падзенні з балкона 19-га паверха дома па вуліцы Матусевіча. Скокнула? Штурханулі? Скінулі?

Апытванне настаўнікаў, аднакласнікаў і сваякоў засведчыла некаторыя факты. Першы – Валерыя некалькі разоў казала сяброўкам, што “нешта зробіць з сабой”. Другі – дзяўчынка злавалася з-за таго, што яе цёця-апякунка празмерна дбае пра яе навучанне, а не пускае гуляць дапазна разам з іншымі. Трэці – што ў Валерыі ўзніклі праблемы з ужываннем алкаголя. І цёця – зразумела – старалася з гэтым змагацца. Часам – на эмоцыях – магла нават “пужануць”, што калі Валерыя не спыніцца, яна аддасць яе абратна ў інтэрнат (адкуль узяла пад апеку 5 гадоў таму – пасля таго, як маці дзяўчынкі пазбавілі бацькоўскіх правоў з-за алкагалізму).

У мінулай публікацыі мы разгледзелі гэтыя акалічнасці. Заставалася пытанне – што ж адбылося ў той трагічны дзень – панядзелак, 11 кастрычніка – між 14 гадзінамі (калі скончыліся заняткі ў школе) і 21.30, калі дзяўчына разбілася пры падзенні з 19-га паверха? Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 17

нагадаю, абагравальнік ахвяравала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

на мой заклік дапамагчы адвезьці адгукнуўся Анатоль Пуцееў. ён зрабіў гэта сёньня разам з камандай энтузіястаў у складзе: Алег Пуцееў, Валянціна Грынько, Алесь Герасіменка.

Вось што апавёў пра паездку сам Анатоль:

Сёння завозілі абагравальнік да Валянціны Быкавай – сястры самога Васіля! Выдатная нагода пазнаёміцца!
Валянціна Ўладзіміраўна была дома – прыемная бабуля, падобная выразам вачэй да Васіля.
Як даведаліся мы потым, разглядаючы фоты – вочы ім абодвум дасталіся ад іхняй матулі,
крышачку – ад бацькі.
Абагравальнік быў устаноўлены і падключаны да сеткі, правераны на працаздольнасць. Пасля Валянціна
Ўладзіміраўна запрасіла нас на гарбату, падчас якой мы, карыстаючыся момантам, распытвалі яе –
збольшага, канешне, пра Васіля. Усё ж пачуць розныя цікавыя гісторыі з вуснаў чалавека, які яго
ведаў з самага маленства – гэта значна цікавей, чым чытаць старонкі біяграфіі.
Адчуваецца жывая сувязь з гісторыяй, якая напоўнена не сухімі фактамі, а эмоцыямі, рухамі, пачуццямі.
Дзе кожная падзея ўспрымаецца як датычная роднага табе чалавека, як быццам гэта мая бабуля распавядаем мне пра сваё маленства.

Шчыра дзякую Анатолю ды ягоным неабыякавым сябрам! Разам нас багата!

Тэгі:

Oct 16

Тэгі: ,

Oct 14

Справа, якая на першы погляд выглядае як самагубства, пры дэталёвым разглядзе пакідае занадта шмат пытанняў. Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб Лабадзенка пачаў уласнае расследванне акалічнасцяў трагедыі

31 жніўня Леры споўнілася 15 гадоў, але выглядала яна значна меньшай за сваіх аднагодак

“Яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў”

Афіцыйныя паведамленні навінных стужак былі традыцыйна ў такіх выпадках сухімі: дзевяцікласніца, 1995 года нараджэння, скінулася з 19-га паверха дома па Матусевіча.

Ужо праз некалькі гадзінаў праз інтэрнэт форум мне ўдалося даведацца першыя падрабязнасці: імя дзяўчынкі, нумар школы, дзе яна вучылася – №190. І тут узнікла першае пытанне. Школа №190 знаходзіцца на іншым канцы горада – за кальцавой, ва Уруччы. Чаму яна скокнула з дома на вуліцы Матусевіча?

Пры першым тэлефанаванні ў школу даведацца ўдалося няшмат.

— Ведаеце, мы ў шоку… Ды таго ж, ідзе следства, таму нічога каментаваць пакуль не можам… Яна сышла са школы ў цудоўным настроі, а ўвечары… Заўтра зранку пахаванне… — адказала намесніца дырэктара Таццяна САШЫНА ўвечары ў аўторак.

У гарадской пракуратуры падрабязнасцяў дадалі няшмат.

— Перадсмяротнай запіскі не было, таму казаць пра матывы ці версіі пакуль рана, — паведаміў Сяргей БАЛАШОЎ, старэйшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях. – Яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў, дзяўчына жыла з апякункаю. Наколькі нам вядома, знаходзілася на ўнутрышкольным уліку, былі нейкія праблемы з ўжываннем алкаголю…

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 14

у панядзелак увечары дзяўчынка ўпала з 19-га паверха дома па вуліцы Матусевіча. высьветлілася, што справа мае шмат загадкавых акалічнасьцяў…

Тэгі:

Oct 14


пазычана ТУТ

Тэгі:

Oct 14

Пазычана на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Янка Купала. Трэба нам песень…

[audio:http://content.nlb.by/content/dav/nlb/portal/content/File/Portal/InfoResoursy/Kupala_and_Kolas/mp3/Kupala/treba_nam_pesen.mp3]
СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 12

Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб Лабадзенка пабыў у Капенгагене машыністам метро, наведаў дом, дзе нарадзіўся Андэрсэн, і капліцу, дзе 170 гадоў каранавалі дацкіх манархаў


Як я быў машыністам дацкага метро

Адным з першых і, бадай, моцных уражанняў ад Капенгагена было метро без машыніста. Цягнікамі кіруе камп’ютарная сістэма, а там, дзе ў нас сядзіць машыніст, — проста лаўкі для пасажыраў. Зразумела, я сеў на самую пярэднюю, проста перад шклом. Адчуванне сюррэалізму ўзнікае поўнае — плюс да ўсяго тунэль метро цалкам асветлены, таму праз вялікую хуткасць ты адчуваеш сябе капітанам касмічнага карабля.

— Як ты туды ўпёрся?! — шчыра здзіўляліся знаёмыя, калі бачылі фоткі. — От журналюга, у любую дзірку ўлезе!.. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 12


мэта такая — каб людзі пад сваім імем не пабаяліся распавесьці для газэты, колькі яны зарабляюць.
бо міністэрства адукацыі дэкляруе, што сярэдні заробак настаўнікаў — 885 тысяч. зразумела, што гэта — хлусьня.
задача — аргумэнтавана сказаць пра гэта. бо ананімныя камэнтары не даюць даверу.

мае кантакты:

labadzenka@gmail.com

ICQ: 431-580-025

skype: labadzenka