it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 22


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 22

Я атрымаў СМС аб выйгрышы 1 мільёна фунтаў стэрлінгаў. А міліцыя не пабачыла тут факта махлярства

Трэцяга лістапада "Звязда" напісала пра кур'ёзны выпадак. Мінскаму пенсіянеру прыйшла эсэмэска: вы выйгралі 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 715 тысяч долараў)! Шчасліўчыку прапаноўвалася для атрымання выйгрышу патэлефанаваць на нумар, адкуль прыйшло паведамленне, або зайсці на сайт і далей кіравацца інструкцыямі. Дзядуля накруціў тэлефон міліцыі. Але не каб паведаміць пра махлярства, а каб... папрасіць міліцыянераў дапамагчы яму атрымаць выйгрыш! Ці трэба казаць, што ў міліцыі небараку засмуцілі: гэта — выхадкі аферыстаў? Каментуючы тады выпадак, прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заклікаў грамадзян не весціся на такія прапановы: халявы не бывае.

Вы будзеце смяяцца, але назаўтра такая смс прыйшла мне. Толькі мне пашчасціла ўдвая больш, чым таму дзеду: я "выйграў" цэлы мільён фунтаў стэрлінгаў. Каб пацвердзіць, што я не супраць такога прыза, я быў павінен выслаць ліст на пазначаны адрас электроннай пошты. Як законапаслухмяны грамадзянін, я неадкладна накруціў "102". Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 21


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 21

у аўтакатастрофе пад Маладэчнам загінуў прафэсар Іван Нікітчанка -- адзін з тых, хто ведаў і разумеў, што такое Чарнобыль. адзін з тых, каго асцерагаліся калхозьнікі, гатовыя сеяць у 30-кілямэтравай зоне. адзін з тых, хто арганізоўваў Чарнобыльскія Шляхі. вечная памяць!
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 20

а 13-й гадзіне ў "Кніжным салоне" па вуліцы Калініна, 5

Абяцаліся быць Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, Сяргей Панізьнік.

На прэзэнтацыі адбудзецца ўрачыстая перадача кніг ахвярадаўцам -- там, хто зможа быць.

Прыходзьце і Вы!

Тэгі:

Nov 19

Хто давёў першага народнага паэта да такога адчайнага ўчынку?

22 лістапада 1930 года Янка Купала піша перадсмяротны ліст, затым бярэ нож і заганяе яго сабе ў жывот. Паэта ўратавалі. Але гэты эпізод падзяліў лёс Купалы на дзве часткі. Першая — Апостал Адраджэння, аўтар "Тутэйшых", "Прарока" і г.д. Другая — аблаўрэачаны, прыкормлены паэт, які піша оды таварышу Сталіну. Што падштурхнула тады Нацыянальнага Генія да такога адчайнага кроку? Пра гэта мы гутарым з вядучым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску Фаінай ВАДАНОСАВАЙ.

— Фаіна Аляксандраўна, што давяло першага народнага паэта Беларусі да спробы самагубства?

— 1930 год — гэта трагічны год. Не толькі для Купалы, але і для беларускай інтэлігенцыі ўвогуле. Вядомы гісторык Расціслаў Платонаў у свой час знайшоў у Нацыянальным архіве каштоўныя для нас матэрыялы. Гэта даносы на Янку Купалу, у тым ліку на дзяржаўным узроўні. Ёсць там, скажам, спіс кампраметуючых звестак на акадэмікаў, на беларускіх пісьменнікаў... І калі ў 1930 годзе Купала ішоў пятым нумарам, то ў 1937-м ён ішоў ужо першым нумарам! Таксама да нас трапіў з Архіва КДБ вельмі цікавы матэрыял. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19


Перадача рарытэтаў: дырэктарка музэя Зінаіда Камароўская, Ганад Чарказян, Станіслаў Сакалоў, міністар Павал Латушка

Пісьменнікі Ганад Чарказян і Станіслаў Сакалоў выкупілі рарытэт і бясплатна перадалі ў Музей Якуба Коласа ў Мінску

Рукапісы класіка вярнуліся ў літаратурна-мемарыяльны музей акурат на ягоны дзень народзінаў. Аператыўна спрацаваў паэт Ганад ЧАРКАЗЯН. Спадар Ганад у нядаўнім мінулым працаваў загадчыкам аддзела выдавецтва "Мастацкая літаратура". Цяпер пайшоў на пенсію, але любоў да кніг засталася. Не дзіва — на добрую справу ён выдаткаваў сваю месячную пенсію!..

— Усё пачалося з таго, што ў адной газеце я пабачыў інфармацыю, што ў Расіі ў інтэрнэце прадаецца кніга Якуба Коласа з аўтографам, — згадвае спадар Чарказян. — А побач — калонка з апытаннем вядомых людзей: ці набылі б яны такія рукапісы ці аўтографы? Адказвае чалавек дзесяць — і ніхто з іх "не купіў бы". Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19

Атрымаў такі мэйл з Жодзіна.

Добры дзень, паважаны Глеб!
Хацела паскардзіцца Вам на ... нават ня ведаю, на што ў такім выпадку можна скардзіцца!

Мне самой 14, жыву я ў Жодзіне.  Вось заўтра ў нас праходзіць гарадская алімпіяда сярод вучняў 9-10 класа па роднай мове.
Ў маёй школе, лепшай (як лічыцца) школе горада, не знайшлося чалавека, які мог бы у 9 класе пайсці на алімпіяду. І таму, будучы у 8 класе, на алімпіяду іду я.
Хочацца спытаць : як можна было прывесці мову ў такі заняпад?!
Сорамна, крыўдна.
Так хочацца нешта зрабіць, а вось не магу ніяк!
Сама пішу вершы, вывучаю гісторыю Беларусі . Люблю мову. Так сорамна, што адзінае, што магу зрабіць - пайсці на алімпіяду!

Стараюся пісаць пытанні на роднай мове для гульні "Што? Дзе? Калі?". А вось вопыту малавата.

Парайце, калі ласка, куды мне дзецца са сваёй любоўю?

Дзякую, з павагай
Паліна Грыб.

PS Шаноўныя наведнікі, хто з Вас яшчэ з Жодзіна? Давайце дапаможам чалавеку зразумець, што ён не адзін. Кантакты Паліны ў мяне ёсьць.

Тэгі:

Nov 18

як ужо пісаў, днямі быў у Нюрнбэргу (Баварыя, Нямеччына). вось -- колькі фотак.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 18

праваслаўная царква ў Ляйпцыгу (Нямеччына), між іншым 1912 году пабудовы. скажыце хуценька, дзе вы бачылі такую самую? (адказ -- ніжэй)
Чытаць далей »

Тэгі: