it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 11

Канцэрт 16 снежня на вершы класікаў беларускай літаратуры збіраюцца наведаць Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха.

«Белая яблыня грому» – праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэм’ера праграмы адбылася ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры пры поўным аншлагу.

– Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, – кажа Лявон Вольскі. – Але камерны тэатр – выдатнае месца для такіх імпрэзаў!.. Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрта супалі 2 рэчы – Купалаўскі тэатр зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая. Таму 16 снежня “Белая яблыня грому” будзе прадстаўленая ў канцэртнай зале «Мінск»!

Тыя, хто быў на прэм’еры – смела могуць замаўляць квіткі зноў. Па-першае, дадаліся новыя спевы: на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Па-другое, на канцэрце Лявон заспявае шмат новых песень, якія не чулі яшчэ нават самыя адданыя фанаты.

– Пакуль што мы трымаем гэта ў сакрэце, каб зрабіць большы сюрпрыз!.. – усміхаецца Вольскі.

Дарэчы, з дванаццаці паэтаў, на чые вершы напісаная «Белая яблына грому», цяпер жыве толькі адзін – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, на чый верш была створаная заглаўная песня праграмы. Таму Вольскі проста не мог не запрасіць Дзядзьку Рыгора на канцэрт.

– Мы запрашалі Рыгора Іванавіча яшчэ на першы канцэрт у сакавіку, але тады ён толькі выйшаў з лякарні і прысутнічаць не змог, – кажа Лявон Вольскі. – Гэтым разам, спадзяюся, у класіка атрымаецца.

Апроч Барадуліна, Вольскі вырашыў запрасіць на канцэрт яшчэ двух класікаў сучаснай беларускай літаратуры – паэта Генадзя Бураўкіна (сярод іншага, аўтара славутай «Калыханкі») і перакладчыка Васіля Сёмуху («Біблія», «Фаўст» і г.д.). Перадача запрашэнняў адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы і атрымалася вельмі сімвалічнай.

– Я ўдзельнічаў у прэзентацыі першага непадцэнзурнага твора Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы», – распавядае Лявон Вольскі. – Там жа былі шаноўныя Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха. І ўсё выйшла сімвалічна, амаль як у Дантэ: сама «Белая яблыня грому» створаная на вершы класікаў, і падчас імпрэзы ў памяць класіка Караткевіча я запрасіў на канцэрт жывых класікаў!..

Лявон Вольскі запрашае на канцэрт і Вас – у атачэнні класікаў, напярэдадні Калядаў атрымаць зарад класічнага беларускага пазітыву!

«Белая яблыня грому»
16 снежня (чацвер) а 19-й гадзіне
КЗ «Мінск»

Квіткі (017) 2801510, (029) 6555596
www.soundline.by

Тэгі:

Dec 10

І што робіць у Лідскім замку "Юрий Миколаевич Радзивил"?..

Да "Дажынак" Лідскі замак ажыў. Другая вежа, якую не маглі дабудаваць дзесяцігоддзямі, нарэшце скончаная. Перарабілі і драўляныя галерэі на сценах — цяпер па іх хадзіць не страшна. На адной са сцен пераклалі верх, няякасна зроблены ў савецкі час. Што, праўда, зрабілі з гэтай жа таннай цэглы, якая яўна не пратрымаецца 700 гадоў... Я сабе на камін на лецішчы такую не рызыкнуў браць, узяў даражэйшую.

Я прайшоў у старую вежу (адбудаваная яшчэ пры камуністах). Многіх экспанатаў там няма, бо ў двары ідзе будоўля, па заканчэнні якой будзе стварацца новая экспазіцыя. Але і сярод таго, што пабачыў, знайшоў цікавостку. Чытаць далей »

Dec 06


Воранаўскі раён, 4 км ад мяжы зь Літвой.
Пётр Нонхарт быў галоўным архітэктарам Вільні, а гэты дамочак збудаваў "як лецішча". так Гайцюнішкі і засталіся адзіным у Беларусі домам-крэпасьцю. Таўшчыня сьценаў каля 1,5 мэтра. Цяпер тут, як водзіцца, месьціцца вар'ятня. Што, у прынцыпе, вельмі добра, бо калі б тут ня месьцілася нічога, дому даўно настаў бы канец.
Што цікава, на КПП ахоўніца вельмі прыязна ставіцца да турыстаў, як і персанал вар'ятні. Вас запішуць у спецыяльны сшытачак, а потым нават паводзяць крыху па самім доме. Праўда, у палаты экскурсіі ня водзяць.
На дзьвярах мяне сустрэла шыльда пра выбары-дурыбары. І тут галасуюць. Напэўна, тут самыя шчырыя ягоныя выбаршчыкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 06

прэзэнтацыя адбылася ў "Кніжным салоне" пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!". быў аншлаг, кнігарня зьмясьціла ня ўсіх ахвотных. раскупілі ўсе да адной кнігі, якія мы падрыхтавалі да прэзэнтацыі. цяпер друкуецца невялікі дадатковы наклад.

хто яшчэ ня мае -- сьпяшайцеся напісаць мне на labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 06


відэа Васіля Сямашкі, БЕЛАПАН

Тэгі: ,

Dec 04

4 сьнежня (гэтая субота)

"Кніжны салон" (Калініна, 5, мэтро "Парк Чалюскінцаў")

13.00


У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік і Вы.

Засьпявае Лявон Вольскі і гурт "Rahis".

Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Набыць кнігу можна будзе ў "Кніжным салоне" альбо кнігарні "Акадэмкніга".
Замовіць кнігу поштаю можна ўжо зараз па адрасе labadzenka@gmail.com


Гэтае выданьне "Ладдзі" стала першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак.

* Дызайн Аляксея Кульбіцкага

* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсыміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + камэнтары Глеба Лабадзенкі
* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Пасьлямова Васіля Сёмухі

Тэгі:

Dec 04

У 1977 годзе Аляксандр Грышкевіч прыехаў у Мінск з Маладзечна — паступаць у мастацкае вучылішча. Хлопец настолькі баяўся, што аўтобус "завязе яго не туды", што пайшоў ад вакзала пехам ажно да цяперашняй вуліцы Сурганава, дзе месцілася вучылішча. Праходзячы каля Нацбанка, Грышкевіч і падумаць не мог, што праз 33 гады будзе сядзець на паддашку суседняга будынка ў сваёй майстэрні і распавядаць спецыяльнаму карэспандэнту "Звязды" Глебу ЛАБАДЗЕНКУ пра свае "маладзечанскія" мары.

— Дарэчы, я паступіў з другога разу — першы раз атрымаў двойку па кампазіцыі, а потым ужо закінуў вучобу, заняўся толькі маляваннем — мара была стаць мастаком.

— А да гэтага вы дзе навучаліся? Ці вось так — ад Бога?

— Ад Бога толькі мара была. Астатняе — ад маіх выдатных настаўнікаў. Цяпер я разумею, як мне пашанцавала!.. У Маладзечанскай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мяне вучылі такія бліскучыя майстры, як Кастусь Іванавіч Харашэвіч, Ядзвіга Іосіфаўна Радзялоўская, Юрый Паўлавіч Герасіменка... Я вельмі ўдзячны ім за гэта. На доме, дзе жыў Юрый Паўлавіч, варта было б павесіць мемарыяльную дошку — ён аформіў вельмі шмат кніг, якія выходзілі агромністымі накладамі!.. Ядзвіга Іосіфаўна таксама заслугоўвае помніка ці мемарыяльнай дошкі! А Кастусь Іванавіч, дзякаваць Богу, яшчэ жыве! Гэта ўнікальны, выбітны мастак — беларускі Пірасмані! Ён атрымаў адукацыю толькі ў вучылішчы, але дасягнуў вельмі высокага ўзроўню!..

— Гэтая Маладзечанская студыя вядзе даўнюю гісторыю?

— Студыі ўжо 55 год. Я прыйшоў туды, калі мне было гадоў 13. Да гэтага часу маляваў дома як умеў, як мог. Потым дазнаўся пра студыю, пайшоў туды вучыцца. Першым маім настаўнікам быў якраз Харашэвіч. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04
паводле Еўрарадыё
Шахматы Алеся Астроўскага карэнным чынам мяняюць сэнс гульні, набліжаючы іх да рэаліяў сучаснай палітыкі і гістарычнай праўды мінуўшчыны.

Спампаваць гульню

Напрыканцы 90-х гадоў доктар медыцынскіх навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі ўзяўся за справу стварэння беларускага нацыянальнага брэнда — сувеніра, дзеля якога ў нашую краіну прыязджалі б госці нават з далёкага замежжа. У выніку доўгіх роздумаў сувенірным аб’ектам былі выбраны шахматы. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 03

Якія выбітныя людзі бывалі ў нашай краіне ці паходзяць адсюль?

Ці мог я падумаць, стоячы ў верасні на плошчы Караля ў Барселоне, што да мяне тут стаяў наш з вамі суайчыннік? І зусім не цікаўны турыст з Лельчыц ці Пухавіч, а самы сапраўдны Хрыстафор Калумб. Так-так, той самы, што ў 1492 годзе адкрыў Амерыку. Менавіта пасля таго трыумфальнага ваяжу яго сустракалі на гэтай плошчы кароль Фердынанд з каралевай Ізабэлай.

Днямі беларускі інтэрнэт страсянула вестка: Калумб — наш! І не проста нейкі селянін з-пад Пружан, а сын самога Ягайлы! Я, прызнацца шчыра, не моцна здзівіўся, бо даўно звыкся, што ўсе выбітныя людзі — з Беларусі. Што каб не мы, не было б Гавайскіх астравоў (першы прэзідэнт — Мікола Судзілоўскі з Магілёва), не было б Ізраіля (першы прэзідэнт — Хаім Вейцман з Моталя пад Пінскам). Цяпер аказваецца, што каб не дзядзька Хрыстафор (ці Крыштап, як яго, напэўна, называла б мясцовая шляхта) — не было б і Амерыкі!..

Пабачыўшы такія навіны, не пачынайце спрачацца. Гэта вялікая загана нашай нацыі — апантана займацца самабічаваннем, самапрыніжэннем. У той час, як іншыя народы не стамляюцца знаходзіць сабе ўсё новых герояў. І вось мы бачым у Варшаве мемарыяльныя табліцы вялікаму польскаму паэту Адаму Міцкевічу з-пад Наваградка, вялікаму польскаму кампазітару Станіславу Манюшку з-пад Мінска. У Вільні героі іншыя — знаны літовец Костас Калінаўскас, выбітная літоўка Барбара Радвілайтэ, шчыры патрыёт Палангі Бенедыктас Тышкявічус і той жа шматпакутны Адам — Адомас Міцкявічус адпаведна. І толькі беларусы, пачуўшы навіну пра Калумба, пачынаюць з пенай у роце даводзіць адно аднаму, што гэта не можа быць праўдай, што ён — генуэзец! А мы — людзі шэрыя, нашая хата з краю. А я веру. Хоць, паглядзеўшы першакрыніцы тае навіны, ад душы парадаваўся фантазіі некаторых сваіх калегаў. З радасцю дадаю Хрыстафора Дамінікавіча Калумба ў спіс выбітных беларусаў. А спіс гэты немалы.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 02

паводле Еўрарадыё

Тэгі: