it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 03

Казка

Пераклад  з ангельскай Тацьцяны Шапуцькі, Блог Тацьцяны Шапуцькі

Калісьці на поўначы краіны жыў вельмі дасьведчаны чалавек – Майстар, які ведаў усе мовы, што толькі існуюць на белым сусьвеце, і валодаў усімі таямніцамі стварэньня. Меў ён адну велізарную кнігу ў вокладцы з чорнай цялячай скуры з жалезнымі куткамі й зашпількаю. Кніга гэтая была прымацаваная да стала, а стол у сваю чаргу быў прымацаваны да падлогі. Калі чалавек зьбіраўся чытаць гэтую кнігу, ён адмыкаў яе жалезным ключом. Ніхто, акрамя яго, не чытаў тае кнігі, бо яна ўтрымлівала ў сабе ўсе сакрэты таго таямнічага сьвету. Яна апавядала й пра тое, колькі анёлаў на нябёсах, і як яны гуртуюцца і сьпяваюць у сваіх хорах, і якім ёсьць іх прызначэньне, і якімі ёсьць імёны найстарэйшых анёлаў. Гаварылася ў кнізе й пра дэманаў: колькі іх, і якую ўладу яны мелі, і пра іх заданьні, і пра іх імёны, і як іх можна выклікаць, і якія задачы ім можна даручыць, і як іх зрабіць служкамі чалавека.

У таго чалавека быў вучань – дурасьлівы хлапец, які прыслужваў Майстру. І вучню ніколі не дазвалялася заглядаць у чорную кнігу, роўна як і ўваходзіць у пакой Майстра. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

Фільм Андрэя Кудзіненкі мне карціць параўнаць з прэзідэнтам Злучаных Штатаў. На абодвух былі ўскладзеныя вельмі вялікія спадзяванні. Апраўдаць якія немагчыма чыста фізічна.

На ўваходзе ў кінатэатр я спытаўся ў білецёркі:

— Даруйце, а дзе тут можна пабачыць Андрэя Кудзіненку? (майстар паабяцаў дапамагчы прайсці на закрыты паказ).

— Каго-каго? Мы такіх ня знаем!

— Дык гэта рэжысёр фільма, на які вы зараз квіткі правяраеце!

— Малады чалавек, дзе ж я вам усіх рэжысёраў знаць буду?! Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

Не для пірацтва, а каб вы ўсе зацікавіліся і пайшлі!

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 01

Як паведамляе чытач Павел, мінскі Гарадскі малочны завод №1 перайменаваў тварожную масу “Московская” ва “Вкусная”. Павел дадае: “Это смутно мне напомінает…” 😉

А што на гэты конт думаеце Вы?

Тэгі:

Nov 01


Мы параіліся, і я вырашыў так.

* Елена. “Только в Беларуси есть памятник кулику-мордунке” (бясспрэчны фаварыт! 🙂 )
* Soul “Толькі ў Беларусі зімой 2010-2011 выбары прэзыдэнта, але “ўжо ўлетку 2011 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Венесуэлу”
* Apalonik.
Толькі ў Беларусі …
каханая Муся…
Каханая Муся жыве ў Беларусі!
Ня ведае Муся…
яшчэ і пра Дусю…
Каханая Дуся жыве ў Беларусі!
Таму ў Беларусі…
не жыву я ў скрусе!
Каханьне жыве ў Беларусі!

Прашу пераможцаў паведаміць мне свой дакладны паштовы адрас для атрыманьня прыза — дыска зь беларускай музыкай! labadzenka@gmail.com

Дзякуй усім удзельнікам! Хутка — новы конкурс!

Тэгі:

Oct 31

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 30

Разам з новым конкурсам!

Тэгі:

Oct 30

ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДВАННЕ. ЧАСТКА 2. Чаму Беларусь не абаранілі ад нашэсця наркатычных «бубак»?

Апрацаванае опіем насенне маку прадаецца прама на папулярных рынках. У гэтым, правёўшы сваё журналісцкае расследаванне, упэўніўся журналіст «Звязды» (нумар за 26 кастрычніка).

«Чаму такое дапускаецца?» — звярнуліся мы да кампетэнтных чыноўнікаў. Аказалася, у некаторых ведамствах таксама б’юць трывогу: «Бубкі» — самы «брудны» і самы папулярны ў Беларусі ін’екцыйны наркотык.
Але наша заканадаўства пакуль працуе так, што праваахоўнікі папросту не могуць пакараць наркагандляроў.


70% беларускіх наркаспажыўцоў — «бубачнікі». Такую лічбу журналісту «Звязды» паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя (звесткі за 2009 год). Пры гэтым уздзеянне апіоідаў, якія вылучаюцца з «бубак», можа прывесці да гібелі. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 30

Андрэй Лянкевіч – модны мінскі фатограф. Яшчэ колькі гадоў таму Андрэй быў фотакорам, рабіў здымкі для газет. Потым яго працы пачалі з’яўляцца ў прэстыжных замежных выданнях. Здымкі яму сталі замаўляць міжнародныя агенцыі. І тут – Лянкевіч выдае фотаальбом “Паганства”. Што? Як? Чаму? Пра гэта мы пагутарылі з майстрам за філіжанкай кавы. Апроч выхаду кнігі, час для размовы быў дарэчны – блізкія Дзяды.

“У пэўны момант я зразумеў, што не належу сабе, мой час не належыць мне”

— Андрэю, паступова ад фотакора, які рабіў рэпартажныя здымкі для газеты, ты пераўтвараешся ў сур’ёзнага чалавека, які робіць іміджавыя фотапраекты. Адкуль у тваім маладым веку такія метамарфозы?

— Я не думаю, што гэта метамарфозы, што ёсць падзел між журналістыкай і праектамі. Я проста пачаў займацца суб’ектыўнай журналістыкай, шукаць адказы на пытанні. Як фатограф, я вельмі добра разумею, што ў Беларусі многія тэмы не раскрыты. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 28

На вечарыне, апроч сьпеваў, былі і вершы — іх чытаў Андрэй Хадановіч.
Слухаць “Песьню пра беларускіх мужчын”:
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/10/hadanovich_belaruski-muzhchyna.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі: ,