it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 22

Беларусь праз 5 гадоў

Гэтыя калажы разьмясьціў карыстальнік KiberDen !!! на форуме сайта “Глобус Беларусі”. Што я магу сказаць. Адначасова — і сьмешна, і доля праўды. Папоў, якія чапляюць цыбуліны як у Полацку, Наваградку, Клецку etc я б (дзеці, заткніце вушы) павесіў на бярозе за яйцы. А ўвогуле калі ўся праваслаўная царква Беларусі — філія велікой і могучей руссссской православной істінно правільной церкві — гэта катастрофа.
Яшчэ Кацярына ІІ казала, што для поўнага задушэньня і русіфікацыі “Северо-Западнаго края” трэба тры рэчы: рускі поп, рускі чыноўнікі і руская школа. Што казаць — мудрая жэншчына была.

PS гэта — выпады, крый Божа, не супраць праваслаўнай рэлігіі, а супраць канкрэтнай установы (калі хто не зразумеў)

Адчыняйце далей — там яшчэ сьмяшнейшыя калажы (з камэнтамі карыстальніка KiberDen !!!)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 22

Продукты, входящие в состав популярного среди детей обеда Happy Meal от McDonald’s не портятся в течение, как минимум, 6 месяцев, пишет в среду британская газета The Daily Mail со ссылкой на «эксперимент» американского фотографа Салли Дэвис. Как сообщает издание, Салли купила порцию Happy Meal в апреле текущего года и наблюдала за тем, каким изменениям она подвергнется вплоть до октября. По прошествии полугода, американка констатировала, что популярные во всем мире гамбургеры даже не начали разлагаться. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 22


Напярэдадні канцэрта 28 кастрычніка праект “Ў нескладовае” быў прадстаўлены мінскім журналістам. Да гэтага часу ў інтэрнэце ўжо з’явіліся 2 песні і першы кліп. Мэты праекта самыя амбіцыйныя – скарыць маскоўскі музычны рынак беларускамоўнымі песнямі. Як і навошта – у гутарцы з Раманам АРЛОВЫМ, (які вядомы нам як экс-гітырыст J:Морс і па-сумяшчальніцтву сын пісьменніка Уладзіміра Арлова).

Рамане, я правільна разумею, што праект “У нескладовае” арыентаваны збольшага на Маскву і маскоўскую публіку?

— Гэта сапраўды так.

— А ў вас не пыталіся там, “што за назва такая прыкольная”?

— Вось менавіта яна, можа быць, і прыдуманая, у першую чаргу для Масквы маім сябрам і партнёрам Вадзімам Марголіным. Бо гэта – тое, што сапраўды робіць нас адметнымі і ўнікальнымі. Калі мы ў Маскве здымалі кліп з Міколам Батвіннікам, розныя людзі абсалютна – узбекі, турысты, італьянцы, самі масквічы – падыходзілі да нас, актыўна цікавіліся, што гэта такое, што гэта за літара. І мы сапраўды адчувалі, што робім нешта важнае.

— Асноўная ідэя – каб гэта было на беларускай мове? Бо і раней жа некаторыя беларускія гурты і выканаўцы спрабавалі скарыць Маскву, спяваючы пры гэтым па-руску… Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 22

фота Яраслава Сьцешыка

Паўлу Лойку было 52 гады. Гэта — адзін зь лепшых нашых гісторыкаў, які напісаў выдатны падручнік, браў удзел у напісаньні многіх іншых падручнікаў і дапаможнікаў. Такім спосабам хутка застануцца толькі трашчанкі і нашчадкі абэцадарскага…
Спадар Павал выкладаў у мяне ў Ліцэі спецкурс па гісторыі, а ягоная жонка спадарыня Натальля — гісторыю Беларусі і сусьвету.
Шчыра смуткую, шакаваны гэтай весткай…

Нэкралёг можна прачытаць ТУТ

Тэгі:

Oct 22


Конкурс!

Заданьне такое: працягнуць фразу “Толькі ў Беларусі…”

Якія перавагі ці недахопы ёсьць толькі ў нас? Што можна сустрэць і пабачыць толькі тут?
Конкурс працягнецца тыдзень (да 29 кастрычніка ўлучна). Вашыя варыянты пакідайце тут у камэнтах ці дасылайце на мэйл labadzenka@gmail.com
Ад аднае асобы — неабмежаваная колькасьць варыянтаў. Але адной асобе — толькі 1 прыз 😉

За тры найлепшыя варыянты — прыз (дыск зь беларускай музыкай).

Тэгі:

Oct 22

(mooning) = (mooning)

(finger) = (finger) Чытаць далей »

Oct 21


песьня гэтак і называецца — Hand made (як і назва гурта)

“HandmadE”. Hand made
[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/10/Hand-made.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэкст Глеба Лабадзенкі
Музыка Яўгена Валошына

Аранжыроўка Андрэя Маркуца
Запісана на студыі Інстытута журналістыкі БДУ
Зведзена Шлёмам
Грошы на зьвядзеньне далі Malamout Production

Тэгі:

Oct 21

стварыў сабе такі акаўнт, які будзе выкарыстоўвацца выключна для анансаваньня пастоў гэтага блогу. стараюся наладзіць гэта аўтаматычна, але пакуль выдае нейкую памылку. першы пост у жж анансаваў уручную )))

ps загадзя выбачаюся, але я не пляную актыўна карыстацца жж, таму марнаваць час на ўсялякія наладкі і дадаваньні ў сябры ня буду )))

Oct 20


Раман Арлоў, лідар праекта

“Ў нескладовае”. Ў нескладовае
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/10/u_neskladovaje.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

“Ў нескладовае”. Далёка ня кожны
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/10/dalioka-nia-kozhny.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

ПЕСЬНІ РАЗЬМЕШЧАНЫ З ДАЗВОЛУ РАМАНА АРЛОВА

а 28 кастрычніка будзе іхны канцэрт у “Рэактары”, а 19.00 Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 20

Каля Таўэра

Лявон Вольскі правёў у Брытаніі 10 дзён – даў канцэрт і агледзеў мясцовыя каштоўнасці. Адразу па вяртанні славуты музыка распавёў “Звяздзе”, як пабачыў яхты мільярдэраў, патрымаў у руках арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага і наведаў Кембрыджскі ўніверсітэт

“Ангельскія беларусы жывуць дружна – і гэта нетыповая з’ява!..”

— Як атрымалася, што дагэтуль вы ні разу не былі ў Лондане? Здаецца, столькі беларусаў ужо туды пераездзіла, а Вольскі – не быў…

— Мне здаецца, што для шараговага беларуса, які нават імкнецца і мае мажлівасць часта выязжаць – гэта вельмі распаўсюджаная з’ява. Звычайна ездзяць у Парыж, кудысьці адпачываць на поўдзень – Іспанія, якая-небудзь Італія. Ездзяць там у Варшаву, Прагу. У нас, напрыклад, мала знаёмых да Лондана дабіраліся. Усё-ткі гэта выспа, асобная віза трэба, ды і лічыцца, што там страшна дорага, таму лепей туды не трапляць. Неяк у мяне з Брытаніяй дагэтуль не перакрыжоўваліся біяграфіі…

— І якім чынам перакрыжаваліся?

— Мы з жонкай Ганнай паехалі на запрашэнне Англа-беларускага таварыства. Таварыства запрасіла мяне на творчую сустрэчу са мной. (усміхаецца) Намі апекаваліся доктар Вадзім Дзямідчык – беларус, які ўжо колькі гадоў жыве ў Брытаніі, а таксама Джым Дынглі, старшыня гэтага таварыства.

— Чым займаецца гэтае таварыства?

— Займаецца запрашэннем цікавых асобаў… Я прабачаюся, што пра сябе так кажу!.. (смяецца) Але я не пра сябе – там перада мной шмат цікавых людзей было: Уладзімір Арлоў, Зміцер Бартосік, Дзяніс Раманюк… Там ёсць дзве суполкі – гэта Англа-беларускае таварыства (куды ўваходзяць беларусы і англічане) і Задзіночанне беларусаў Вялікабрытаніі. Усцешвае нетыповая беларуская сітуацыя – яны не пасвараныя раз і назаўсёды! І не пішуць скаргі ў пракуратуру ангельскую ды ў гаспадарчы суд пра злоўжыванні!… (смяецца) Наадварот, цэлы шэраг асобаў уваходзіць і ў адно, і ў другое аб’яднанні, яны сябруюць. На канцэрце было вельмі шмат людзей таксама са Згуртавання беларусаў, яны нам дапамагалі.

— Калі эмігравалі беларусы, якія ўваходзяць у гэтыя суполкі?

— Першая хваля была ў 1940-х гадах. І яны былі досыць актыўныя, гуртаваліся, рабілі нейкія суполкі, займаліся справамі. Другя значная хваля – “дзеці перабудовы”, якія з’ехалі не так даўно. Спачатку яны былі менш інтэграваныя, а цяпер вось тыя, хто прыехаў ужо ў 1990-х, пачалі яднацца, пачаўся рух. Цікава было пачуць ад саміх ангельцаў, што цяпер беларуская тусоўка па актыўнасці, па дзейнасці на трэцім месцы пасля латышоў і ўкраінцаў. Гэта прыемна… Бо ва ўсіх астатніх краінах сітуацыя кардынальна розніцца з гэтай. Чытаць далей »

Тэгі: