it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05

“Звязда” даведалася, што расказы пра “аднапавярховую драўляную казарму” не адпавядаюць рэчаіснасці

У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул “Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што?” У ім закраналіся дзве праблемы. Першая — у замкавай вежы ўся экспазіцыя аздобленая па-руску. А князь Радзівіл увогуле фігуруе як “Юрий Миколаевич Радзивил”. Супрацоўнік Лідскага музея Валерый Сліўкін, які выканаў гэта, моцна абразіўся публікацыяй. Рэдакцыя атрымала два лісты — ад яго і ад калектыву музея. Валерый Сліўкін піша, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, таму ён, маўляў, нічога не парушыў. Фармальна яно так. Але, шаноўныя чытачы, ці не справядлівую заўвагу мы зрабілі? У 700-гадовым замку, які з’яўляецца нашым нацыянальным гонарам, варта ўсё ж пісаць таблічкі на тытульнай мове нацыі. А калі робіце акцэнт на тым, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы — дык пішыце тады на абедзвюх! Чытаць далей »
Тэгі:

Jan 05


Рыгор Барадулін.“Узятыя на сьмерць павінны жыць…”
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/01/baradulin_vajary.MP3]

СПАМПАВАЦЬ

Дзядзька Рыгор прачытаў гэты верш па тэлефоне заўчора. Я папрасіў дазволу выкласьці яго тут. На маю радасьць, Барадулін падараваў ад рукі перапісаны варыянт і начытаў на мікрафон. Сьпяшаюся падзяліцца, дадаю набраны тэкст. Распаўсюджвайце як найшырэй.

* * *
Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?

Прыпавесьці Саламона 24:11

Узятыя на сьмерць павінны жыць.
Яны прыйшлі ў жыцьцё,
Каб цемра зьнікла.
Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,
За ганьбу помсьцячы,
Ушчэнт скрышыць.
Дай моцы духу
Ратнікам сьвятла.
Рашучыя ня могуць быць рабамі.
Хай здрайцы ў дол пакоры
Б’юць ілбамі,
Трывацьме непахіснасьці скала.

Не памірае праведная кроў,
Яна ў вяках
Ня ведае сутрыму.
Злу непадлеглую сваю Радзіму
Сьвітальна
Бачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ                                     Рыгор Барадулін

Тэгі:

Jan 04

79-гадовы Абрахам Налівай выканае яўрэйскія творы, самыя раннія з якіх адносяцца да ХVІ стагоддзя!


Кантар Абрахам Налівай вядомы многім як мастак Анатоль Наліваеў. Гэта — адна і тая ж асоба. Чалавек неверагоднага лёсу. Яўрэй па маме, унук праваслаўнага святара па мянушцы “Поп-маслёнека”. Менавіта дзед уратаваў сваю нявестку і Абрама са Шклоўскага гета за паўгадзіны да таго, як карнікі знішчылі ўсіх да аднаго…

Абрахам Налівай адраджае кантарскія спевы — яўрэйскія мелодыі, якія гэтаму народу прадыктаваў, як яны кажуць, сам Усявышні. У рэпертуары Абрахама Налівая — кантарскія спевы, самыя раннія з якіх адносяцца да ХVІ стагоддзя. Яны будуць цікавыя не толькі яўрэям, бо ў гэтых спевах апісваецца побыт у беларускіх мястэчках, узаемаадносіны між людзьмі. Гэта нашае жыццё таго часу, бо ў многіх мястэчках колькасць яўрэяў даходзіла да 60, а дзе-нідзе — і да 90 працэнтаў. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04


верш надзвычай актуальны, напісаны два дні таму. не прапусьціце!

Тэгі:

Jan 04

Даслана ў рубрыку “Навіны Блогу” (гл. калонку зьлева)

Плошча 2010 уласнымі вачамі

Лепшы карэспандэнт – гэта ўласныя вушы і вочы, а лепшы рэпартаж – думкі, развагі і асэнсаванні, якія ўзнікаюць падчас ці ў выніках асабістага ўдзелу ў нейкай падзеі. Чалавек, гледзячы відэа- ці фотарэпартаж, слухаючы радыё ці чытаючы навіны, робіць высновы на глебе таго матэрыяла, які ён мае, на глебе кропкі гледжання аўтара гэтага матэрыяла. Вядома, што свядомы чалавек імкнецца азнаёміцца з усімі трактаваннямі той ці іншай падзеі і абраць нешта сярэдняе паміж “левымі” і “правымі”. І часцей за ўсё з-за атрымліваецца блытаніна і непраўдападобнасць, бо гэтая “сярэдзіна” не бліжэй да ісціны, чым супрацьлеглыя трактаванні. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 02

новы год адзначалі, дзе і ў мінулы раз — на лепельскім возеры (ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА ЗЬ МІНУЛАГА ГОДУ). дом на самым беразе, лазьня, сьнег. прыехалі 31 у абед. сустрэлі 2011 проста на лёдзе. учора парыліся ў лазьні, качаліся ў сьнеез. а сёньня а 9-й суседзі пачалі грукацца ў дзьверы: лазьня гарыць (яна супольная на два дамы)! дзівакі — грукаліся хвілін 10 пакуль пабудзілі каго, а пажарнікаў не выклікалі… мы набралі 101, самі за вогнетушыцелі, туды — а там ужо поўненькая лазьня дыму, а вагню не відаць. пажарнікі даехалі хутка. пакуль ехалі — заняўся дах. патушылі аператыўна, прафэсыйна, але даху гамон і парылка ўся высмалілася.
ад чаго — невядома. парыцца скончылі ўчора а дзясятай вечара. няўжо столькі тлела нешта?..гаспадар соцна не абураўся. ледзьве ліпела тая лазьня, ды і гарэла не ўпершыню — я яшчэ ўчора аглядаў абвугленую сьценку ля печы. а як пажарнікі тушылі сёньня — дык з гарышча мо два прычэпы апілак павыкідалі, якіх там ўпрынцыпе не павінна быць! гаспадару штраф упілілі за парушэньне тэхнікі бясьпекі. хоць і няясна, што ды як, мы яму супольна часткова гэтую бяду кампэнсавалі.
добра, што ўсе цэлыя засталіся.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

У час Калядаў і Новага года — пары містычнай і таемнай — мы гутарым з па НЛА, палтэргейсце ды іншых беларускіх анамаліях

Ілья Бутаў — старшыня Беларускага ўфалагічнага камітэта. Гэта адзінае ў Беларусі таварыства, якое займаецца праблемамі лятаючых талерак, палтэргейстаў, метэарытаў, анамальных з’яў, прывідаў ды старадаўніх таямнічых абсерваторый. УфаКам (так скарочана называюць таварыства ягоныя сябры) заснаваны ў 2001 годзе. Ілья ўваходзіць у яго ад самага пачатку. Ён — прафесійны біёлаг, скончыў аспірантуру, цяпер з’яўляецца супрацоўнікам навукова-даследчага інстутута ў Мінску. Спадар Ілья не вельмі любіць, калі іх таварыства ўспрымаюць выключна як зборышча дзівакоў — аматараў лятаючых талерак. Таму пра гэта мы размаўлялі найменей. Аднак і апроч прыбышоў з зялёнымі вушамі ў нас, як высветлілася, хапае цікавых анамалій.

“Адзін з заснавальнікаў нашага камітэта знік…”

— Ад 2005 года мы сталі таксама прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі “Касмапошук”, — кажа спадар Ілья. — Гэта дазваляе нам трымаць шчыльныя кантакты з аднадумцамі іншых краін. УфаКам узнік у 2001 годзе ў Гомелі — там сабраліся аднадумцы, якія вырашылі аб’яднацца. Сход адбываўся на кватэры аднаго гамельчука. Цяпер ён знік, не выходзіць на сувязь, перастаў адказваць на лісты, званкі, мы не ведаем, дзе ён падзеўся…

— Здаецца, добрая легенда для аднаго з заснавальнікаў таварыства ўфолагаў…

— Ну так! Аднак я ж не кажу, што яго прыбышы забралі!.. Магчыма, у чалавека змяніліся інтарэсы — і ён аддаліўся ад гэтага…

— Вы сябар арганізацыі ад самага пачатку?

— Так, цяпер я — адзіны чалавек, які ў арганізацыі ад першых дзён… Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

Даслана чытачом Васілём Ляшкевічам

Тэгі: ,

Dec 29


фота з нэта

Уважліва слухайце тэкст. Выглядае, што песьня напісаная ПАСЬЛЯ 19 сьнежня. Міхалок — глыба!

Ляпіс.Грай
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/12/lyapis-trubetskoy-graj.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

(ПЕСЬНЯ СПАМПАВАНАЯ АДСЮЛЬ).

Анатацыя да песьні з сайта Ляпісаў:

“Грай” – музыкальная открытка для всех белорусов мира

28.12.2010

Группа “Ляпис Трубецкой” решила поздравить белорусов всего мира с Рождеством и Новым годом музыкальной открыткой – белорусскоязычной песней “Грай” из готовящегося нового альбома. Послушать и скачать ее можно здесь.

“В канун волшебного праздника мы решили выпустить песню на белорусском языке, в которой хотим подарить всем белорусам ощущение весны и праздничных чудес, а также поддержать их веру в светлое будущее, позитив и неминуемую победу добра над любыми сказочными чудовищами, – объясняет Сергей Михалок. – Мы предлагаем белорусам, живущим в разных уголках земного шара, встать в хоровод, спеть эту песню хором и вернуть в наши ряды веру в дружбу, братство и любовь”.

“Грай” – первый белорусскоязычный сингл из грядущего альбома “Ляписов”, работа над которым уже почти завершена. Как признался недавно Сергей Михалок, новый диск должен разрушить стереотип о том, что “Ляписы” – это ска-панк-группа. Выход альбома намечен на март 2011 года

Тэгі:

Dec 28


Зварот я запісаў ад дзядзькі Рыгора сёньня ўдзень. Галоўная яго прычына — тое, што шаноўны Рыгор Іванавіч ня змог прысутнічаць на вечарыне ў філармоніі, якая прайшла акурат сёньня і была прысьвечаная ягонаму 75-годзьдзю. Стан здароўя Народнага паэта не найлепшы, за два дні да яго два разы прыязджала брыгада лекараў, паэту рабілі кардыяграму і параілі нікуды не выходзіць, не хвалявацца.
На вечарыне быў прэзэнтаваны фільм Алеся Матафонава “Як па-сухому” (падрабязьней пра вечарыну ТУТ).

У выніку вечарыну адкрыў шаноўны ксёндз-пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены Ўладыслаў Завальнюк. Пасьля прамовы ксяндза прагучаў гэты запіс словаў Паэта.

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/12/baradulin_filarmonia.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: